Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
За
рэдагаваць- Прапаную і падтрымліваю. Артыкул пасьпяхова прайшоў рэцэнзаваньне і мае звыш 69 кілябайт зьместу на падставе 27 крыніцаў.--Удзельнік:W 12:24, 28 жніўня 2018 (MSK)
- Падтрымліваю. Добры артыкул. --Ліцьвін (гутаркі) 12:32, 28 жніўня 2018 (MSK)
- За, але слабаваты артыкул. Віт; гутаркі 09:47, 30 жніўня 2018 (MSK)
- Падтрымліваю. --Temra (гутаркі) 11:55, 30 жніўня 2018 (MSK)
Супраць
рэдагаваць- Супраць. Малы аб’ём для беларускай тэматыкі. Адсутнічае крытыка, у тым ліку зьвесткі пра палітычна матываваныя звальненьні супрацоўнікаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:04, 30 жніўня 2018 (MSK)
Дапрацоўкі
рэдагавацьВялікі дзякуй за заўвагу. У разьдзел Гісторыя дадаў крытычныя зьвесткі пра палітычна матываваныя звальненьні супрацоўнікаў зь ліку беларускіх патрыётаў у 1970-я і 2000-я гады.--Удзельнік:W 22:07, 30 жніўня 2018 (MSK)
- Вялікі дзякуй за ўдакладненьне пра асобны разьдзел з крытыкай гуманітарных дасьледаваньняў апошняга часу ў галіне гісторыі і мовазнаўства. Дадаў адпаведны разьдзел на падставе 4 крыніцаў аб Правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі, ухваленых Прэзыдыюмам Акадэміі навук.--Удзельнік:W 12:18, 31 жніўня 2018 (MSK)
Камэнтары
рэдагавацьДзякуй за дапаўненьне, але абавязкова варта стварыць асобны разьдзел з крытыкай гуманітарных дасьледаваньняў апошняга часу (найперш у гісторыі і мовазнаўстве). Існуе прынамсі шматлікая крытыка ўхваленых Прэзыдыюмам Акадэміі навук Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі і, увогуле, каб усё там было добра, наш разьдзел б ужо аб’яднаўся з афіцыйным. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:23, 30 жніўня 2018 (MSK)
- Дарэчы, я навучаўся ў асьпірантуры НАНБ, калі старшынёю быў Мясьніковіч. Жах адбываўся ў Акадэміі, яго ўсе ненавідзелі. Усе радаваліся, што ён сышоў у прэм’еры. Хоць ён наогул ніякі, усюды, на любой пасадзе. Таму пасьля яго сыходу ні ў краіне ні ў Акадэміі лепш ня стала. Бясконцыя тупыя навуковыя сходы. Павальны крадзеж і бязьдзеяньне. Проста тупа пілуюць гранты. Калі я казаў, што жадаю сысьці, заўсёды аргумэнтаваў сваю пазыцыю словамі: «я вядома магу падманваць, але не да такой жа ступені». Калі ты ня любіш ці ня ўмееш хлусіць, то табе няма чаго рабіць у Акадэміі.
- Пра аб’яднаньне. Не, нават калі ў Акадэміі будуць толькі патрыёты, то пры гэтым прэзыдэнце моўных зьмяненьняў усё роўна ня будзе. --Ліцьвін (гутаркі) 22:53, 30 жніўня 2018 (MSK)
- На жаль, гэтыя рэчы ведае кожны, хто мае хоць нейкае дачыненьне да беларускай навукі. Але ў мяне іншае пытаньне: чаму тады падтрымалі абраньне артыкула? Наш разьдзел не прымае правапісу, рэгулятарам якога зьяўляецца НАН і пры гэтым артыкул пра гэтую арганізацыю без разьдзелу «Крытыка» абіраецца ў якасьці добрага. Дзе, перапрошваю, лёгіка? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:05, 30 жніўня 2018 (MSK)
- Артыкул не пра гэтае Артыкул сапраўды вельмі добра апісвае структуру Акадэміі, а вось тое, што тамака адбываецца — гэта ўжо другая праблематыка, якая заслугоўвае напісаньня іншых артыкулаў, у якіх пра ўсё гэтае можна напісаць. Дарэчы, і ў нас ужо ёсьць такія артыкулы. --Ліцьвін (гутаркі) 23:33, 30 жніўня 2018 (MSK)
- Гэты артыкул найперш пра ўстанову, якая зьяўляецца рэгулятарам афіцыйнага правапісу, ня надта добрым і дбайным рэгулятарам. Таму ў гэтым артыкуле мае прысутнічаць крытыка гэтай установы, тым больш яна аб'ектыўна існуе ў крыніцах, вартых даверу. Няхай гэта будзе не падрабязная крытыка, а проста некалькі сказаў з спасылкай на іншы артыкул, але яна мае быць, іначай з такім добрым артыкулам губляецца сэнс існаваньня нашага разьдзелу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:49, 30 жніўня 2018 (MSK)
- Цалкам згодзен. Таксама тамака такая карупцыя. Але, на жаль, у гэтай краіне пры сучасных абставінах ніхто ня будзе пра гэтае пісаць, бо жыцьцё даражэй. --Ліцьвін (гутаркі) 00:02, 31 жніўня 2018 (MSK)
- У такім разе варта альбо перапрацаваць разьдзел крытыка, каб чытачам было відаць, чаму наш разьдзел не прымае такога рэгулятара, або закрэсьліць свой голас і накіраваць артыкул на дапрацоўку. Іначай фармальна артыкул неўзабаве будзе абраны і будуць пытаньні: калі НАН такая добрая навуковая арганізацыя з стройнай структурай, то чаму мы такія дурні і шкоднікі ня хочам вызнаваць яе бясспрэчны аўтарытэт. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:50, 31 жніўня 2018 (MSK)
- Цалкам згодзен. Таксама тамака такая карупцыя. Але, на жаль, у гэтай краіне пры сучасных абставінах ніхто ня будзе пра гэтае пісаць, бо жыцьцё даражэй. --Ліцьвін (гутаркі) 00:02, 31 жніўня 2018 (MSK)
- Гэты артыкул найперш пра ўстанову, якая зьяўляецца рэгулятарам афіцыйнага правапісу, ня надта добрым і дбайным рэгулятарам. Таму ў гэтым артыкуле мае прысутнічаць крытыка гэтай установы, тым больш яна аб'ектыўна існуе ў крыніцах, вартых даверу. Няхай гэта будзе не падрабязная крытыка, а проста некалькі сказаў з спасылкай на іншы артыкул, але яна мае быць, іначай з такім добрым артыкулам губляецца сэнс існаваньня нашага разьдзелу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:49, 30 жніўня 2018 (MSK)
- Артыкул не пра гэтае Артыкул сапраўды вельмі добра апісвае структуру Акадэміі, а вось тое, што тамака адбываецца — гэта ўжо другая праблематыка, якая заслугоўвае напісаньня іншых артыкулаў, у якіх пра ўсё гэтае можна напісаць. Дарэчы, і ў нас ужо ёсьць такія артыкулы. --Ліцьвін (гутаркі) 23:33, 30 жніўня 2018 (MSK)
- На жаль, гэтыя рэчы ведае кожны, хто мае хоць нейкае дачыненьне да беларускай навукі. Але ў мяне іншае пытаньне: чаму тады падтрымалі абраньне артыкула? Наш разьдзел не прымае правапісу, рэгулятарам якога зьяўляецца НАН і пры гэтым артыкул пра гэтую арганізацыю без разьдзелу «Крытыка» абіраецца ў якасьці добрага. Дзе, перапрошваю, лёгіка? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:05, 30 жніўня 2018 (MSK)
- На жаль, гэта не зусім крытыка, а хутчэй простае апісаньне этапаў рэформы правапісу. Існуе крытыка слоўнікаў НАН, у якія не ўлучаецца пэўная беларуская лексыка (бо яна проста не падабаецца пэўных супрацоўнікам), а іншая лексыка з часоў рэформы 1933 году і дагэтуль мае пазнакі «размоўнае» і «састарэлае». Таксама існуе крытыка гістарычных працаў НАН, у якіх замоўчваюцца пэўныя падзеі (напрыклад, Слуцкі збройны чын), а пэўныя падзеі асьвятляюцца ненавукова. Існуе крытыка закрытасьці (для навукоўцаў па-за НАН) і кулюарнасьці прыняцьця пастановаў, поўнай падпарадкаванасьці ўладам (у тым ліку ў антыбеларускасьці, што цяпер, на шчасьце, менш адчуваецца, але бясспрэчна было) і інш. Вядома, трэба добра папрацаваць-пашукаць крыніцы. На жаль, проста зараз у мяне на гэта няма часу. Магчыма, у будучыні я вярнуся да гэтай тэмы (калі вы ня зможаце дапрацаваць артыкул) і тады можна будзе зноў вылучыць яго ў добрыя. Дзякуй, вядома, за грунтоўнае дапаўненьне артыкула, але ў такім выглядзе яго абраньне, на жаль, падрывае фундамэнт існаваньня нашага разьдзелу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:50, 31 жніўня 2018 (MSK)
- Дзякую за ўвагу. Слоўнікі і гістарычныя працы — гэта сапраўды іншая праблематыка, пра якую ў нашым разьдзеле існуюць адпаведныя артыкулы, як слушна заўважана вышэй. Калі ўсё ж гэты артыкул ў такім выглядзе абяруць у добрыя, зычу посьпеху ў будучай дапрацоўцы артыкула да Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы, вылучэньня ў якія на жаль не здаралася ўжо больш як год (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы). Адсутнасьць такога абраньня сапраўды падрывае фундамэнт існаваньня нашага разьдзелу.--Удзельнік:W 17:52 1 верасьня 2018 (MSK)
- Слоўнікі і гістарычныя працы — гэта асноўны вынік дзейнасьці НАН, які ўплывае на ўсё беларуская грамадзтва. Разьдзел «Крытыка» у цяперашнім выглядзе той самай крытыкай не зьяўляецца, таму я прыбраў яго з артыкула. Увогуле, свае аргумэнты супраць абраньня артыкула без даданьня крытыкі я прывёў вышэй. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:04, 1 верасьня 2018 (MSK)
- Ня трэба было крытыку выдаляць. Усё ж у артыкуле пра НАНБ галоўную ўвагу трэба рабіць на гісторыі, структуры і дзейнасьці арганізацыі, а не на крытыцы. У адваротным выпадку атрымаецца, што ў сувязі з тым, што дзейнасьць практычна ўсіх сучасных дзяржаўных структураў вядзе да заняпаду беларускай мовы і асабліва клясычнага правапісу, то артыкулы пра ўсе сучасныя дзяржаўныя структуры будуць складацца суцэльна з крытыкі. Я ня супраць крытыкі, тым больш палітыка ўсіх гэтых структураў антыбеларуская, бо сама ўлада антыбеларуская, але можна і трэба ствараць асобныя артыкулы з крытыкай. Вядома, што ў асноўным артыкуле таксама павінна згадвацца крытыка, але яна не павінна быць галоўным разьдзелам артыкула, бо мэта менавіта гэтага артыкула апісаць зусім іншае. Нагадаю, у мяне было вялікае жаданьне пісаць артыкулы ня толькі пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі. І я пачаў іх пісаць, напісаў дастатковую колькасьць, а ў выніку ў мяне потым некаторыя ўдзельнікі столькі нэрваў забралі, што ў мяне больш няма жаданьня пісаць штосьці «цяжкае». Тутака шмат крытыкаў, асабліва з Адміністрацыі, якія нічога не напісалі і нічога не прапанавалі, але вось пакрытыкаваць і штосьці павыдумляць, яны заўсёды першыя. Пры гэтым я падзяляю сытуацыі. Усе добра ведаюць, што ўдзельнік Red Winged Duck проста неадукаваны ў дачыненьні да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі, але пры гэтым ён таксама часам дае мне трапныя парады. І за гэтае яму дзякуй. Бо нельга і я ня буду ўсюды і заўсёды на яго злавацца. Таксама і ўдзельнік W. Ён бароніць меркаваньне, што праваслаўным крыжам можа быць толькі бізантыйскі. Праблематыку добра ўсе ведаюць. Але пры гэтым удзельнік піша добрыя артыкулы на іншыя тэмы і вялікі дзякуй яму за гэтае. Што тычыцца артыкула Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Гэты артыкул быў на рэцэнзаваньні. Усе маглі выказаць свае заўвагі. І ўдзельнік апэратыўна ўсім адказваў і выпраўляў памылкі. Зноў дзякуй яму за гэтае. Вядома, можна спрачацца заўсёды і ўсюды, але каму гэтае трэба? --Ліцьвін (гутаркі) 23:56, 1 верасьня 2018 (MSK)
- У разьдзел «Крытыка», пасьля таго, як «Наша Ніва» перайшла на афіцыйны правапіс, я яшчэ дадаў бы інфармацыю пра тое, што дзяржаўныя структуры на афіцыйным узроўні і дагэтуль працягваюць ігнараваць зьмяненьні ў правілах беларускай мовы. За ўсё казаць не магу, але што тычыцца тапанімікі, прыкладаў хапае. Ужо дзесяць гадоў прайшло, а састарэлыя назвы і дагэтуль не замянілі. --Ліцьвін (гутаркі) 23:10, 1 верасьня 2018 (MSK)
- Дык крытыкі ў тым разьдзеле не было, было апісаньне хады рэформы. Таму гэта была не крытыка, а нейкая фармальная прафанацыя. Разьдзел «крытыка» мусіць зьмяшчаць фразу кшталту «Прадмет артыкула (НАНБ) крытыкуюць за тое, тое і тое» + спасылкі. Калі гэта будзе, то хай артыкул абіраецца ў добрыя, я ні ў якім разе ня супраць. Пры гэтым асабіста я ня бачу ніякай праблемы, калі артыкул зараз не абяруць: у удзельніка ёсьць іншыя ўжо абраныя ў добрыя артыкул, ёсьць напрацоўкі да вылучэньня. Я ўдзельніка ніколі не перасьледаваў і не зьбіраюся гэтага рабіць: ён піша добрыя артыкулы і дзякуй яму за гэта. Проста гэтым разам я выпадкова зьвярнуў увагу на гэты артыкул і адбылося гэта, на жаль, ужо ў час галасаваньня. Так, артыкул фармальна прайшоў рэнэнзаваньне, але я ўжо патлумачыў вышэй, чаму ў такім выглядзе яго нельга абіраць. Што да іншых дзяржаўных інстытуцыяў Беларусі, то так — каб абраць артыкулы пра іх у добрыя, таксама абавязкова трэба дадаваць крытыку, бо працуюць тыя інстытуцыяў значна горай за аналягічныя ў іншых краінах нашага рэгіёну і без адлюстраваньня гэтага факту артыкул зьяўляецца няпоўным і ненэўтральным. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:14, 2 верасьня 2018 (MSK)
- Слоўнікі і гістарычныя працы — гэта асноўны вынік дзейнасьці НАН, які ўплывае на ўсё беларуская грамадзтва. Разьдзел «Крытыка» у цяперашнім выглядзе той самай крытыкай не зьяўляецца, таму я прыбраў яго з артыкула. Увогуле, свае аргумэнты супраць абраньня артыкула без даданьня крытыкі я прывёў вышэй. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:04, 1 верасьня 2018 (MSK)
- Дзякую за ўвагу. Слоўнікі і гістарычныя працы — гэта сапраўды іншая праблематыка, пра якую ў нашым разьдзеле існуюць адпаведныя артыкулы, як слушна заўважана вышэй. Калі ўсё ж гэты артыкул ў такім выглядзе абяруць у добрыя, зычу посьпеху ў будучай дапрацоўцы артыкула да Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы, вылучэньня ў якія на жаль не здаралася ўжо больш як год (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы). Адсутнасьць такога абраньня сапраўды падрывае фундамэнт існаваньня нашага разьдзелу.--Удзельнік:W 17:52 1 верасьня 2018 (MSK)
Вынік
рэдагавацьАртыкул абраны добрым.--Удзельнік:W 14:24, 11 верасьня 2018 (MSK)