Вікіпэдыя:Крытэры абраных артыкулаў
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Праект:Якасныя артыкулы/Крытэры абраных артыкулаў»)
Абраныя артыкулы зьяўляюцца прыкладам найлепшай працы і адлюстроўваюць прафэсіянальны падыход да напісаньня, прэзэнтацыі інфармацыі і карыстаньня крыніцамі. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпэдыі, абраныя артыкулы павінны быць:
- Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпэдыі, а не скапіяванымі аднекуль; мова й стыль напісаньня павінны быць на самым высокім, прафэсійным узроўні і не ўтрымліваць памылак.
- Усёабдымнымі і поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб'ёме, улічваць усе значныя факты і меркаваньні.
- Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзэнтатыўны агляд адпаведнай літаратуры, калі любое сьцьверджаньне можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць сьпіс літаратуры і зноскі.
- Утрымліваць зноскі на крыніцы інфармацыі асноўных тэзісаў, фактаў, сьцьверджаньняў, якія могуць выклікаць недавер, а таксама ацэначных меркаваньняў па тэме артыкула.
- Нэўтральнымі: прадстаўляць меркаваньні справядліва і непрадузята.
- Стабільнымі: калі зьмест артыкула не зьяўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
- З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3-4 сказы ўводзінаў, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
- Структураванымі: мець добра структураваную герархію разьдзелаў.
- Спасылацца на вонкавыя крыніцы: суправаджацца наборам спасылак на інтэрнэт-рэсурсы па тэме.
- Мець выявы толькі зь ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі вольныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасьць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня.
- Закончанымі: ня ўтрымліваць яўна недапісаныя разьдзелы.
- Мець катэгорыі і інтэрвікі.
Якасны зьмест:
Дапаможныя сродкі:
- Крытэры абраных артыкулаў
- Кандыдаты ў абраныя артыкулы
- Крытэры добрых артыкулаў
- Кандыдаты ў добрыя артыкулы
Зьвязаныя матэрыялы: