Вісла Плоцк (гандбольны клюб)
«Вісла» (па-польску: Wisła) — польскі гандбольны клюб з Плоцку. Выступае ў польскай Супэрлізе. Свае хатнія матчы ладзіць на Орлен-арэне.
Вісла | ||
Поўная назва | Sekcja Piłki Ręcznej Wisła Płock Spółka Akcyjna | |
---|---|---|
Кароткая назва | Wisła | |
Заснаваны | 1964 | |
Арэна | Орлен-арэна Зьмяшчальнасьць: 5492 | |
Чэмпіянат | Супэрліга | |
2023—2024 | 1 месца | |
Форма | ||
Клюбныя колеры | ||
| ||
Спасылкі | ||
Афіцыйная бачына | ||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьМужчынская гандбольная сэкцыя шматсэкцыйнага клюбу «Вісла» была заснаваная ў 1964 годзе годзе. Свой першы матч каманда згуляла ў Прушкаве, зьведаўшы паразу мясцоваму «Зьнічу» зь лікам 12:25. З 1964 па 1967 гадах каманда спаборнічала ў клясе А, а пасьля павышэньня гуляла ў Цэнтральна-Ўсходняй групе Міжваяводзкай лігі. У 1973 годзе дружына прабілася ў другую лігу, у якой гуляла два гады. Праз брак адпаведнага памяшканьня дзеля правядзеньня гульняў у Плоцку, «Вісла» свае хатнія матчы ладзіла на арэне ва Ўлацлаўку.
У 1975 годзе плачане, ачоленыя трэнэрам Станіславам Сулінскім, здабыла гістарычны выхад у Першую лігу, аднак утрымацца там ня здолела. Тым ня менш, у 1977 годзе «Вісла» зноў вярнулася ў эліту. Аднак прыгода ў Першай лізе зноў доўжылася ўсяго год, і пасьля чарговага вылету наступныя восем сэзонаў «віслачане» правялі ў ніжэйшых дывізіёнах. Адным з найлепшых гульцоў тых часоў быў гулец нацыянальнай зборнай Польшчы Рышард Ядлінскі. У 1987 годзе «Вісла» зноў прабілася ў Першую лігу і з гэтага году нязьменна гуляе ў найвышэйшым дывізіёне.
Дасягненьні
рэдагавацьНацыянальныя
рэдагаваць- Супэрліга:
- : 1995, 2002, 2004, 2005, 2006, 2008, 2011, 2024
- Кубак Польшчы:
- : 1992, 1995, 1996, 1997, 1998, 1999, 2001, 2005, 2007, 2008, 2022, 2023, 2024