1818: у лёнданскім шпіталі адбылося першае ў гісторыі пераліваньне крыві, пры якім выкарыстоўвалася чалавечая кроў, а ня кроў жывёлаў, як гэта было раней
1939: у Берасьці прайшоў сумесны вайсковы парад частак гітлераўскай і сталінскай арміяў. У часе параду адбыўся абмен савецкім і нацысцкім сцягамі на памяць пра “перамогу”. Мелася на ўвазе перамога над Польшчай, якая была падзеленая паміж Нямеччынай і СССР і перастала існаваць як асобная краіна.