Вікіпэдыя:Форум/Архіў 1
Гэта архіў праекту. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы праекту. Архіў 1 — Архіў 2 → |
Сьцяг на галоўнай старонцы
рэдагавацьГаласаваньне скончанае. Вынік — выява сьцяга выдаленая. --EugeneZelenko 01:09, 09.06.2005 (UTC)
Ад замежных калег прыйшоў запыт на выдаленьне выявы сьцяга з галоўнай старонцы (глядзіце Абмеркаваньне:Галоўная старонка#Main page flag), бо гэтая выява супярэчыць прынцыпу нэўтральнасьці Вікіпэдыі. З гэтай нагоды прапаную галасаваньне, якое працягнецца да 8 чэрвеня. Спадзяюся, што два тыдні — дастатковы тэрмін. Калі ласка, дадайце свай подпіс пад варыянтам, які Вы падтрымліваеце. Ананімныя галасы не ўлічваюцца.
Выдаліць (7)
рэдагавацьCzalex 05:20, 25.05.2005 (UTC): у сёньняшнім варыянце выглядае безгустоўна. Дый адштурхоўвае апалітычных
Red_Winged_Duck 06:56, 25.05.2005 (UTC): прапаную зьмяніць варыянт галоўнай старонкі на гэты
- і я ня супраць гэтага дызайну --ŹmiŁa 10:02, 25.05.2005 (UTC)
- Камэнтар: паглядзіце Вікіпэдыя:Форум#Артыкул тыдня. --EugeneZelenko 02:09, 26.05.2005 (UTC)
Monk 07:12, 25.05.2005 (UTC): Прапаную зьмяніць дызайн, але дызайн вінен быць у бела-чырвоных колерах.
--Zlobny 07:51, 25.05.2005 (UTC)
--Rashed 07:27, 26.05.2005 (UTC) Вядома, Вікіпэдыя павінна адлюстроўваць рэчы, такімі, якімі яны ёсьць, а таксама быць палітычна нэўтральнай. Таму прапаную выдаліць сьцяг і выкарыстоўваць нэўтральныя колеры на галоўнай старонцы (чытай: ня белы ды чырвоны, а нешта апалітычнае, накшталт колераў EN Вікіпэдыі.
--213.184.226.24 18:32, 05.06.2005 (UTC) мне здаецца, што найменш спрэчнай будзе адсутнасьць сьцягоў. мне хацелася б, каб беларуская вікі была проста беларускай, без удакладненьняў - бел-чырвона-белай ці чырвона-зялёнай
- Камэнтар: зарэгіструйцеся і выкажыце сваю пазыцыю ізноў. --EugeneZelenko 19:55, 05.06.2005 (UTC)
Zban 12:21, 06.06.2005 (UTC)
Пакінуць (4)
рэдагаваць--Slaver 04:25, 25.05.2005 (UTC)
Хай застаецца да часу стварэньня лепшага дызайну. Зараз ён ніяк не перашкаджае, ані дызайну, ані іншаму. — W.V.-S. 23:32, 25.05.2005 (UTC)
--Андрэй Ліцьвін 09:46, 26.05.2005 (UTC)
Пакінуць. Наконт дызайну гэта ўжо іншае пытанне, абмяркоўваць яго патрэбна асобна.
--Удзельнік:Юры Сьмірноў 09:46, 26.05.2005 (UTC)
Яно год праз 50, можа, можна было б і выдаліць. Але зараз адзін адзіны варыянт - пакінуць! Кожны сьцяг, сьцяжок, сьцяжочак - гэта як знак, сігнал, маяк, што крычыць, гукае, шэпча, што жыве Беларусь!
--Vovansystems 10:16, 26.05.2005 (UTC)
Незаконна прыняты чырвона-залёны сьцяг не можа выступаць сымболікай Беларускай дзяржавы ці яе частцы ні ў інтэрнэце, ні ў рэальным жыцьці.
Стылізаваць выяву бел-чырвона-белага нацыянальнга беларускага сьцягу, безумоўна, трэба (неяк так, напрыклад). Але пытаньне пра тое, што яго трэба пакінуць не павінна ўздымацца. Як і пытаньне пра тое, ці трэба уводзіць «капусту». Трэба ставіць пытаньне «чаму ў беларускай вікіпэдыі яшчэ адсутнічае гэрб "Пагоня" на галоўнай старонцы».
- Галасаваньне скончанае 6 чэрвеня 2005 году.
- Герб «Пагоня» ня будзе на галоўнай старонцы Вікіпэдыі без афіцыйнага гербу Рэспублікі Беларусь, бо гэта будзе парушэньнем прынцыпу нэўтральнасьці: Вікіпэдыя ня ёсьць рупар апазыцыі, гэтак жа як ня ёсьць голас афіцыйных улад Рэспублікі Беларусь.
- EugeneZelenko 02:32, 25.10.2005 (UTC)
Устрымаўся/устрымалася (2)
рэдагавацьEugeneZelenko 03:17, 25.05.2005 (UTC)
Устрымліваюся, бо бачу і плюсы і мінусы. Але абмеркаваньне тут не схавае таго факту, што ў нас адбылася свайго кшталту самацэнзура. :( --Rydel 11:38, 09.06.2005 (UTC)
Пакінуць і яшчэ дадаць цяперашні (3)
рэдагавацьА чаму б не? --Gabix 09:05, 25.05.2005 (UTC)
- А ўвогуле добры варыянт «чырванакрылага качара» :-) --Gabix 09:08, 25.05.2005 (UTC)
- Камэнтар: гэты дызайн зрабіў Forion. --EugeneZelenko 02:09, 26.05.2005 (UTC)
-- абодва, існуючы - далежыть да нашай гiсторыi... VasilyS 13:03, 27.05.2005 (UTC)
--Ausvald 22:48, 25.05.2005 (UTC) абодва. З тлумачэньнем.
Артыкул тыдня
рэдагавацьЗ нагоды прапановы пра выкарыстаньне дызайну ад Forion...
Новы дызайн зьмяшчае Артыкул тыдня. Здаецца, што Вікіпэдыя ўжо дарасла да таго, каб стварыць падобны разьдзел. З гэтай нагоды прапаную пачаць пошук валанцёраў і валанцёрак, якія бы падтрымлівалі разьдзел:
- шукалі кандыдатуры
- даводзілі да бляску фарматаваньне
- выпраўлялі памылкі правапісу і стылю
- дадавалі выявы (толькі з правільнымі ліцэнзіямі :-)
- правяралі асноўныя факты
- сачылі за галасаваньнем
- стваралі вытрымкі для галоўнай старонцы
EugeneZelenko 02:23, 26.05.2005 (UTC)
- ня бачу праблемаў з гэтым. Я валянтэр!--Czalex 20:15, 05.06.2005 (UTC)
- Зрэшты, і я магу паўдзельнічаць. ;) --Forion 21:01, 10.06.2005 (UTC)
Дызайн Галоўнае старонкі
рэдагавацьПрапаную разам зь сьцягам перайсьці на дызайн ад Forion. Калі гэта будзе ажыцьцяўлена? --Czalex 23:01, 28.05.2005 (UTC)
- Мне здаецца, што гэтыя пытаньні лепей вырашаць паасобку. Усё роўна гэты дызайн трэба дапрацоўваць:
- трэба дадаць Зьвязаныя праекты
- магчыма падкарэктаваць колеры
- лёс Артыкула тыдня пакуль што не вырашаны
- EugeneZelenko 01:21, 01.06.2005 (UTC)
- Думаю, што цалкам лягічна было б зьмяніць дызайн галоўнай старонкі на дызайн ад Forion. Бо дызайн не патрабуе нейкай асаблівай даспрацоўкі. Прычым, напрыклад, у якасьці кампрамісу, можна было б замяніць Артыкул тыдня на Артыкул месяца, чым мы спрасьцім работу, ды і тым больш, ёсьць валантэр. --Red_Winged_Duck 11:25, 10.06.2005 (UTC)
- Пажадана дадаць Зьвязаныя праекты. Я бы гэта зрабіў, але трэба ж колеры ўмець падабраць :-)
- Дарэчы, можна зрабіць назву часанезалежнай. Напрыклад Выбраны артыкул (у en: — Featured article; у pl: — Artykuł na medal; у ru: — Избранная статья).
- Валанцёр ёсьць (дарэчы, Вікіпэдыя рызыкуе страціць асноўнага аўтара :-), але трэба зрабіць «інфраструктуру» накшталт en:Wikipedia:Featured articles ці ru:Category:Википедия:Избранные статьи. Канешне, адразу ўсё ня зробіш, але старонка Вікіпэдыя:Кандыдатуры ў выбраныя артыкулы (мо будзе лепшая назва?) патрэбная.
- EugeneZelenko 13:54, 10.06.2005 (UTC)
wikipedia.by
рэдагавацьПабачыў абмеркаваньне ў расейскай Вікіпэдыі. З гэтай нагоды прапаную абмеркаваць пытаньне, ці мае сэнс набыць wikipedia.by. --EugeneZelenko 03:25, 23.06.2005 (UTC)
- Калі будзем мець больш за 10000 артыкулаў, тады й будзе варта абмяркоўваць --Gabix 10:58, 30.06.2005 (UTC)
Slavopedia
рэдагавацьПрапанова па супрацоўніцтву паміж славянскімі Вікіпэдыямі (з Гутаркі ўдзельніка:EugeneZelenko#Slavopedia). --EugeneZelenko 17:04, 16.07.2005 (UTC)
Hello,
I'm Kpjas - an admin from Polish Wikipedia.
Please excuse me I don't speak Belarussian. I would like to let you know and invite you to join a new interWikipedia initiative called Slavopedia. The idea came about the other day in a talk with millosh - an admin from Serbian Wikipedia. In the past few days Slavopedia has gained moderate interest and gathered a small group of Wikipedians mainly from: Russian, Polish, Czech and Serbian Wikipedias.
From our provisional plans emerge three main goals of Slavopedia:
- cooperation and integration of Slavic Wikipedias based on the common cultural heritage and language roots
- promotion of an auxillary language Slovio as an experimental platform of communication
- experiment in interWikipedia cooperation which has never really taken off and is now rather stagnant
Please join us ! We need your involvement and cooperation ! Please see Slavopedia on meta.wikimedia.org and join IRC chat on #slavopedia channel irc.freenode.net Sunday 17-07-2005 20:00 CEST (18:00 UTC). Could you please pass on this info to interested Wikipedians from Wikipedia-Be ?
Best regards,
Kpjas 16:04, 16.07.2005 (UTC)
- Калі ласка, усе прапановы і пытаньні пакідайце ў Вікіпэдыя:Славапэдыя. --EugeneZelenko 01:45, 11.08.2005 (UTC)
Межславянская кооперация
рэдагавацьУважаемые, прошу прощения за русский текст, но по-белорусски я грамотно писать не могу (читаю нормально, потому можно отвечать по-белорусски). Не так давно в русской Википедии возникла дискуссия на тему "Межславянской кооперации". Впоследствии аналогичная дискуссия возникла и у нас, в украинском разделе. Несмотря на все проблемы, мне кажется, что по ряду параметров такое взаимодействие может быть весьма полезным (я их излагал на обоих упомянутых страницах). Возможно, кому-либо из белорусов идея поажется интересной, потому прошу почитать и, возможно, присоединяться. Отвечать можно также мне на личную страницу - Shao
Возможно, этот проект станет более жизнеспособным, чем описанный выше.
Да, и ещё одна просьба: не могли бы вы дать мне ссылку на тех участников белорусского раздела, кто занимается темой "Биология"? Я пишу, в основном, тексты такой тематики в украинском разделе, и столкнулся с рядом проблем, которые, возможно, получилось бы решить сообща. Заранее спасибо.
С ув. Shao03:39, 07.08.2005 (UTC)
- Насколько помню, подобные статьи пишет Gabix. Биологическая часть, также содержится в статьях, написанных и/или переданных белорусской Википедии Алесем Белым в рамках проекта «Наша Ежа».
- Что касается взаимодействия славянских Википедий (да и не только славянских), то считаю (и как могу стараюсь изменить к лучшему) важным наличие interwikis в категориях и использование Commons.
- EugeneZelenko 14:08, 07.08.2005 (UTC)
«Навуковыя жамчужыны»
рэдагавацьАнгельскія калегі запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў праекце «Навуковыя жамчужыны», як у ангельскай вэрсіі, так і ў беларускай. Мэта праекту — апісаньне найбольш значных навуковых і філязофскіх прац. Падрабязнасьці — на старонцы праекту. --EugeneZelenko 01:50, 21.09.2005 (UTC)
Localized date formats need to be verified
рэдагавацьDear Wikipedians,
I need your help to look at date formats for your language. I created a large list of formats here. Please take a look and fix any mistakes or add any new formats. This will help interwiki bot to match en:April 1, fr:1 avril, ru:1 апреля, zh:4月1日, and all other sites together.
What's needed: Look here at every format for your language, fix any mistakes, note any exceptions (some languages have 1st, 2nd, 3rd, etc naming schemas, or year 1 is written as '1 (year)' unlike all other years).
Also, I would like to receive a bot status on your site for my bot User:YurikBot. It will be mostly involved in interwikies.
Thank you!!!
You can contact me at en:Yurik (--70.192.56.68 21:44, 24.09.2005 (UTC))
- I added missing formats except en:User:Yurik/Formats/Month of the Year which is not used yet.
- Я дадаў неабходную інфармацыю. У каго будзе магчымасьць, калі ласка, прагледзьце яшчэ раз.
- EugeneZelenko 02:34, 25.09.2005 (UTC)
Зьмена дызайну галоўнай старонкі
рэдагавацьНа галасаваньне выносіцца пытаньне зьмены бягучага дызайну галоўнай старонкі на дызайн ад Forion. Галасаваньне працягнецца да 5 лістапада. Ананімныя галасы не ўлічваюцца. Калі ласка, зазірніце таксама і ў Вікіпэдыя:Кандыдатуры ў выбраныя артыкулы.
Галасаваньне скончанае.
- Падтрымліваю. --EugeneZelenko 02:19, 22.10.2005 (UTC)
- Падтрымліваю. --Red_Winged_Duck 08:47, 22.10.2005 (UTC)
- Падтрымліваю. --Віталь_Воранаў 16:03, 22.10.2005 (UTC)
- Падтрымліваю. [Праўда, я б забраў гэтыя «==» з загалоўкаў…] --Dmy 20:11, 22.10.2005 (UTC)
- Падтрымліваю, пры ўмове прыбраньня "= =". --Monk 04:47, 24.10.2005 (UTC)
- Падтрымліваю, таксама з саветам забраньня «==» з загалоўкаў. --Buncic 09:25, 25.10.2005 (UTC)
- Падтрымліваю. --ŹmiŁa 13:11, 31.10.2005 (UTC)
Вынік: зьмена дызайну галоўнай старонкі прынятая (7 галасоў «за», 0 - «супраць»). --Red_Winged_Duck 11:41, 06.11.2005 (UTC)
Перанос выяваў гербаў у ВікіСховішча
рэдагавацьVector-images.com/geraldika.ru дазволілі выкарыстоўваць выявы гербаў і сьцягоў на ўмовах, якія задавальняюць патрабаваньням ВікіСховішча.
- Хацелася б пабачыць гэты яўны дазвол. Дзякуй. --Monk 05:38, 26.10.2005 (UTC)
- Глядзіце commons:Commons:Village pump#Template PD-RU-exempt and geraldika. --EugeneZelenko 13:47, 26.10.2005 (UTC)
- Дзякуй. Сапраўды, выдатна. --Monk 22:57, 28.10.2005 (UTC)
З гэтай нагоды плянуецца перанос усіх выяваў у фармаце PNG, якія паходзяць з Vector-images.com/geraldika.ru, з беларускай Вікіпэдыі ў ВікіСховішча. Прапаную абмеркаваць стандарт для назваў файлаў: кірыліца ці лацінскі альфабэт, клясычны правапіс ці наркамаўка. Але трэба прыняць да ўвагі, што гэтыя файлы будуць выкарыстоўваць у іншых Вікіпэдыях удзельнікі і ўдзельніцы, якія хутчэй за ўсё не валодаюць беларускай мовай.
Калі ласка, на загружайце выявы ў ВікіСховішча да супольнага рашэньня.
Мне больш падабаецца наступны фармат: Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Coat of Arms, Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Flag.
EugeneZelenko 04:07, 25.10.2005 (UTC)
- Я таксама за варыянт Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Coat of Arms, Belarus-<назва горада (лацінскі альфабэт)>-Flag. Толькі назву горада варта пісаць менавіта беларускай лацінкай, бо яна выкарыстоўваецца найчасьцей у беларускіх назвах у той жа ангельскай Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 07:50, 25.10.2005 (UTC)
- Чаму беларуская лацінка выкарыстоўваецца ў назвах артыкулаў ангельскай Вікіпэдыі і ці павінна гэтак быць — пытаньні асобныя... Але клясычным ці сучасным правапісам? --EugeneZelenko 12:57, 25.10.2005 (UTC)
- Наўрад ці лацінка прыдатная для наркамаўкі, таму варта ўжываць лацінку ды клясычны правапіс - маё меркаваньне такое. --Red_Winged_Duck 13:13, 25.10.2005 (UTC)
- Чаму ж і не, выкарыстоўваюць жа нешта падобнае да лацінкі на афіцыйных мапах, дзе наркамаўка... --Monk 05:38, 26.10.2005 (UTC)
- Прапаную ўсё ж выкарыстоўваць прабелы заміж дэфісаў у назвах файлаў. Ня бачу ніякіх плюсаў у наяўнасьці дэфісаў, а сутнасьці яны замінаюць. А ў астатнім згодзен. --Monk 05:38, 26.10.2005 (UTC)
- Мне здаецца, што дэфіс лепей за прагал падзяляе назву на часткі. --EugeneZelenko 02:15, 27.10.2005 (UTC)
- На мой погляд, Belarus Miadzieł Coat of Arms.gif выглядае больш падзелена за Belarus-Miadzieł-Coat-of-Arms.gif. Хуткі пошук па Commons дазваляе сьведчыць, што некага стандарту там не існуе... --Monk 22:57, 28.10.2005 (UTC)
- Ёсьць, напрыклад, стандарт на Flag of <Country>.svg. Чаму падобнаму стандарту не існаваць для гербаў і сьцягаў беларускіх гарадоў?
- Прапаную без-дэфісны варыянт: Flag of <Town>, Belarus.png, Coat of Arms of <Town>, Belarus.png, які, на мой погляд, больш адпавядае ангельскай граматыцы.
- Яшчэ раз падкрэсьліваю, што выявы трэба загружаць у фармаце PNG, бо GIF дагэтуль ахоўваецца патэнтамі.
- EugeneZelenko 03:18, 29.10.2005 (UTC)
- Такі варыянт я падтрымліваю. А наконт PNG паўтараю пытаньне - ці ляжаць ужо на геральдыцы PNG, ці трэба проста канвэртаваць з GIF? --Monk 08:13, 29.10.2005 (UTC)
- Проста канвэртаваць з GIF. --EugeneZelenko 13:35, 29.10.2005 (UTC)
Зь сёньняшняга дня буду запампоўваць новыя выявы гербаў ў Commons зь імёнамі ў фармаце Coat of Arms of <Town>, Belarus.png. Выглядае на тое, што ніхто ня супраць такога. --Monk 10:32, 31.10.2005 (UTC)
- Так. --EugeneZelenko 14:19, 31.10.2005 (UTC)
Рэкляма
рэдагавацьНе ведаю ці калі небудзь такое пытаньне ўжо абмяркоўвалася ў нашай суполцы, бо я удзельнік адносна новы. Вядома, што бяз рэклямы ў сёньняшнім сьвеце ніхто і нічога ня мае шанцаў на посьпех. Як я разумею Вікіпэдыя ня мае банэраў, але ж ёсьць тысячы іншых спосабаў прамоцыі. Беларуская Вікіпэдыя часам здаецца проста мёртвай, калі ў адзін дзень толькі некалькі рэдагаваньняў. Больш таго мы выразна адстаем нават ад тых моваў, якія не зьяўляюцца галоўнымі дзяржаўнымі мовамі і ад тых краінаў, якія ў дзесяць разоў меншыя. Каб зьмяніць такі стан рэчаў трэба заняцца актыўнай прамоцыяй беларускай вікіпэдыі. Патрэбныя публікацыі пра вольную энцыкляпэдыю ва ўсіх беларускамоўных газэтах, часопісах і інтэрнэт бачынах. Я ўпэўнены, што ў нашай вікіпэдыі вялікі патэнцыял, адно яго трэба выявіць, трэба далучыць людзей, якія ніколі не чулі пра гэты праэкт. --Віталь Воранаў 09:38, 05.11.2005 (UTC)
- Не магу сказаць, што рэклямы ня было зусім. Дастаткова пашукаць у Google Вікіпэдыя, Вікіпэдыі і гэтак далей – можна знайсьці некалькі аб'яў. Нельга сказаць, што гэтая дзейнасьць была неяк каардынаваная.
- Што датычыцца мэтадаў, то мне здаецца, што дапамагаюць запісы ў блёгах (Rydel, Zmila, Red Winged Duck, Czalex, іншых). І вельмі добра, калі матэрыялы з Вікіпэдыі будуць выкарыстоўваюцца ў іншых сур'ёзных выданьнях, як напрыклад гэта робіць http://radzima.org (у асноўным на ангельскай мове). Рабіць «артыкулы па замове», на мой погляд, ня варта, але калі нагода ёсьць, чаму не нагадаць пра сваё існаваньне? :-)
- Мне здаецца, што мае сэнс стварыць старонку, прысьвечаную рэкляме, па прыкладу расейскай (напэўна, штосьці падобнае ёсьць і ў іншых вэрсіях) Вікіпэдыі.
- EugeneZelenko 15:33, 05.11.2005 (UTC)
- Дадам, што былі матэрыялы пра беларускую Вікіпэдыю на радыё «Свабода», а таксама ў журнале «Студэнцкая думка». Ды і падобна, што пакуль інтэрнэт у нас разьвіты не да такой ступені, каб было шмат актыўнага народу, хто бы быў зацікаўлены ўва ўдзеле ў беларускай Вікіпэдыі. Практычна ў кожнай больш-менш актыўнай беларускамоўнай суполцы ў Сеціве ведаюць пра беларускую Вікіпэдыю, іншая справа, што такіх суполак ня шмат. Асабіста я стараюся Вікіпэдыю піярыць пры нагодзе. Магчыма і варта стварыць старонку, дзе б зьбіраліся матэрыялы ў прэсе (то бок, спасылкі на іх) пра Вікіпэдыю. --Red_Winged_Duck 15:58, 11.11.2005 (UTC)
Даўно нічога для Вікі не пісаў, і хачу адкрыта сказаць, што за апошні год кантэнт змяніўся ў горшы бок. Новыя артыкулы ў асноўным кшталту "Дзевачка ў гольфах", "Мой любімы сабака Лыска" і "Апошняя нізка вершаў паэты NN". Во якую шкоду ШчыраБеларусі нанесла ментальная хвароба пад назвай Постмадэрнізм(ічка) !!! Можа, выбары-2006 нешта паправяць ? не ў тым сэнсе, што зменіцца Найвышэйшае Этнічнае Кіраўніцтва, а ў тым, што разбягуцца ва ўсе бакі імітатары...
Можна было б супрацоўнічаць з кімсьці, хто мае авхоту крыху палепшыць сваю эрудыцыю ў гісторыі нашай кухні. Я б выстаўляў чарнавікі артыкулаў, а рэдактар даводзіў бы іх да энцыклапедычнага выгляду. Тады яны б спатрэбіліся і ў оф-лайн энцыклапедыі. У нармальна адукаваных людзей без постмадэрнісцкіх багаў у галаве атрымалася б, праблема ў часе і матывацыі.
гэта быў Mann Kurt
- Не бывае контэнту горшага ці лепшага, бывае контэнт розны. Вікіпэдыя таксама розная, і ня можа і ня будзе тут выключна выкшталцоных энцыкляпэдычных артыкулаў. І постмадэрнізму тут месца і Mann Kurt'у. Кожны піша пра тое, пра што ведае і нельга нікога прымушаць пісаць пра тое, пра што ён ня хоча пісаць. І кожны ўдзельнік тут важны, у незалежнасьці ад таго, што ён піша. Людзі розныя і іх цікавяць розныя тэмы. Вікіпэдыя – гэта не звычайная энцыкляпэдыя, і артыкулы тут могуць зьяўляцца пра тое, што адбываецца ў нас за вакном, у той час, калі папяровая энцыкляпэдыя зафіксуе гэта празь дзесяцігодзьдзі. --Red_Winged_Duck 19:42, 25.12.2005 (UTC)
але факт, што з англ, ням., польскай Вікі можна сёе-тое даведацца пазітывісцкага. А бел. прысвечаная пераважна мэтахвізічным перажыванням. МК
Гэтыя праекты не зьяўляюцца актыўнымі і, на вялікі жаль, спамэры і вандалы іх наведваюць значна часьцей, чым тыя, каму яны цікавыя. Адпаведна, хтосьці павінен марнаваць свой час, прыбіраючы сьмецьце.
На мой погляд існуе два рашэньня праблемы:
- Хтосьці будзе даглядаць за гэтымі праектамі і, вельмі пажадана, каб і разьвіваць іх.
- Часова заблякаваць іх для далейшых зьменаў, пакуль не будзе рэалізаваны плян 1.
Мне здаецца, што незалежна ад вырашэньня першай праблемы, у ВікіСлоўніку і ВікіКнігах (можа і ў ВікіЦытатніку) варта забараніць лякальную загрузку выяваў, каб выкарыстоўваліся толькі вольныя выявы з ВікіСховішча.
EugeneZelenko 15:30, 14.12.2005 (UTC)
- мяркую, я магу заняцца адным з гэтых праектаў. трошкі пагляджу, што там ёсьць, і што туды трэба/варта дадаваць.
- магчыма, добрым пачаткам можа быць матар'ялы "Магія мовы" з РС. трэба толькі яшчэ раз спытаць іхні дазвол, і вырашыць, куды іх складваць: у в-слоўнік ці ў в-кнігу
- --ŹmiŁa 08:09, 15.12.2005 (UTC)
- Яшчэ з гэтай нагоды варта сынхранізаваць пераклады службовых паведамленьняў Вікіпэдыі і CVS вэрсіі LanguageBe.php (прасьцей за ўсё з дапамогай http://bugs.wikimedia.org/). З аднаго боку праца мэханічная, з другога — трэба быць уважлівым і параўноўваць з Language.php. --EugeneZelenko 15:05, 16.12.2005 (UTC)
Дні нараджэньня ўдзельнікаў у календары
рэдагавацьПа матывах 21 студзеня, 18 ліпеня, 1970...
На мой погляд гэта ня вельмі сьціпла і для гэтага ёсьць асабістыя старонкі ўдзельнікаў.
EugeneZelenko 16:04, 26.12.2005 (UTC)