Вікіпэдыя:Шаблёны маршрутаў

Перанос і стварэньне адпаведных шаблёнаў каардынуецца праектам Вікіпэдыя:Праект:Шаблёны маршрутаў.
Скарачэньне:
ВП:ПУЦІ

Шаблёны маршрутаў у некалькі разоў скарацяць і спрасьцяць стварэньне схемаў з разнастайнымі маршрутамі. Праца над шаблёнамі трывае ўжо ў некалькіх Вікіпэдыях, існуе больш 3000 значкаў, каб адлюстраваць розныя элемэнты, напрыклад: чыгуначны пуць , станцыя , мост і гэтак далей.

Уяўленьне структуры схемы рэдагаваць

 

На схеме справа адлюстраванае разьмяшчэньне шаблёнаў у выглядзе створанай схемы. У некаторых выпадках падчас стварэньня схемаў трэба быць уважлівым, таму, каб выключыць усе непаразуменьні, на схемы выяўленыя асноўныя сынтаксычныя блёкі і іх разьмяшчэньне. Напрыклад, распачатая шаблёнам {{BS-table}} табліца мусіць быць зачыненая адпаведным тэгам |}, іначай нармальны выгляд старонкі можа быць разбураны.

Агулам, усе шаблёны ў гэтым праекце можна падзяліць на дзьве катэгорыі:

  • звычайныя — вызначаюць агульныя парамэтры асяродзьдзя схемы (апісаньне табліц, шапкі і гэтак далей)
  • і асноўная частка — адмысловыя шаблёны, зь якіх і будуюцца схемы разнастайных маршрутаў (станцыі, пуці, вузлы і інш.)

Шаблёны таблічных стыляў рэдагаваць

railway line header
 
тэкст і тут таксама тэкст
railway line header2
 
тут ніколі ня будзе рэклямы

Гэтыя шаблёны дадаюць апісаньне стыляў для асобных табліцаў (значыцца, схема існуе па-асобку, а не ў якім-небудзь існым шаблёне, напрыклад, {{Картка}}). Шаблён не стварае табліцу! Значыцца, вам спатрэбіцца дадаткова пазначыць табліцу празь вікі-фарматаваньне камандай {|. Ва ўсіх гэтых шаблёнах ёсьць два дадатковыя парамэтры: {{{1}}}, каб удасканаліць CSS табліцы, і {{{collapse}}}, каб пазначыць, згортваемая табліца, ці не.

Railway line header — Стыль галоўнай табліцы; па праваму боку; згортваецца
Railway line header (center) — Стыль галоўнай табліцы; па цэнтру; згортваецца
Railway line header2 — Стыль галоўнай табліцы; па праваму боку; ня згортваецца
Railway line header2 (center) — Стыль галоўнай табліцы; па цэнтру; ня згортваецца

Відавочна, розьніца паміж першымі двума й другімі ў тым, згортваецца ці не.


Шаблёны загалоўкаў табліц рэдагаваць

Гэты кшталт шаблёнаў генэруе загаловак табліцы. Наўрад ці гэтыя шаблёны спатрэбяцца, калі схема знаходзіцца ў нейкім шаблёне, той жа картцы. Ёсьць магчымасьць зьмяніць колер, тэкст і гэтак далей.

BS-header / bs-header — Загаловак табліцы (па-змоўчкі: белы на чырвоным, дадаюцца {{Спасылкі шаблёну}})

Шаблёны маршрутных табліц рэдагаваць

Гэтыя шаблёны вызначаюць стыль табліцы, у якой будуць зьмешчаныя ўсе элемэнты схемы. Патрэбныя, каб значкі выглядалі як адна выява.

BS-table / bs-table — Для табліцы са спасылкай на легенду
BS-table1 / bs-table1 — Для табліцы без спасылкі на легенду

Шаблёны радкоў рэдагаваць

Шаблён {{BS}} — гэта самая галоўная частка. Менавіта яна адказвае за адлюстраваньне тысячаў элемэнтаў, якія выглядаюць як адзінае цэлае. BS паходзіць ад нямецкага Bahnstrecke. Шаблён апісвае пэўны элемэнт (будзь то частка пуці, станцыя, ці дэпо). У шаблёна ёсьць свой сынтаксыс.

{{BS| ID | Дыст./Час | Тэкст | Поле 1 | Поле 2 }}
1
2
3
4
5
  1. ID — ідэнтыфікатар элемэнта. Калі трэба пакінуць пуступю прастора, увядзіце leer (па-нямецку: пусты)
  2. Дыстанцыя з пачатку, ці час, за які можна даехаць з пачатковай станцыі да бягучай
  3. Тэкст, назва станцыі, ці будзь што іншае
  4. Выводзіцца праз прабел пасьля Тэксту маленькімі літарамі
  5. Выводзіцца праз прабел пасьля Поля 1, маленькімі літарамі й з правага боку
Адмысловыя парамэтры
PX — памер элемэнта (па-змоўчкі — PX=20px)
bg — колер фону, пазначаецца ў фармаце, які выкарыстоўваецца ў HTML (назва ці HEX-код: white, #b2ac82)
O1 (Буква й лічба, а ня дзьве лічбы ці літары) — пазначаецца ID прыпраўкі, якая будзе накладенай паверх элемэнту
link1 — спасылка на артыкул. Выява элемэнту будзе залінкаваная з пазначаным артыкулам.

Шматмясцовыя шаблёны. {{BS#}}, дзе   рэдагаваць

{{BS}} / BS1 / bs1

{{BS2}} / bs2
{{BS3}} / bs3
{{BS4}} / bs4
{{BS5}} / bs5
{{BS6}} / bs6
{{BS7}} / bs7
{{BS8}} / bs8

Шаблён {{BS}} дазваляе ў аднім радку зьмясьціць толькі адзін элемэнт, калі існуе шэраг падобных шаблёнаў, але ў якіх можна зьмясьціць да дзевяці элемэнтаў у радок. Гэта дазваляе рабіць вельмі дакладныя й падрабязныя схемы.

У выкарыстаньні гэтых шаблёнаў ёсьць невялікая розьніца. Пасьля выкліку шаблёна ў шэразе парамэтраў ідуць IDэнтыфікатары «#» элемэнтаў. Значыцца, калі выкліканы шаблён {{BS4}}, то й ідэнтыфікатараў будзе чатыры.

  • Пасьля «#»-га ідэнтыфікатара ідзе звыклы парамэтр, які выводзіць адлегласьць і/ці час
  • і гэтак далей, як і ў {{BS}}

Адмысловыя парамэтры:

Акрамя O1 і PX усі адмысловыя парамэтры дзейнічаюць, як і раней. Для гэтых двух зроблены шэраг парамэтраў для астатніх элемэнтаў у радку: O1, O2, O3 і гэтак далей, PX2, PX3, PX4 і далей. Калі парамэтр PX# не пазначаны, выкарыстоўваецца PX, а калі і ён адсутнічае, выкарыстоўваецца глябальнае значэньне ў 20px. link1, link2 і гэтак далей — аналягічна.

Закрыцьцё табліцы рэдагаваць

Каб зачыніць табліцу, дадайце |}. Зачыняць табліцы прыйдзецца прынамсі двойчы: пасьля ўсяго, што йдзе ў {{BS-table}}/{{BS-table1}}, а другая — у самым канцы (таму што і пачыналася з адкрыцьця табліцы).

Прыклад рэдагаваць

Асіпавічы 1 — Слуцак
   
Асіпавіцкае дэпо
   
/0хв Асіпавічы 1
   
Дзераўцы
   
Града
   
Дараганава
   
Ульянаўка
   
Фалічы
   
Аляксандараўка
   
/59хв Старыя Дарогі
   
Пасека
   
   
Вярхуціна
   
Аточка
   
Урэчча
   
Паўстынь
   
Загародзьдзе
   
Некрашы
   
Казловічы
   
Навадворцы
   
/2г26хв Слуцак

<pre.raw style="border:0px;overflow:auto;">{| {{Railway line header2 (center)|float:left;margin-right:20px;}} {{BS-header|Асіпавічы 1 — Слуцак}} {{BS-table1}} {{BS2|STR+l|KDSTeq|||Асіпавіцкае дэпо}} {{BS2|BHF||/0хв|[[Асіпавічы]] 1|||link1=Асіпавічы}} {{BS2|BHF|||Дзераўцы}} {{BS2|BHF|||Града}} {{BS2|BHF|||Дараганава}} {{BS2|BHF|||Ульянаўка}} {{BS2|BHF|||Фалічы}} {{BS2|BHF|||Аляксандараўка}} {{BS2|BHF||/59хв|[[Старыя Дарогі]]|||link1=Старыя Дарогі}} {{BS2|BHF|||Пасека}} {{BS2|WBRÜCKE1}} {{BS2|BHF|||Вярхуціна}} {{BS2|BHF|||Аточка}} {{BS2|BHF|||Урэчча}} {{BS2|BHF|||Паўстынь}} {{BS2|BHF|||Загародзьдзе}} {{BS2|BHF|||Некрашы}} {{BS2|BHF|||Казловічы}} {{BS2|BHF|||Навадворцы}} {{BS2|KBHFe||/2г26хв|[[Слуцак]]|||link1=Слуцак}} |} |}

Згортваемыя табліцы рэдагаваць

Бывае, нейкую частку маршруту трэба схаваць, але не выдаліць. Тады можна выкарыстаць згортваемыя сэкцыі, празь якія можна лёгка схаваць і паказаць зьмест, састаўлены, напрыклад, зь некалькіх BS#-элемэнтаў. Робіцца гэта пры дапамозе шаблёну {{BS-startCollapsible}} (і таксама BS#-startCollapsible, у залежнасьці ад колькасьці элемэнтаў у радку) і тэгу, каб зачыніць створаную шаблёнам згортваемую табліцу: |}.