Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Адукацыя ў Беларусі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю. Стварыў артыкул абсягам звыш 66 кілябайт цалкам падмацаваны крыніцамі. Артыкул прайшоў рэцэнзаваньне без заўваг.--Удзельнік:W 03:07, 16 сакавіка 2017 (UTC+03)
  2. Падтрымліваю.--Віт 18:08, 18 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
  3. Падтрымліваю. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 23:12, 19 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
  4. Падтрымліваю. —Raviaka Ruslan (гутаркі) 00:25, 28 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дапрацоўкі рэдагаваць

Было б няблага параўнаць беларускую сыстэму адукацыі з аналягічнымі сыстэмамі іншых краінаў. Напрыклад, наяўнасьць/адсутнасьць студэнцкага самакіраваньня, палітычныя рэпрэсіі, магчымасьць выбару навучальных курсаў. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 23:16, 19 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]

Дзякую за прапановы і Ваш голас. Дадаў 2 крыніцы наконт студэнцкага самакіраваньня. Згадаў пра зьняцьцё з уліку ЗБС і перанос дзейнасьці ЭГУ ў Вільню датычна рэпрэсіяў. Выбар навучальных курсаў згадваецца ў выглядзе факультатыўных заняткаў у разьдзеле пра агульны сярэдні ўзровень асьветы. Таксама ёсьць адпаведны разьдзел "Дадатковая адукацыя". З улікам ажно 6 узроўняў асьветы і 12 відаў установаў асьветы ў Беларусі параўнаньне сыстэмы адукацыі вартае асобнага артыкула. У якасьці сьціслага параўнаньня згадваецца месца Беларусі сярод краінаў сьвету паводле дзелі студэнтаў у насельніцтве.--Удзельнік:W 16:55, 21 сакавіка 2017 (UTC+03)

Камэнтары рэдагаваць

Артыкул абраны добрым 23 сакавіка 2017 году.--Удзельнік:W 11:36, 23 сакавіка 2017 (UTC+03)

  • На будучыню: мяркую, што ў падобных пытаньнях (абраньне артыкулаў) ня варта так сьпяшацца: адзін тыдзень на абмеркаваньне — гэта ЗАМАЛА (у прыватнасьці, я наогул не знайшоў часу на вычытку, нават на хуткую). Акрамя таго, лічу што ўсяго 3 галасы (ўключаючы ініцыятара) — таксама замала (лічу, што трэба прынамсі 3 акрамя ініцыятара). Пры гэтым паўтаруся: дадзены артыкул не чытаў, таму пакуль і крытычных заўвагаў таксама ня маю.--Lesnas ättling (гутаркі) 12:34, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Дзякую за водгук. На жаль Вашае меркаваньне супярэчыць правілам Вікіпэдыі (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы): 1) «Артыкул павінен быць на абмеркаваньні ня меней за тыдзень»; 2) «У падтрымку артыкула павінна прагаласаваць ня меней за 3 удзельнікі».--Удзельнік:W 14:42, 23 сакавіка 2017 (UTC+03)
А я мяркую, што не супярэчыць, а ўдакладняе рэальнае становішча нашага разьдзелу. Мэтай маёй прапановы зьяўляецца пазьбегнуць прасоўваньне на абраньне неякасных артыкулаў (на той выпадак, калі, напрыклад, новыя ўдзельнікі будуць браць прыклад з Вас і чакаць па мінімуме — нас, нажаль, ня столькі каб пасьпець за ўсім сачыць своечасова). Хаця фармальна Вы маеце рацыю.--Lesnas ättling (гутаркі) 15:25, 23 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Рэальнае становішча нашага разьдзелу вымагае «Выстаўляць артыкул на пазбаўленьне статусу не раней, чым праз 3 месяцы пасьля абраньня добрым» (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/На пазбаўленьне статусу), што дазваляе пазьбегнуць прасоўваньня на абраньне няякасных артыкулаў.--Удзельнік:W 22:19, 23 сакавіка 2017 (UTC+03)
Вы лічыце, што лягчэй (і хутчэй?) чакаць 3 месяцы, чым 2 тыдні? Я — не.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:32, 24 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]
Лічу, што лягчэй трымацца правілаў Вікіпэдыі.--Удзельнік:W 10:08, 27 сакавіка 2017 (UTC+03)
Вядома ж, правілаў трэба трымацца. Але самі правілы не зьяўляюцца чымсьці нерухомым і сьвятым: пры пэўных абставінах іх можна і трэба мадыфікаваць! Нават зараз у правіле гаворыцца «ня меней за тыдзень» (т.б. болей — не забараняецца), я вось і прапаную мадыфікаваць яго ў бок «болей» (заўважце: не радыкальна, а ўсяго толькі 2 тыдні; не хацелася б прыводзіць прымаўкі пра пасьпех — каб раптам каго не абразіць). Таму, калі ласка, выкажыце Вашае меркаваньне тут.--Lesnas ättling (гутаркі) 13:36, 27 сакавіка 2017 (+03)[адказаць]