Абмеркаваньне:Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)
Назва
рэдагавацьНа мой погляд, Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008) будзе больш нэўтральнай назвай. Усё ж у канфлікце прымае ўдзел 4 бакі. Дый і погляд на канфлікт існуе ня толькі грузінскі, але і асэтынскі. --EugeneZelenko 13:52, 10 жніўня 2008 (UTC)
- Але ж вайна ідзе ня толькі ва Паўднёвай Асэтыі, а і ва Абхазіі, і на чорным мора! Ды й галоўныя супернікі Грузія і Расея, а не Паўднёвая Асэтыя і Грузія. (Ад Паўднёвай Асэтыі толькі 3 000 чал, ад Расеі - 70 000). Ў канфлікці прымае ўдзел толькі 2 бакі: Расея, Паўднёвая Асэтыя, Абхазія с аднога боку, і Грузія зь іншага. --Vasyl` Babych 12:09, 12 жніўня 2008 (UTC)
- Усё ж такі Паўднёвая Асэтыя і Абхазія — не Расея, а самастойныя бакі са сваімі інтарэсамі. --EugeneZelenko 14:01, 12 жніўня 2008 (UTC)
- Цяперашні назоў
а) Не дакладны. (бо вайна вядзецца на тэрыторыі не толькі Паўднёвай Асэтыі, Але і Абхазіі, і ўласна Грузіі,
- горад Горы(Гори), і тэрытарыяльных водах Грузіі)
б) Яно не нейтральнае ў сілу вышэйпералічаных чыннікаў. --Vasyl` Babych 07:35, 15 жніўня 2008 (UTC)
- Дарэчы, ужо дамогся пераназваньні старонкі ва ўкраінамоўным падзеле. --Vasyl` Babych 07:50, 15 жніўня 2008 (UTC)
- Як быць з 4 бакамі канфлікту? --EugeneZelenko 13:44, 15 жніўня 2008 (UTC)
- А дзе яны ёсьць? Ёсьць толькі 2 бакі: Расея, Паўднёвая Асэтыя і Абхазія з адной, і Грузія з іншай! Дарэчы, гэта апісана і самому артыкулу!
- Як быць з 4 бакамі канфлікту? --EugeneZelenko 13:44, 15 жніўня 2008 (UTC)
Грузінска-расейская вайна | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мапа Паўднёвай Асэтыі | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Грузія | Расея Паўднёвая Асэтыя Абхазія | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Міхаіл Саакашвілі | Дзьмітры Мядзьведзеў Эдуард Какойты Сяргей Багапш | ||||||||
Страты | |||||||||
каля 130 забітыя, 1165 параненых | каля 74 забітыя, 171 параненыя (зьвесткі расейскіх уладаў) | ||||||||
Паўднёвая Асэтыя не ваюе ж з Расеяй! І яшчэ: Паводле якіх прынцыпаў трэба называць старонку: геаграфічных, ці паводле ўдзельнікаў канфлікту? --Vasyl` Babych 14:43, 15 жніўня 2008 (UTC)
- Але Грузія ваюе з Паўднёвай Асэтыяй. Як гэта адлюстроўваецца ў назьве Грузінска-расейская вайна? --EugeneZelenko 14:48, 15 жніўня 2008 (UTC)
- Грузія галоўным чынам ваюе з Расеяй, ці не так? І гэта аніяк не апісана ў назве! Прапаную яшчэ такі варіянт: Вайна ў Грузіі (2008). (паводле геаграфічнага прынцыпу). --Vasyl` Babych 15:07, 15 жніўня 2008 (UTC)
- Мяркую, што лепей называць па асноўнаму тэатру ваенных дзеяньняў (Паўднёвая Асэтыя), бо вайна была не на ўсёй тэрыторыі Грузіі (гістарычныя паралелі — патруляваньне Іраку з бамбаваньнем спродкаў СПА (ПВО)). --EugeneZelenko 15:15, 15 жніўня 2008 (UTC)
- 1) Паўднёвая Асэыя - гэта таксама Грузія.
- 2) Назоў Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008) не адлюстроўвуе істы канфлікту.
- 3) Вы, мусіць, даўно не чыталі навін: вайна даўно ўжо ідзе менавіта на тэрыторыі, якая да пачатку канфлікту кантраляваліся грузінскімі войскамі. Больш таго, расейскія войскі павольна, але ўсё жа прасоваюцца па кірунку да Тбілісі, сталіцы Грузіі!
- Таму я катэгарычна супраць фармуляваньня Вайна ў Паўднёвай Асэтыі.
- Прапаную, на мой погляд, кампрамісны варыянт: Вайна ў Грузіі (2008). Гэты варыянт назвы больш агульны. --Vasyl` Babych 17:46, 15 жніўня 2008 (UTC)
- Але Паўднёвая Асэтыя і--Vasyl` Babych 21:58, 16 жніўня 2008 (UTC)--Vasyl` Babych 21:58, 16 жніўня 2008 (UTC) Абхазія ня лічаць сабе часткай Грузіі.
- Дарэчы, прапаную ўстрымлівацца ад пераносаў да сканчэньня абмеркаваньня. Ад перайменаваньня артыкула там нічога ня зьменіцца.
- EugeneZelenko 15:36, 16 жніўня 2008 (UTC)
- Прапаную, на мой погляд, кампрамісны варыянт: Вайна ў Грузіі (2008). Гэты варыянт назвы больш агульны. --Vasyl` Babych 17:46, 15 жніўня 2008 (UTC)
- Таму я катэгарычна супраць фармуляваньня Вайна ў Паўднёвай Асэтыі.
- Але ні Паўднёвая Асэтыя ні Абхазія не зьявляюцца суб'ектамі міжнароднага права.
- Але гэта не значыць, што не існуе іх погляду на канфлікт. --EugeneZelenko 16:50, 16 жніўня 2008 (UTC)
2) Я ж бо першым стварыў артыкул, таму не ці лепш да канчатка абмеркаваньня пакінуць мой назоў? ;-)
- Нэўтральны пункт гледжаньня не залежыць ад таго, хто стварыў артыкул. --EugeneZelenko 16:50, 16 жніўня 2008 (UTC)
3) Вы так ні не адказалі на маё пытанне: Вайна ідзе, большай часткай, на тэрыторыі, якая да пачатку канфлікту кантралявалася Грузінскімі войскамі, а артыкул аб Вайне ў Паўднёвай Асэтыі. Гэты назоў, па-першае, недакладны, і няпоўны, па-другое, не адлюстровуе істы канфлікту. (Вайна вядзецца менавіта сіламі расейскіх і грузінскіх войськ. Колькасьць «паўднёваасэтынскіх» войськ, у параўнаньні з колькасьцю расейскіх вельмі не вялікая)--Vasyl` Babych 16:40, 16 жніўня 2008 (UTC)
- Справа не ў колькасьці вайскоўцаў. Глядзіце адказ на першы пункт і ранейшыя аргумэнты. --EugeneZelenko 16:50, 16 жніўня 2008 (UTC)
- 1) Чыста тэхнічнае пажаданьне: Вельмі прашу не разбіваць маі паведамленьні Вашымі! Калі ласка, проста капіюйце тэкст!
- 2) "Погляд на канфлікт" Пд.Асэтыі і Абхазіі трэба выказаць у самому артыкулу, як і погляды іншых ўдзельнікаў канфлікту, як гэта, дарэчы, зроблена ў іншых мовных падзелах Вікіпэдыі. А назоў павінен адлюстроўваць істу артыкула, а не чые бы то ні былі погляды на канфлікт. Магчыма, неабходна правесьці галасаваньне адносна назова артыкула? Як Вы гадаеце? --Vasyl` Babych 21:58, 16 жніўня 2008 (UTC)
- Сутнасьць кожны можа бачыць па рознаму: Расейска - Грузінская вайна, Уратаваньне асэтынскага народу ад генацыду, Вайна за кантроль над нафтаправодам (ці газаправодам), Вайна ЗША праз пасярэдніка Грузію з Расеяй і г.д. Але усе падобныя сутнасьці ўключаюць у сабе чыюсьці адзнаку (== не нэўтральныя).
- Мяркую, што ў працэсе пошуку нэўтральнага пункту гледжаньня важная ня колькасьць галасоў, а аргумэнты (аналёгія — запыты на выдаленьне ў Commons). Дарэчы варта прачытаць абмеркаваньні ў буйных Вікіпэдыях, дзе верагоднасьць пачуць розныя пункты гледжаньня (абхаскі, асэтынскі, грузінскі, расейскі) значна вышэй.
- EugeneZelenko 14:09, 17 жніўня 2008 (UTC)
- Вайну, рэальна вядуць расейскія і грузінскія войскі. Меркаваньні розных бакоў неабходна паказаць у самому артыкулу.
І, дарэчы, чаму вы лічыце назоў Расейска-грузинская вайна (2008) не нейтральным? Давайце пакуль (часова) паставім назоў Вайна щ Грузіі (2008). Цяперашні назоў не зьяўляецца ні поўным, ні нейтральным, не ці так?
- Думаю, варта правесці галасаваньне. Бо тэма то вельмі папулярная, і раней або пазьней знойдуцца і іншыя ўдзельнікі, жадаючыя паспрачацца, і прыйдзецца ўсё пачынаць спачатку. А так бы, было бы прынята адзінае рашэньне. --Vasyl` Babych 19:02, 17 жніўня 2008 (UTC)
- Яшчэ раз паўтару заўвагі да прапанаваных назваў:
- Расейска-грузінская вайна (2008) — вайна пачалася як грузінска-асэтынская. А таксама абхаскі бок вёў нязначныя (у параўнаньні) дзеяньні. А гэта ніяк не адлюстравана.
- Вайна ў Грузіі (2008) — Паўднёвая Асэтыя ня лічыць сабе часткай Грузіі.
- Яшчэ раз паўтару, што галасаваньне — ня вельмі слушны шлях пошуку нэўтральнасьці (як у назьве, так і ў зьмесьце). Важныя аргумэнты. Дарэчы, на мой погляд, па гарачых сьлядох больш уласьціва дзейнічаць прапагандзе, а не гісторыі.
- EugeneZelenko 14:00, 18 жніўня 2008 (UTC)
- Яшчэ раз паўтару заўвагі да прапанаваных назваў:
- Думаю, варта правесці галасаваньне. Бо тэма то вельмі папулярная, і раней або пазьней знойдуцца і іншыя ўдзельнікі, жадаючыя паспрачацца, і прыйдзецца ўсё пачынаць спачатку. А так бы, было бы прынята адзінае рашэньне. --Vasyl` Babych 19:02, 17 жніўня 2008 (UTC)
- А Вайна ў Паўднёвай Асэтыі назоў не з'яўляецца нейтральнай для Грузіі... --Vasyl` Babych 17:30, 18 жніўня 2008 (UTC)
- Прапаную дачакацца выніку абмеркаваньня ў ангельскай Вікіпэдыі і тады ўжо пераносіць артыкул. Бо нават тэрмін «вайна» можа апынуцца ня самым слушным, бо ёсьць яшчэ варыянты «канфлікт» альбо «ўзброены канфлікт». --Red_Winged_Duck 17:48, 18 жніўня 2008 (UTC)
- Катэгарычна Супраць! Ангельская, (расейская, нямецкая, украінская, польская, ці яка там яшчэ) Вікіпэдыя - гэта цудоўна, але трэба мець і ўласную галаву! --Vasyl` Babych 12:57, 19 жніўня 2008 (UTC)
- Галасаваньне --Vasyl` Babych 13:12, 19 жніўня 2008 (UTC)
- Удзельнік:Red Winged Duck, перайменуй артыкул, ужо ўсе іншыя вікіпедыі, нават расейска, перайменавалі. --Aldij (гутаркі) 13:58, 7 траўня 2024 (+03)
Правапіс: флёт
рэдагаваць"Флёт" - гэтак падае БКП - 2005 - "вячоркаўка". Слова ж "флот" у тарашкевіцы не сустракаў ні ў водным тэксьце. ПАЦАВАЦА (гутаркі) 12:43, 8 жніўня 2012 (FET)