Вікіпэдыя:Сынанімічныя словы
Гэтая старонка — частка рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. Усім удзельнікам рэкамэндуецца прытрымлівацца пададзеных тут нормаў. Аднак, гэтыя нормы — ня догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваньнем гэтай старонкі ўпэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, спачатку абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Скарачэньне: ВП:СЫНОНІМ |
---|
Асноўны сэнс сьцісла:
|
З тае прычыны, што ў беларускай мове існуе багата сынанімічных словаў, паміж удзельнікамі час ад часу ўзьнікаюць войны рэдагаваньняў, якія не спрыяюць разьвіцьцю энцыкляпэдыі. Мэта гэтай рэкамэндацыі — прадухіліць узьнікненьне падобных войнаў праз высьвятленьне, які статус мае пэўнае слова ў пэўным артыкуле.
Тэрмін сынонім у рэкамэндацыі ўжываецца не ў шырокім сэнсе, а толькі для словаў, якія маюць гістарычныя адпаведнікі, цяпер набыўшыя маргінальны статус.
Стварэньне артыкулаў
рэдагавацьАўтар новага артыкула вольны выбраць набор лексыкі на ўласны густ. Пры гэтым, калі стваральнік зьяўляецца адзіным удзельнікам з значным унёскам у артыкул, ён мае права зьмяніць лексыку толькі па абмеркаваньні зь іншымі ўдзельнікамі і дасягненьні кансэнсусу.
Рэдагаваньне існых артыкулаў
рэдагавацьУ межах аднаго артыкула рэкамэндуецца прытрымлівацца аднаго набору словаў. Пры гэтым калі ў артыкуле ўжо выкарыстоўваецца адзін з варыянтаў, то пажадана, каб удзельнік, які дапаўняе артыкул, выкарыстоўваў такія самыя формы словаў. Удзельнік можа зьмяніць набор словаў артыкула на той, які яму даспадобы, калі аб’ём тэксту, які ён дадае ў артыкул, перавышае існы памер артыкула. У спрэчных выпадках, калі аб’ём ацаніць немагчыма, удзельнік мусіць спачатку зрабіць сваё дапаўненьне з выкарыстаньнем існага набору лексыкі для падліку аб’ёму. Аб’ём падлічваецца паводле значэньня памеру ў гісторыі правак артыкула. У выпадку ўжываньня ў дапаўненьні, меншым за аб’ём артыкула, адрозных формаў словаў аўтару большай часткі артыкула або ўсякаму іншаму ўдзельніку дазваляецца ўніфікаваць гэтую лексыку ў адпаведнасьці з наяўнай.
Не дапушчаецца зьмяненьне агульнаўжыванай лексыкі на маргінальную, калі яна адсутнічае ў сьпісе сынонімаў. У той жа час, зьмяненьне маргінальнай лексыкі на агульнаўжывальны сынонім дапушчаецца на тых жа ўмовах, што і ў выпадку з сынанімічнымі парамі, прысутнымі ў сьпісе.
Сьпіс лексыкі
рэдагавацьГэтая рэкамэндацыя дзейнічае толькі для сынонімаў, прыведзеных ніжэй. Дадаць новыя словы ў гэты сьпіс альбо прыбраць зь яго існыя можна шляхам абмеркаваньня ў выпадку адсутнасьці пярэчаньняў супольнасьці або галасаваньня. Пры гэтым на кожнае слова сьпісу накладаецца ўмова дапушчальнасьці ягонага ўжываньня ў Вікіпэдыі, то бок слова мусіць быць дастаткова пашыраным, прысутнічаць у слоўніках, мець гістарычныя падставы ўжываньня, альбо іншую падставу паводле ўзгадненьня з удзельнікамі супольнасьці.
- горад — места
- свабода — воля
- плошча — пляц
- гарадзкі пасёлак/пасёлак гарадзкога тыпу — мястэчка
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Папярэдняе галасаваньне з выкарыстаньня сынонімаў у Вікіпэдыі