Вікіпэдыя:Навошта патрэбная рэгістрацыя?

Скарачэньне:
ВП:РЭГ

Вам няма неабходнасьці ўваходзіць у сыстэму, каб чытаць Вікіпэдыю. Каб яе рэдагаваць, таксама не патрэбны ўліковы запіс: практычна кожны можа рэдагаваць практычна кожную старонку (за выняткам шэрагу абароненых старонак) нават без рэгістрацыі. Калі незарэгістраваны карыстальнік уносіць зьмены ў пэўную старонку, то ў гісторыі старонкі будзе запісаны IP-адрас карыстальніка, зь якога ён працуе. Тым ня менш, рэгістрацыя ўліковага запісу зьяўляецца хуткай, бясплатнай і простай, а таксама проста лічыцца вартай рэччу з шэрагу прычынаў.

Перавагі рэгістрацыі

рэдагаваць

Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць:

  • Рэдагаваць часткова абароненыя старонкі, як толькі яны зрабілі прынамсі дзесяць зьменаў і зарэгістраваныя ўжо чатыры дні.
  • Зьмяняць назву старонак праз пэўны час пасьля рэгістрацыі.
  • Загружаць выявы праз пэўны час пасьля рэгістрацыі.
  • Адпраўляць і, па жаданьні, атрымліваць паведамленьні электроннай пошты ад іншых удзельнікаў.
  • Ствараць уласную старонку.
  • Зьмяняць вонкавы выгляд і налады Вікіпэдыі на свой уласны густ.
  • Ствараць уласны сьпіс назіраньня, каб адсочваць зьмены ў артыкулах, якія ўяўляюць цікавасьць.
  • Выбіраць імя ўдзельніка (тым ня менш, імя ня мусіць парушаць маральныя нормы або тэхнічныя абмежаваньні).
  • Праглядаць уласныя праўкі больш простым спосабам.
  • Выкарыстоўваць дадатковыя прылады для рэдагаваньня старонак.
  • Браць удзел у галасаваньнях і апытаньнях, якія праводзяцца ў Вікіпэдыі.
  • Рэдагаваць старонкі без раскрыцьця ўласнага IP-адрасу шырокаму колу наведвальнікаў, апроч невялікай колькасьці давераных удзельнікаў, якія атрымалі адмысловае права праверкі.
  • Выкарыстоўваць свой уліковы запіс у іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя».
  • Наладзіць на ўласны густ свой подпіс, калі трэба падпісацца на старонках абмеркаваньняў (у наладах).

Падрабязнае тлумачэньне

рэдагаваць

Імя ўдзельніка

рэдагаваць

Калі вы створыце ўліковы запіс, вы зможаце выбраць імя ўдзельніка, калі яно даступнае і зьяўляецца ўнікальным. Рэдагаваньні, якія вы зробіце пасьля ўваходу ў сыстэму, будуць асацыяваныя з гэтым уліковым запісам. Гэта азначае, што вашае імя ўдзельніка будзе згаданае на старонцы гісторыі зьменаў артыкула (без уваходу ў сыстэму рэдагаваньні асацыююцца з вашым IP-адрасам). Таксама вы можаце убачыць сьпіс вашых рэдагаваньняў, націснуўшы на спасылку «Мае рэдагаваньні», якая даступная пасьля ўваходу ў сыстэму.

Вы атрымаеце вашую ўласную асабістую старонку ўдзельніка, дзе вы зможаце зрабіць кароткае апісаньне пра сябе. Вы зможаце зьмясьціць там невялікую колькасьць вольных выяваў, напісаць пра вас, вашыя захапленьні і інш., але з улікам таго, што Вікіпэдыя ўсё ж не зьяўляецца пляцоўкай для разьмяшчэньня хатніх старонак. Шмат людзей выкарыстоўвае ўласныя старонкі для зьбіраньня сьпісу старонак, якімі яны найбольш ганарацца, альбо зьбіраюць іншыя значныя зьвесткі зь Вікіпэдыі.

Таксама вы атрымаеце старонку размоваў удзельніка з пастаянным адрасам, дзе вы зможаце камунікаваць зь іншымі карыстальнікамі. Вы атрымаеце напамін, калі хто-небудзь пакіне паведамленьне на вашай старонцы размоваў. Калі вы прадаставіце свой адрас электроннай пошты ў наладах, іншыя карыстальнікі змогуць скантактавацца з вамі пасродкам электроннай пошты. Гэтая магчымасьць зьяўляецца ананімнай: удзельнік, які будзе пісаць вам паведамленьне, не даведаецца пра ваш адрас электроннай пошты (калі, натуральна, вы яму не паведаміце альбо не адкажаце на ягонае паведамленьне).

Рэпутацыя і ахова асабістых зьвестак

рэдагаваць

Вам абсалютна ня трэба раскрываць, кім вы ёсьць у звычайным жыцьці, але наяўнасьць уліковага запісу прадастаўляе вам магчымасьць ідэнтыфікацыі, пасродкам якой вас змогуць пазнаваць іншыя ўдзельнікі Вікіпэдыі. Мы вітаем рэдагаваньні ад ананімных карыстальнікаў, але рэгістрацыя пад уліковым запісам удзельніка дапаможа пабудаваць давер і павагу да вас праз гісторыю вашых станоўчых рэдагаваньняў. Апроч гэтага, прасьцей камунікаваць і супрацоўнічаць з удзельнікам, калі мы ведаем, хто вы (прынамсі, хто вы ў Вікіпэдыі). Для сталых удзельнікаў таксама прасьцей бачыць добрыя намеры ў дзеяньнях новых удзельнікаў, якія паклапаціліся пра тое, каб стварыць сабе ўліковы запіс (і, вядома, аднойчы і вы можаце стаць сталым удзельнікам!). І вядома, вам можа быць прадастаўленая нашмат большая свабода дзеяньняў, калі вы будзеце дзейнічаць ад імя зарэгістраванага ўдзельніка.

Адначасова з ростам вашай рэпутацыі вы можаце атрымаць дадатковыя прывілеі, напрыклад, правы адміністратара або іншыя. Для ананімных удзельніках атрыманьне дадатковых прывілеяў немагчымае.

Калі вы не ўвайшлі ў сыстэму, усе вашыя рэдагаваньні будуць яўным чынам дапасаваныя да вашага IP-адрасу падчас унясеньня праўкі, і пазьней будуць правярацца адмысловымі прыладамі. Калі ж вы аўтарызаваныя ў сыстэме, усе вашыя рэдагаваньні дапасоўваюцца да вашага імя ўдзельніка, а IP-адрас захоўваецца толькі ва ўнутраных мэханізмах і недаступны да публічнага прагляду. Глядзіце правілы канфідэнцыйнасьці Вікіпэдыі для атрыманьня дадатковых зьвестак.

Насамрэч, вы зьяўляецеся больш ананімнымі, калі схаваныя пад псэўданімам зарэгістраванага ўдзельніка і хаваючы ваш IP-адрас, чым дзейнічаючы без аўтарызацыі на сайце. Выбіраючы імя ўдзельніка, вы можаце ўлічваць розныя фактары, уключаючы канфідэнцыйнасьць або магчымасьць раскрыцьця таго, кім вы зьяўляецеся ў звычайным жыцьці.

Апроч гэтага, рэалізацыя канфідэнцыйнасьці таксама залежаць ад вашага правайдэра паслугаў доступу да інтэрнэту, мясцовых законаў і пастановаў, а таксама прыроды і колькасьці вашых рэдагаваньня. Таксама не забывайцеся, што тэхналёгіі і правілы, на якіх базуецца Вікіпэдыя, могуць зьмяніцца.

Дадатковыя магчымасьці рэдагаваньня

рэдагаваць

Вікіпэдыя прадастаўляе шэраг дадатковых магчымасьцяў, доступ да якіх маюць толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі:

  • Зарэгістраваныя карыстальнікі могуць наладзіць выгляд і функцыянальнасьць Вікіпэдыі на свой уласны густ праз старонку ўстановак, якая прадастаўляе некалькі дадатковых магчымасьцяў наладкі. Для дасьведчаных удзельнікаў магчымая нават большая ступень зьмены выгляду і функцыянальнасьці праз скрыпты і стылі карыстальніка. Абедзьве гэтыя магчымасьці даступныя толькі для зарэгістраваных удзельнікаў.
  • Толькі Аўтаматычна пацьверджаныя ўдзельнікі могуць загружаць выявы або зьмяняць назвы старонак.
  • Істотная магчымасьць, якой часта карыстаюцца актыўныя ўдзельнікі, называецца сьпіс назіраньня. Пасьля ўваходу ў сыстэму, у мэню кожнай старонкі вы зможаце ўбычыць спасылку «назіраць». Яна дапамагае сачыць за старонкамі, якія ўяўляюць цікавасьць для вас, шляхам захаваньня іх у ваш «сьпіс назіраньня» — ваш асабісты сьпіс, які захоўваецца на сэрвэрах Вікіпэдыі. Калі вы прагледзіце ваш сьпіс назіраньня пазьней, вы зможаце ўбачыць, якія з «назіраных» вамі старонак былі нядаўна зьмененыя, разам з апісаньнямі кароткіх зьменаў правак і хуткімі спасылкамі, каб убачыць, якія менавіта зьмены адбыліся на старонцы
  • Зарэгістраваныя ўдзельнікі таксама могуць пазначаць іхныя рэдагаваньні як «дробныя» (для больш падрабязных зьвестак глядзіце спасылку).

Устаноўкі карыстальніка

рэдагаваць

Зарэгістраваныя ўдзельнікі маюць магчымасьць значна зьмяніць выгляд і паводзіны MediaWiki ва ўстаноўках карыстальніка. Напрыклад, на ўкладцы «Выгляд» могуць быць зьмененыя наступныя налады адлюстраваньня:

  • Блёк «Афармленьне»: можна выбраць афармленьне сайту, якое будзе найбольш даспадобы
  • Блёк «Файлы»: налады адлюстраваньня паменшаных вэрсіяў выяваў па змоўчаньні
  • Блёк «Матэматыка»: налады адлюстраваньня матэматычных формулаў

А таксама, апроч усяго іншага, можна зьмяніць налады рэдагаваньня:

  • як будзе выглядаць ваш подпіс
  • наколькі вялікім мусіць быць поле рэдагаваньня
  • якім чынам варта адлюстроўваць старонкі ў апошніх зьменах
  • і шмат іншых.

Заблякаваныя?

рэдагаваць

Агульныя IP-адрасы, як, напрыклад, у навучальнай установе або лякальных сетках, а таксама проксі-сэрвэры могуць быць заблякаваныя з-за праяваў вандалізму, з-за чаго могуць пакутваць невінаватыя карыстальнікі з той самай сеткі. Аднак зарэгістраваныя добрапрыстойныя ўдзельнікі могуць запытаць на сваёй старонцы размоваў, каб іхны ўліковы запіс быў выключаны з дыяпазону заблякаваных IP-адрасоў. Калі ж ваш адрас у дадзены момант заблякаваны і вы ня можаце зарэгістравацца, мы можам параіць зрабіць наступнае:

  • Паспрабуйце зарэгістравацца яшчэ раз пасьля таго, як час блякаваньня вашага IP-адрасу скончыцца. Каб даведацца працягласьць блякаваньня, перайдзіце па спасылцы сваіх рэдагаваньняў і зьвярніце ўвагу на нататку Журнал блякаваньняў уверсе старонкі: там будзе пазначаная працягласьць блякаваньня.
  • Стварыце ўліковы запіс зь іншага кампутара ў месцы, якое не зьяўляецца заблякаваным, напрыклад, з працы, з хаты, мясцовай бібліятэкі або ўлюбёнай інтэрнэт-кавярні, і пасьля карыстайцеся ім у заблякаванай сетцы.
  • Папрасіце сябра, якому вы давяраеце і які знаходзіцца ў іншай сетцы, стварыць для вас уліковы запіс.
  • Паспрабуйце скарыстацца бясьпечным сэрвэрам Вікімэдыі па адрасе https://be-tarask.wikipedia.org/. Магчыма, такім чынам у вас атрымаецца абыйсьці проксі-сэрвэр вашай сеткі.

Каб стварыць уліковы запіс, напісьніце на спасылку «Стварыць уліковы запіс» і запоўніце неабходныя палі. Гэтая падзея будзе запісаная ў журнал стварэньня рахункаў, і ваш уліковы запіс будзе створаны.