рэдагаваць

Hi everyone, not sure if you want this or not, but i made a bot that creates pages like this: ru:Википедия:Проект:Работа для бота/Смесь раскладок - список. The bot can also automatically fix many obvious errors. If you would like it to run here, write at ru:user talk:yurik. Make sure you create a page for this list, and put a template at the top explaining what it is. --Yurik 17:28, 01.08.2006 (UTC)

Пераклад артыкула пра Kurów

рэдагаваць

Польскія калегі запыталі перакласьці артыкул (ці стварыць накід) пра вёску Kurów (en:Kurów, pl:Kurów (powiat puławski)). А як правільна трансьлітараваць назву: Куру, Кураў? --EugeneZelenko 16:11, 19.02.2006 (UTC)

Куруў, калі прытрымліцца w=ў. Але ці дзейнічае гэта для польскай мовы я не ведаю. --MaximLitvin 13:16, 21.02.2006 (UTC)
Pakolki Kraków pierakładajecca jak Krakau praz "a", tady treba Kurau. Inaksz piszycie Krakuu.
Насамрэч, "Куруў". "Кракаў" ужо зацьвердзілася ў мове --Czalex 16:19, 31 сьнежня 2006 (UTC)
Nicoga padobnaga! Ludz? Choz*uu? Ne "Кракаў" зацьвердзілася, a a/o(pad naciskam) zacverdzilasia na miejscy histarycnaga "o dougaga", shto pierajshou u polskaj movie u "ó".

Запыты на стварэньне Вікіпэдый на наркамаўцы (Present Belarusian) і трасянцы (Trasianka)

рэдагаваць

Калі ласка, выкажыце свае меркаваньні на Meta. --EugeneZelenko 15:50, 15.03.2006 (UTC)

Фотаздымкі, прысьвечаныя прэзыдэнцкім выбарам

рэдагаваць

Польскія калегі прасілі зрабіць фотаздымкі (і загрузіць іх у Commons пад вольнымі ліцэнзіямі), прысьвечаныя прэзыдэнцкім выбарам: перадвыбарную агітацыю (але яна не павінна быць галоўным аб'ектам, каб не парушаць аўтарскія правы, штосьці накшталт Выява:Agitation stand.JPG), мерапрыемствы, мітынгі і іншае. Але прасілі ніяк дзеля гэтага не рызыкаваць. --EugeneZelenko 03:55, 18.03.2006 (UTC)

Займаюся распрацоўкай дрэва катэгорыяў і сутыкнуўся з праблемай. Ці адавядае нашаму прадпрымальнікі ангельскае businesspeople? Ці будзе слушна, калі пры стварэньні Катэгорыя:Расейскія прадпрымальнікі даць сярод інтэрвікі ў яе спасылкі на en:Category:Russian_businesspeople і ru:Категория:Предприниматели_России? Акрамя таго, ёсьць пытаньне, які беларускі адпаведнік business: бізнэс (тады бізнэслюдзі ці бізнэсмэны?) ці прадпрымальніцтва (тады прадпрымальнікі, але гэта здаецца больш вузкім ад бізнэсмэнаў тэрмінам)? --Red_Winged_Duck 12:12, 27.04.2006 (UTC)

У слоўніку НН яшчэ ёсьць бізнэсовец. --EugeneZelenko 13:48, 27.04.2006 (UTC)

Новае пакаленьне ВікіСлоўніка

рэдагаваць

Усе жадаючыя запрашаюцца да ўдзелу ў тэставай вэрсіі новага пакаленьня шматмоўнага слоўніка. --EugeneZelenko 20:26, 07.05.2006 (UTC)

Пагадненьні па транслітарацыі беларускіх імёнаў і назваў у ангельскай Вікіпэдыі

рэдагаваць

Калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаваньні пагадненьня па транслітарацыі беларускіх імёнаў і назваў у ангельскай Вікіпэдыі. --EugeneZelenko 16:10, 30.05.2006 (UTC)

Зьнешні vs. вонкавы

рэдагаваць

Вось тут трэба абмяркоўваць, як называць тое, што па-ангельску завецца external links. Варыянты:

  • Зьнешнія спасылкі
  • Вонкавыя спасылкі

Мае дзьве капейкі:

  • [1] - тут напісанае, што слова зьнешні - памылковае.
  • [2] - тут таксама зазначанае, што зьнешны - гэта русіцызм
  • [3] - тут гэтаксама нейкі спадар мяркуе аб тым, што зьнешні - расейскае адаптаванае слова.

Мая прапанова: прымусам забараніць ужываць слова "зьнешні" ў артыкулах, што пішуцца рэвізіяй-2005.

Трэба, каб адміністратар пазначыў тэрмін, на працягу якога будзе йсьці абмеркаваньне гэтае тэмы, пасьля заканчэньня якога й пры адсутнасьці новых канструктыўных аргумэнтаў увесьці прапанову за правіла.

Адміністрацыя ня мае манаполіі на стварэньне галасаваньня :-) Толькі на тое, каб дадаць аб'яву ў MediaWiki:Sitenotice. На мой погляд — месяц будзе дастаткова. --EugeneZelenko 13:58, 11.07.2006 (UTC)

Свабода панарамы ў Беларусі

рэдагаваць

Калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаваньні праблемы свабоды (а дакладней яе адсутнасьці) панарамы ў Беларусі. Тэкст закону Рэспублікі Беларусь аб аўтарскім праве і сумежных правах можна знайсьці тут. --EugeneZelenko 15:58, 23.07.2006 (UTC)

Адзіны рахунак

рэдагаваць

Рыхтуецца пераход на адзіны рахунак. Калі ласка, зрабіце аднолькавымі пароль і адрас электроннай пошты ва ўсіх Вашых рахунках на праектах фундацыі Wikimedia. --EugeneZelenko 14:21, 25.07.2006 (UTC)

Усе на вікіпэдыйскі суботнік! :-)

рэдагаваць

Віншую ўсіх са стварэньне болей за 4000 артыкулаў.

Але трэба трошкі прыбрацца Вікіпэдыі: ёсьць даволі шмат артыкулаў з памылкамі (напрыклад, Гута (Свецілавіцкі сельсавет)) ў назьве і спасылкі на шаблёны з памылкамі (Шаблён:Свецілавіцкі сельсавет, Шаблён:Маларытскі раён). Не забывайцеся дадаваць запыт на выдаленьне ({{Выдаліць|памылка ў назьве}} альбо {{Выдаліць|памылка ў назве}}) на перанакіраваньні з памылкамі. Дзякуй. --EugeneZelenko 14:00, 3.жніўня.2006 (UTC)

Выгляд шаблёнаў

рэдагаваць

Выгляд некаторых шаблёнаў ня вельмі прыгожы, як мне здаецца. Напрыклад, Шаблён:Інфармацыя пра горад зь фіялетавым фонам пад назвай горада і шэрым пад гербам не спалучаецца з агульным стылем старонак й г.д. Трэба зьмяніць выгляд шаблёнаў. Таму я прапаную сваі варыянты [4] і [5]. А ўвогуле, патрэбная нейкая агульная канцэпцыя такіх шаблёнаў. --Slaver 22:44, 8.жніўня.2006 (UTC)

Зараз ужо першы варыянт захаваны. Можна паглядзець як выглядае :) --Slaver 22:48, 8.жніўня.2006 (UTC)
падтрымліваю --Vovansystems 11:51, 9.жніўня.2006 (UTC)
Нармальная ідэя. Над колерамі варта папрацаваць. Але і ўлічваць меркаваньні таксама, але пакуль, здаецца, пярэчаньняў няма. --Red_Winged_Duck 13:08, 9.жніўня.2006 (UTC)
Даўно было трэба мае «творы» (Шаблён:Інфармацыя пра горад, Шаблён:Інфармацыя пра раён, : Шаблён:Інфармацыя пра вобласьць) ўпрыгожыць :-) Але «не страляйце ў піяніста — ён граў як умеў» :-) Ёсьць невялічкія пажаданьні:
  • спачатку абмяркоўваць, каб была магчымасьць праглядзець розныя варыянты і выбраць лепшы,
  • заглядаць у адпаведныя шаблёны буйных Вікіпэдый.
Канцэпцыю шаблёнаў пра тэрытарыяльныя ўтварэньні прапаную абмяркоўваць у Вікіпэдыя:Праект:Населеныя пункты Беларусі.
EugeneZelenko 13:23, 9.жніўня.2006 (UTC)

Гузікі ўстаўкі спэцсымбаляў

рэдагаваць

Зьявілася прапанова зьмяніць выгляд гузікаў устаўкі спэцсымбаляў у форме рэдагаваньня артыкулаў. У расейскай Вікіпэдыі зробленыя даволі вялікія гузікі (менавіта як buttons). Іх прасьцей выкарыстоўваць. У нас, напрыклад, націск уставіць амаль немагчыма. Ды й па іншым трапіць мышшу вельмі цяжка :( --Slaver 23:52, 8.жніўня.2006 (UTC)

Во, нішто сабе атрымліваецца, дык на "націск" трэба націскаць, а я заўжды капіюю яго, меркаваў мабыць там нейкая памылка. --MaximLitvin 08:48, 9.жніўня.2006 (UTC)
Ну, вось. А нашмат зручней было б, калі на яго можна было націснуць і ўставіць... --Slaver 09:32, 9.жніўня.2006 (UTC)
Гэта было бы цудоўна! Дарэчы, варта зазірнуць у францускую вэрсію, у якой пашыраецца панэль інструмэнтаў зьверху (эканоміцца трошкі месца). Дарэчы варта яшчэ зазірнуць у іншыя Вікіпэдыі і ў meta:, мо яшчэ што-небудзь цікавае ёсьць.
На жаль, я ня ведаю JavaScript, таму ніяк (акрамя рэдагаваньня абароненых старонак) дапамагчы не магу. Калі хтосьці возьмецца за вывучэньне вопыту і ажыцьцяўленьне — буду толькі вітаць. Адзінае пажаданьне — каб разабраліся грунтоўна, а не проста скапіявалі, каб было да каго зьвяртацца ў выпадках паляпшэньня і выпраўленьня памылак.
Яшчэ ў расейскай вэрсіі ёсьць Вікіфікатар — таксама бы ў нас не перашкодзіў.
EugeneZelenko 13:14, 9.жніўня.2006 (UTC)

Гузікі ў панэлі інструмэнтаў зьверху

рэдагаваць

Я падглядзеў у Commons (падрабязнасьці ў MediaWiki:Common.js), як гэта робіцца і дадаў гузік для перанакірваньня. Калі будуць ідэі па пашырэньню — прапануйце. Калі гэта ідэя з іншага праекту, калі ласка, узгадайце яго. --EugeneZelenko 15:17, 7 лютага 2007 (UTC)

Шаблён галоўнай старонкі

рэдагаваць

Даўно жадаў прапанаваць зьмяніць выгляд галоўнай старонкі. Хоць яна даволі зручная, але трошкі неахайная. Бачу, што MaximLitvin прапанаваў свой варыянт. Вашай увазе — мой :) --Slaver 09:43, 26.жніўня.2006 (UTC)

Дык усё ж Alexander Gouk пачаў :-) --EugeneZelenko 14:03, 26.жніўня.2006 (UTC)
Я і ня бачыў, але неяк груваздка выглядае. Што тычыцца майго варыянта, то можна з колерамі «пагуляць» яшчэ. Затое блёкі, як мне здаецца (я ж сьціплы :)), зручна разьмешчаныя :) --Slaver 15:14, 26.жніўня.2006 (UTC)
Прапаную зноў вярнуцца да тэмы :) Я думаю, калі вырашыцца пытаньне з дамэнам, варта будзе абнавіць і зьнешні выгляд нашай Вікіпэдыі. Зноў прпаную свой накід. Мне падаецца, што выгляд і знаходжаньне блёкаў даволі зручныя. Варта толькі над колерамі папрацаваць (кажуць, што занадта глямурнае спалучэньне :)) — Slaver 20:02, 4 красавіка 2007 (UTC)
Зьмяніў крыху чаргаваньне і памер блёкаў па прапанове Red Winged DuckSlaver 20:26, 4 красавіка 2007 (UTC)
Я супраць вось гэтай праўкі, дакладна кажучы, першай яе часткі. Я за супрацоўніцтва, а не за вайну. Ня трэба залішні раз нешта такім чынам падкрэсьліваць. У гэтай Вікіпэдыі мусяць дазваляцца абодва правапісы. --Bełamp 20:45, 4 красавіка 2007 (UTC)
Хутчэй за ўсё, Вікімэдыя ня будзе вяртацца да таго, з чаго ўсё пачалося. Але гэта іншая гісторыя… Размова тычыцца шаблёну, а ён — пакуль толькі накід. На тэксты можна не зьвяртаць увагі. Іх абмяркуем асобна. Пакуль трэба вызначыцца, ці зручны будзе такі шаблён. — Slaver 21:12, 4 красавіка 2007 (UTC)
Незалежна ад таго, што будзе з нашымі Вікіпэдыямі, так пісаць нельга, бо гэта азначае адкрытую канфрантацыю, а я супраць гэтага. І ўвогуле, мне падабаецца цяперашні выгляд галоўнай --Bełamp 22:20, 4 красавіка 2007 (UTC)старонкі.
1. Я пакуль прыбраў тэкст, які выклікае вашае незадавальненьне.
2. Мне, шчыра кажучы, не падабаецца цяперашні выгляд галоўнай. Параўнайце хаця б з большасьцю «дзесяцітысячнікаў»… Таму і прапаную перарабіць! — Slaver 05:31, 5 красавіка 2007 (UTC)
Невялічкія заўвагі:
  1. Разьдзел Новыя артыкулы дублюе Ці ведаеце, што…. Наколькі ведаю, цікавыя факты ў ангельскай і расейскай вэрсіях зьбіраюцца менавіта з новых артыкулах. У канчатковым варыянце трэба пакінуць штосьці адно.
  2. Разьдзелы Гэты дзень ў гісторыі і Ці ведаеце, што… хтосьці павінен падрыхтоўваць. Таму можа мае сэнс іх дадаць, калі знойдуцца валантэры?
EugeneZelenko 14:00, 5 красавіка 2007 (UTC)
Пакінем Новыя артыкулы, бо для збору інфармацыі для Ці ведаеце, што… павінна быць больш грунтоўная база новых артыкулаў. Я меркаваў, што гэты блёк складаецца ня толькі з новых.
А Гэты дзень ў гісторыі я гатовы ўзяць на сябе. На днях падрыхтую накід старонак, якія будуць штодзень інклюдзіцца… Галоўнае не забываць напаўняць блёк :) — Slaver 16:25, 5 красавіка 2007 (UTC)
Пачаў працу над Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі. Як выглядае на галоўнай старонцы, можна паглядзець тут. — Slaver 15:38, 10 красавіка 2007 (UTC)

Віды спорту

рэдагаваць

Жадаю напісаць артыкул "Выгляды спорту па колькасці людзей на полі", але думаю, што гэты не лепшая назва. Ded 05:54, 22 кастрычніка 2006 (UTC)

Магчыма вы маеце на ўвазе «гульнявыя віды спорту». Прывядзіце, калі ласка, назву на іншай мове, каб вас можна было зразумець. І пастарайцеся не перакладаць артыкулы аўтаматычна з дапамогай анляйн-перакладчыкаў. --Red_Winged_Duck 12:14, 25 кастрычніка 2006 (UTC)

Wikimania 2007 Team Bulletin

рэдагаваць

Published by the Wikimania 2007 Taipei Team, Wikimania 2007 Team Bulletin provides the latest news of the Team's organizing work to everyone who is interested in Wikimania; it also gives the Team chances to announce calls for help/participation, so assistance in human and other resources can be sought in a wider range. Team Bulletin is published at the official website of Wikimania 2007 and released to the public domain. Issue 1 and Issue 2 has already published.--218.166.212.246 01:46, 29 кастрычніка 2006 (UTC)

Историческія свѣдѣнія о примѣчательнѣйшихъ мѣстахъ въ Бѣлоруссіи

рэдагаваць

Можа каго зацікавіць... Тут можна знайсьці адсканаваную кнігу Михаила Осиповича Без-Корниловича «Историческія свѣдѣнія о примѣчательнѣйшихъ мѣстахъ въ Бѣлоруссіи». --EugeneZelenko 15:35, 30 сьнежня 2006 (UTC)