Вікіпэдыя:Галасаваньні/Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)-Расейска-грузінская вайна
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
- Прапанова ня прынятая
Пераназваньне. Арґументы: Вайна ідзе ня толькі ва Паўднёвай Асэтыі, а і ва Абхазіі, і на Чорным Мора. Галоўныя супернікі Грузія і Расея, а не Паўднёвая Асэтыя і Грузія. (Ад Паўднёвай Асэтыі толькі 3 000 чал, ад Расеі - 70 000). Ў канфлікці прымае ўдзел толькі 2 бакі: Расея, Паўднёвая Асэтыя, Абхазія с аднога боку, і Грузія зь іншага. Вайна ідзе, большай часткай, на тэрыторыі, якая да пачатку канфлікту кантралявалася Грузінскімі войскамі, а артыкул аб Вайне ў Паўднёвай Асэтыі.
- Галасаваньне праводзіцца з 19.08.2008 па 2.08.2008
- Арганізатар: Vasyl` Babych
Галасаваньне
рэдагавацьУ адпаведным падзеле дадайце наступнае:
# {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс
За
рэдагаваць- Падтрымліваю--Vasyl` Babych 13:11, 19 жніўня 2008 (UTC)
Супраць
рэдагаваць- Супраць Прапанаваная назва таксама не ідэальная з пункту гледжаньня нэўтральнасьці. --EugeneZelenko 13:55, 19 жніўня 2008 (UTC)
- Супраць Нягледзячы на тое што дэ-факта вайна вядзецца паміж Расеяй і Грузіяй, дэ-юрэ абвяшчэньня з абодвух бакоў не было, таму гэтая назва пакуль ня мае права на існаваньне. Падтрымліваю меркаваньне сп. RWD дачакацца сканчэньня абмеркаваньня на ангельскай вікіпэдыі. Як прамежны варыянт, улічваючы характар канфлікту і тэрытарыяльныя асаблівасьці прапаную назву "Паўднёваасэтынская вайна".
- --Cesco 14:24, 19 жніўня 2008 (UTC)
Устрымліваюся
рэдагаваць- Нэўтральна З аднаго боку афіцыйнай аб'явы вайны не было, зь іншага гэта сапраўды вайна Расеі супраць Грузіі. Варта дачакацца канца абмеркаваньня ў Ангельскай Віке. Jim 15:18, 19 жніўня 2008 (UTC)
- Нэўтральна Я лічу, што больш слушнай была б назва «Грузіна-Расейскі ўзброены канфлікт (2008)». З аднаго боку пачалося з нападу Грузіі на Паўднёвую Асэтыю, але перакруцілася ўсё менавіта ў канфлікт паміж Расеяй і Грузіяй. Вайны як такой не было (з юрыдычнага пункту гледжаньня), гэта канфлікт і не болей. --yurtsevich 19:55, 19 жніўня 2008 (UTC)
- Нэўтральна. На маю думку, ніводная з двух назваў не зьяўляецца абсалютна дакладнай і не адлюстроўвае сутнасьці. Магчыма, варта глядзець у кірунку кшталту «ўзброены канфлікт на Каўказе» ці падобнае, але гэта ўсё роўна нешта ня тое... zedlik 21:24, 19 жніўня 2008 (UTC)
- Нэўтральна Канфлікты ў канфліктах, усё гэта назваць адной назвай вельмі цяжка, але вядома больш падыходзіць Расейска-грузінская вайна (2008). --Ліцьвін 10:11, 30 жніўня 2008 (UTC)
Асобае меркаваньне
рэдагаваць- Мяркую, што галасаваньне — ня вельмі слушны шлях пошуку нэўтральнасьці (як у назьве, так і ў зьмесьце). Важныя аргумэнты.
- Варта прачытаць абмеркаваньні ў буйных Вікіпэдыях, дзе верагоднасьць пачуць розныя пункты гледжаньня (абхаскі, асэтынскі, грузінскі, расейскі) значна вышэй.
- Глядзіце таксама Абмеркаваньне:Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008).
- EugeneZelenko 13:55, 19 жніўня 2008 (UTC)
- Яшчэ раз паўтару заўвагі да прапанаваных назваў:
- Расейска-грузінская вайна (2008) — вайна пачалася як грузінска-асэтынская. А таксама абхаскі бок вёў нязначныя (у параўнаньні) дзеяньні. А гэта ніяк не адлюстравана.
- Вайна ў Грузіі (2008) — Паўднёвая Асэтыя ня лічыць сабе часткай Грузіі.
- Яшчэ раз паўтару, што галасаваньне — ня вельмі слушны шлях пошуку нэўтральнасьці (як у назьве, так і ў зьмесьце). Важныя аргумэнты. Дарэчы, на мой погляд, па гарачых сьлядох больш уласьціва дзейнічаць прапагандзе, а не гісторыі.
- EugeneZelenko 14:00, 18 жніўня 2008 (UTC)
- З першым пунктам цалкам згодзен, вось таму назва Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008) не падыходзіць, такім чынам трэба або разьбіваць гэтыя канфлікты або падаваць увесь матэрыял пад адной агульнай нэўтральнай назвай.
- Паўднёвая Асэтыя ня лічыць сабе часткай Грузіі. Вельмі нэўтральны пункт гледжаньня. :) Колькі краін прызналі, што Паўднёвая Асэтыя - гэта не частка Грузіі (да канфлікту)? --Ліцьвін 10:25, 30 жніўня 2008 (UTC)
- Вайна ў Грузіі (2008) - самая нэўтральная назва. Вайна або канфлікт (як хто хоча) яшчэ доўжыцца, расейскія войскі застаюцца на тэрыторыі Грузіі. --Ліцьвін 10:36, 30 жніўня 2008 (UTC)
- Яшчэ раз паўтару заўвагі да прапанаваных назваў:
- Я раней уносіў прапазіцыю, каб часова назваць артыкул менавіта Вайна ў Грузіі (2008). Гэты назоў таксама не ідэальны, але ўсё жа больш нейтральны, чым Вайна ў Паўднёвай Асэтыі. --Vasyl` Babych 13:53, 30 жніўня 2008 (UTC)
- Я цалкам згодзен з вамі. Вайна ў Грузіі (2008) - самы лепшы варыянт на дадзены момант. --Ліцьвін 14:24, 30 жніўня 2008 (UTC)