Віленскі банк (Гомель)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Віленскі банк
Віленскі банк
Віленскі банк
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′42″ пн. ш. 31°00′51″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.01417° у. д. / 52.42833; 31.01417Каардынаты: 52°25′42″ пн. ш. 31°00′51″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.01417° у. д. / 52.42833; 31.01417
Архітэктурны стыль нэабарока
Аўтар праекту Станіслаў Шабунеўскі
Дата заснаваньня 1901
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Віленскі банк на мапе Беларусі
Віленскі банк
Віленскі банк
Віленскі банк
Віленскі банк на Вікісховішчы

Віленскі банк — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Гомлі. Знаходзіцца на рагу гістарычных Прабойнай і Траецкай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры нэабарока. Цяпер тут месьціцца Ўправа адукацыі Гомельскага гарадзкога выканаўчага камітэту.

Гісторыя

рэдагаваць

Аддзел Віленскага прыватнага камэрцыйнага банку ў Гомлі адкрыўся ў 1901 годзе. У 1910 годзе дзеля яго збудавалі мураваны будынак паводле праекту архітэктара Станіслава Шабунеўскага.

У 1947 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэабарока. Гэта 3-павярховы Г-падобны ў пляне будынак. Фасады падзяляюцца прафіляваным карнізным пасам на два ярусы: ніжні (першы паверх у выглядзе цокаля, дзе разьмяшчаліся канторскія памяшканьні) мае руставаныя прасьценкі паміж аконнымі праёмамі; верхні аб’ядноўвае другі і трэці паверхі, дзе былі жылыя пакоі. Кампазыцыю верхняга яруса ўтварае рытм завершаных маскаронамі ў складаных паводле формы картушах пілястраў, паміж якімі разьмяшчаюцца нішы з дзьвюма парамі прастакутных аконных праёмаў. Прасьценкі паміж вокнамі афармляюцца пілястрамі (у другім паверсе завяршаюцца мадульёнамі, у трэцім — маюць выгляд гермы на канелаваным роўным пастамэнце). Паміж другім і трэцім паверхамі скульптурныя ўстаўкі з насычаным расьлінным арнамэнтам. Высокі антаблемэнт з арнамэнтаваным лепкай фрызам і вынесеным наперад прафіляваным карнізам на дэкаратыўных мадульёнах завяршаецца нізкім апрацаваным атыкам. На трэцім паверсе разьмяшчаюцца бальконы, аздобленыя каванай агароджай. Цэнтар галоўнага фасада (на гістарычнай Траецкай вуліцы) вылучаецца рызалітам, галоўны ўваход — паўкалёнамі іянічнага ордэру[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 30 або вуліца Сялянская, 13
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 153.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.