Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў/Перанакіраваньне
Перанакіраваньні выкарыстоўваюць для перасыланьня з аднаго артыкула да іншага, што дазваляе аднаму артыкулу мець некалькі назваў. Існуе шмат прычынаў да стварэньня перанакіраваньняў, некаторыя зь якіх:
- Часта ўжывальныя абрэвіятуры (АБСЭ перанакіроўвае на Арганізацыя бясьпекі і супрацы ў Эўропе)
- Распаўсюджаныя памылкі (Слуцк перанакіроўвае на Слуцак)
- Альтэрнатыўныя напісаньні (Маўнтын Вію (Каліфорнія) перанакіроўвае на Маўнтын-Вію (Каліфорнія))
- Розная капіталізацыя (MicroSoft перанакіроўвае на Microsoft; заўвага: падчас пошуку рэгістар звычайна ігнаруецца, але пры спасыланьні ў артыкулах рэгістар улічваецца)
- Альтэрнатыўныя назвы (Германія перанакіроўвае на Нямеччына)
Заўвага: ствараць перанакіраваньні можна толькі на існы артыкул беларускай Вікіпэдыі, і ні на якія іншыя артыкулы ў іншых моўных разьдзелах і праектах.
Калі вы націсьнеце кнопку ніжэй, вы пяройдзеце на старонку рэдагаваньня для стварэньня перанакіраваньня.
Што далей? Як толькі ваш запыт будзе прыняты, ён будзе разгледжаны адным з зарэгістраваных удзельнікаў, які вырашыць, ці слушнае стварэньне перанакіраваньня. Калі так, то перанакіраваньне будзе створана.
Калі ў стварэньні адмоўлена, ня трэба прымаць гэта на свой конт! Адмова ні ў якім разе не адлюстроўвае, што ваш унёсак і вы ня цэніцеся. Мы спадзяемся, што вы працягнеце ўдзельнічаць у Вікіпэдыі.