Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць славутасьці/Уступ

Лягатып праекту
Лягатып праекту
Скарачэньні:
ВП:ВЛС
ВП:WLM

«Вікі любіць славутасьці» — беларуская частка агульнаэўрапейскае ініцыятывы Wiki Loves Monuments 2012, зладжанае з мэтай фатаграфаваньня і выкладаньня ў вольны доступ фотаздымкаў аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны краінаў-удзельніцаў.

У Беларусі ў поле зроку аб’ектываў удзельнікаў мусяць патрапіць здабыткі зь Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Удзельнікам праекту належыць падрыхтаваць зьвесткі пра гэтыя аб’екты, перш за ўсё геаграфічныя каардынаты і адрасы. Але самая галоўная праца — агульнаэўрапейскі кантэст — наперадзе: зрабіць фатаздымкі аб’ектаў і загрузіць іх пад вольнай ліцэнзіяй у Вікісховішча. Гэтая частка праекту пачнецца ва ўсіх краінах, якія бяруць удзел у праекце, 1 верасьня і працягнецца роўна месяц. Жадаеце далучыцца да каманды? Упішыце сябе ў сьпіс удзельнікаў праекту і прабяжыцеся па пунктах сьпісу з таго, што б зрабіць, ніжэй леваруч.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць