Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Вуліца Рэвалюцыйная (Менск)
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
За
рэдагаваць- Падтрымліваю Артыкул, які, на маё меркаваньне, максымальна апісвае гісторыю й сучасны стан вуліцы гораду.--Liashko (гутаркі) 16:31, 20 ліпеня 2014 (FET)
- Падтрымліваю Артыкул варты статуса добрага. --Dymitr 20:53, 28 ліпеня 2014 (FET)
- Падтрымліваю. Лічу, што пасьля абмеркаваньня апісаньне вуліцы й яе гісторыя выкладзеныя поўнасьцю (мабыць, і сапраўды ня вельмі шмат, але больш няма куды, хутчэй за ўсё). Адзінае, што можна лічыць дробным недахопам — гэта расейскамоўнасьць мапы, разьмешчанай Mr. Spock’ам (думаю, будзе добра, калі ён перакладзе й назвы астатніх вуліцаў). --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:45, 1 жніўня 2014 (FET)
- Зрабіў пераклад мапы.--Liashko (гутаркі) 15:38, 1 жніўня 2014 (FET)
- Адкуль Пляц Свабоды на месцы праспэкту Пераможцаў?--Mr. Spock абм 23:49, 2 жніўня 2014 (FET)
- Адтуль, што там пляц Свабоды, а не праспэкт Пераможцаў, які пачынаецца пасьля мосту. Глядзіце нармальную мапу, альбо хаця б адрасы дамоў па вул. Рэвалюцыйнай, якія пачынаюцца ад пляцу Свабоды й маюць двайны адрас.--Liashko (гутаркі) 00:40, 3 жніўня 2014 (FET)
- Так, сапраўды... Але там Плошча Свабоды, навошта гэты экзатычны «Пляц»?, Нават перасылкі ў Вікіпэдыі не існуе на такую назву, пісаць невядомыя нікому назвы — неяк дзіўна--Mr. Spock абм 09:52, 3 жніўня 2014 (FET).
- Гл. артыкул «плошча» й «пляц».--Liashko (гутаркі) 14:25, 3 жніўня 2014 (FET)
- І што даводзяць гэтыя спасылкі? Мая вышэйшая інжынерная адукацыя дазваляе мне ведаць, што такое «геамэтрычная плошча» =) Я толькі хацеў сказаць, што ёсьць агульнавядомая беларуская назва, якую лепей выкарыстоўваць, каб не вынаходзіць двухколавы педальны транспартны сродак і ня пладзіць непатрэбных пытаньняў, падобнага майму.--Mr. Spock абм 20:18, 3 жніўня 2014 (FET)
- Слова пляц зьяўляецца сынонімам слова плошча (у тым ліку й у наркамаўцы), а ў тарашкевіцы ўвогуле мае перавагу. З тае прычыны, што сёньняшнія тапанімічныя назвы запісаныя як плошчы, то й выкарыстоўваем, але ўвогуле ў дарэформавых слоўніках гэтая словы маюць розныя значэньні.--Liashko (гутаркі) 00:05, 4 жніўня 2014 (FET)
- UPD выправіў у мапе пляц на плошчу, прашу трымацца пры рэдагаваньні адзінага тэрміну.--Liashko (гутаркі) 21:59, 5 жніўня 2014 (FET)
- І што даводзяць гэтыя спасылкі? Мая вышэйшая інжынерная адукацыя дазваляе мне ведаць, што такое «геамэтрычная плошча» =) Я толькі хацеў сказаць, што ёсьць агульнавядомая беларуская назва, якую лепей выкарыстоўваць, каб не вынаходзіць двухколавы педальны транспартны сродак і ня пладзіць непатрэбных пытаньняў, падобнага майму.--Mr. Spock абм 20:18, 3 жніўня 2014 (FET)
- Гл. артыкул «плошча» й «пляц».--Liashko (гутаркі) 14:25, 3 жніўня 2014 (FET)
- Добра. Але, калі ласка, Максім, адміністратар, ня трэба пры загрузцы файлаў (ды й увогуле) нематываваных кпінчыкаў, такой слоўнікавай пікероўкай (хто чаго не разумее) ня доўга да пераходу на асобы. Ня варта.--Mr. Spock абм
- Так, сапраўды... Але там Плошча Свабоды, навошта гэты экзатычны «Пляц»?, Нават перасылкі ў Вікіпэдыі не існуе на такую назву, пісаць невядомыя нікому назвы — неяк дзіўна--Mr. Spock абм 09:52, 3 жніўня 2014 (FET).
- Адтуль, што там пляц Свабоды, а не праспэкт Пераможцаў, які пачынаецца пасьля мосту. Глядзіце нармальную мапу, альбо хаця б адрасы дамоў па вул. Рэвалюцыйнай, якія пачынаюцца ад пляцу Свабоды й маюць двайны адрас.--Liashko (гутаркі) 00:40, 3 жніўня 2014 (FET)
- Адкуль Пляц Свабоды на месцы праспэкту Пераможцаў?--Mr. Spock абм 23:49, 2 жніўня 2014 (FET)
- Зрабіў пераклад мапы.--Liashko (гутаркі) 15:38, 1 жніўня 2014 (FET)
Супраць
рэдагавацьДапрацоўкі
рэдагаваць- Бракуе вонкавых спасылак, датычна інфратруктуры вуліцы, магчыма фотасуправаджэньня са староньніх сайтаў.
- Каардынаты вуліцы ўверсе старонік па прыкладзе з абранымі артыкуламі пра вуліцы.
- Можна трошкі пашырыць прэамбулу
- Абавязкова дадаць пункт Апісаньне (
магчыма дадам туды потым аглядную мапу раёнуЗроблена--Mr. Spock абм 22:00, 26 ліпеня 2014 (FET)).--Mr. Spock абм 10:05, 21 ліпеня 2014 (FET)
- Што менавіта маецца на ўвазе пад пунктам 1? Пункт 2 дададзены іншым удзельнікам. Што зьмясьціць у апісаньне — ня ведаю, бо ўсё апісаньне фактычна зьмяшчаецца ў прэамбуле.--Liashko (гутаркі) 15:49, 26 ліпеня 2014 (FET)
- 1. Маецца на ўвазе, што добра было б зрабіць, як ужо двойчы было зроблена з падобнымі рэчамі: Вуліца Карла Маркса (Менск)#Вонкавыя спасылкі, Вуліца Інтэрнацыянальная (Менск)#Вонкавыя спасылкі.
- 3.4. У апісаньне зьмясьціць тое, што ўжо таксама двойчы было зроблена: Вуліца Карла Маркса (Менск)#Апісаньне, Вуліца Інтэрнацыянальная (Менск)#Апісаньне, прэамбулу дапісаць, дадаўшы інфармацыю па гісторыі вуліцы, пра выбітныя мясьціны/славутасьці побач, транспарт.--Mr. Spock абм 18:02, 26 ліпеня 2014 (FET)
- З большага зрабіў. Але не падтрымліваю памкненьня пастаянна паўтараць факты ў розных разьдзелах артыкула. Артыкул невялікі, таму пісаць пра транспарт у прэамбуле, апісаньні, разьдзеле пра транспарт — неяк дзіўна.--Liashko (гутаркі) 05:51, 1 жніўня 2014 (FET)
- Сапраўды неяк дзіўна чытаць ва ўводзінах пра тое, чаго на вуліцы няма. Прапанова дадаць туды зьвесткі пра рух транспарту — лішняя, як на мой густ, гэты абзац можна ўсё ж прыбраць.
- «Таксама тут была бібліятэка Таварыства, прадстаўленая бедным жыдам Менску сродкаў для навучаньня рамёствам» — што маецца на ўвазе? -- Renessaince 07:33, 4 жніўня 2014 (FET)
- З большага зрабіў. Але не падтрымліваю памкненьня пастаянна паўтараць факты ў розных разьдзелах артыкула. Артыкул невялікі, таму пісаць пра транспарт у прэамбуле, апісаньні, разьдзеле пра транспарт — неяк дзіўна.--Liashko (гутаркі) 05:51, 1 жніўня 2014 (FET)
Камэнтары
рэдагавацьЧаму гісторыя Рэвалюцыйнай абрываецца на 45 годзе? Трэба мінімум некалькі сказаў пра далейшыя 70 год лёсу вуліцы. Пэўная інфармацыя ёсьць, хоць бы накшталт той, што зьмешчана тут і тут, магчыма можна адшукаць больш актуальную інфарамцыю.--Mr. Spock абм 10:16, 3 жніўня 2014 (FET)
- Усе гэтыя рэканструкцыйныя пляны пастаянна мяняюцца. Год таму заяўлялася, што вуліца будзе пешаходнай у гэтым годзе, але так і ня стала. Пасьля майго звароту ў Менгарвыканкам не далі таксама нармальнага адказу. А рэканструкцыйныя пляны, на якія вы далі спасылку, больш неактуальныя, там праводзіцца звычайная рэстаўрацыя будынкаў, а з далейшым лёсам яны яшчэ, як я разумею, ня вызначыліся.--Liashko (гутаркі) 14:37, 3 жніўня 2014 (FET)
Вынік
рэдагавацьМінуў досыць прыкметны час з часу апошніх заўвагаў, іншых істотных выпраўленьняў або дапаўненьняў не зьявілася, патрэбная колькасьць станоўчых водгукаў набраная. Артыкул варта лічыць абраным. --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:05, 19 жніўня 2014 (FET)