Мегінгаўд Вюрцбурскі

Мегінгаўд (лац. Megingaudus; 710—783) — біскуп Вюрцбургу (754—769).

Мегінгаўд
лац. Megingaudus
біскуп Вюрцбургу
754 — 769

Дзейнасьцькаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Нарадзіўся710
Памёр783

Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Біяграфія

рэдагаваць

Разам зь пераемнікам Баніфацыя Люлем, арцыбіскупам Майнцу, даручыў Вілібальду напісаць Vita Bonifatii («Жывот Баніфацыя»), найбольш раньнюю біяграфію біскупа-місіянэра. У сваёй прадмове Вілібальд сьцьвярджае, што часткова абапіраўся на сьведчаньне Мегінгаўда зь першых вуснаў. Баніфацы ўпамінае дыякана зь іменем Мегінгаўд у лісьце ад 737 або 738 году датычна абацтва Фрыцляр, дзе Мегінгаўд, відаць, быў манахам[1]. Таксама разам зь Люлем быў сьведкам заснаваньня абацтва Фульда.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ The Letters of Saint Boniface. — New York: Norton, 1976 [1940]. P. 67.