Вікіпэдыя:Беларускія асабовыя ўласныя імёны

Скарачэньне:
ВП:БІ

Уласныя імёны складаюць вельмі важную і разам з тым вельмі спэцыфічную частку слоўнікавага складу любой мовы, у тым ліку і беларускай. Сыстэма сучасных беларускіх асабовых уласных імёнаў фармавалася на працягу доўгага гістарычнага часу і ўяўляе дастаткова складанае адзінства, якое аб’ядноўвае вельмі розныя па сваім паходжаньні пласты і групы іменалягічнай лексыкі.

У свой час беларускі антрапанімікон узбагаціўся шматлікімі замежнымі імёнамі, якія ў выніку замацаваліся ў беларускай мове ў асаблівым выглядзе і сталі традыцыйнымі для гэтай мовы. Але ў сучасных абставінах усё часьцей сустракаюцца выпадкі, калі пры стварэньні артыкулаў пра выбітных асобаў ужываюцца не адпаведныя замацаваныя ўнармаваныя беларускія ўласныя найменьні, а адбываецца бяздумная трансьлітарацыя ўласных імёнаў. Апошняе ў першую чаргу тычыцца імёнаў і прозьвішчаў, якія маюць «жамойцкае» («летувіскае») і «латыскае» паходжаньні[b]. Менш усяго гэтая практыка закранула «польскія», «расейскія» і «ўкраінскія» імёны і прозьвішчы.

Гэтая рэкамэндацыя створаная для таго, каб нагадаць удзельнікам, што пры стварэньні артыкулаў пра выбітных асобаў трэба ў першую чаргу арыентавацца на ўжываньне традыцыйных імёнаў і прозьвішчаў, якія замацаваліся ў беларускай мове. Гэтая рэкамэндацыя фактычна зьяўляецца дадаткам да правілаў Вікіпэдыя:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы і Вікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову.

Асноўны сэнс

рэдагаваць
  1. калі ў беларускай мове ўжо існуюць адпаведнікі да «жамойцкіх», «латыскіх», «летувіскіх», «польскіх», «расейскіх», «украінскіх» імёнаў і прозьвішчаў, то менавіта іх і трэба выкарыстоўваць;
  2. іншамоўныя імёны і прозьвішчы падаюцца на беларускую мову згодна з правіламі і нормамі беларускай мовы;
  3. гэтая рэкамэндацыя не распаўсюджваецца на імёны і прозьвішчы на беларускай мове, якія былі зафіксаваныя дзяржаўнымі ўстановамі Беларусі ў дачыненьні да канкрэтных асобаў праз наданьне ім афіцыйных дакумэнтаў.

Крыніцы, на якія трэба арыентавацца:

  1. Беларускія антрапанімічныя назвы ў іх адносінах да антрапанімічных назваў іншых славянскіх моў (рускай, украінскай, польскай) / М. В. Бірыла. — Мн.: Выд. Акадэміі навук БССР, 1963. — 56 с.
  2. Слоўнік асабовых уласных імён / М. Р. Суднік. — Мн.: Навука і тэхніка, 1965. — 111 с.
  3. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы / М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1966. — 327 с.
  4. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі / М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1969. — 508 с.
  5. Беларуская антрапанімія. 3. Структура ўласных мужчынскіх імён / М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1982. — 320 с.
  6. Беларускія ўласныя імёны. Беларуская антрапаніміка і тапаніміка / Васіль Шур. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1998. — 239 с. ISBN 985-02-0164-9.
  7. Слоўнік асабовых імёнаў: беларуска-рускі і руска-беларускі / Уклад. У. А. Сарока; Навук. рэд. М. Н. Крыўко. — Мн.: БелНДІДАС; Тэсей, 2000. — 280 с.
  8. Слоўнік-даведнік асабовых імён / А. А. Станкевіч. — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2001. — 325 с.
  9. Слоўнік асабовых уласных імён / М. Р. Суднік; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — 2-е выд., выпр. і дапр. — Менск: Беларуская навука, 2005. — 176 с. ISBN 985-08-0648-6.
  10. Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік / Г.М. Мезенка, Г.М. Дзеравяга, Г.К. Семянькова. — Віцебск: ВДУ імя П.М. Машэрава, 2009. — 238 с.
  11. Слоўнік беларускіх імёнаў / І. Я. Яшкін. — Менск: Адукацыя і выхаванне, 2009. — 136 с. ISBN 978-985-471-286-4.
  12. Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. ISBN 978-985-6941-10-1.
  13. Антрапанімія Гомельшчыны ў кантэксце беларускай анамастыкі: для студ. дзённай і завочнай форм навучання спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія (па накірунках)”/ Аўт. Н. А. Багамольнікава. — Гомель: УА «ГДУ імя Ф. Скарыны», 2012.
  14. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць / Паўла Урбан. — 4-е выд. — Менск: Тэхналёгія, 2014. — 216 с. ISBN 978-985-458-256-6
  15. Слоўнік асабовых уласных імён / У. М. Завальнюк, В. К. Раманцэвіч; пад агул. рэд. А. А. Лукашанца. — Менск: Народная асвета, 2017. — 286 с. ISBN 978-985-03-2743-7.
  16. Вялікі беларуска-рускі слоўнік / П. Д. Купрысь, Д. М. Яндальцаў. — Менск: Харвест, 2018. — 576 с. ISBN 978-985-18-4261-8.
  17. Корни наших фамилий = Карані нашых прозвішчаў / В. П. Лемтюгова, И. О. Гапоненко. — Минск: Звязда, 2018. — 668, [2] с. ISBN 978-985-5751-70-1.
  18. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / А. Л. Баршчэўская, Л. П. Баршчэўскі. — 4-е выд. — Менск: ІП Уладзімір Сіўчыкаў, 2018. — 559 с. ISBN 978-985-7030-50-7.
  19. Беларускія ўласныя імёны: беларуская антрапанімія і тапанімія / Васіль Шур. — 2-е выд. — Мазыр: Выснова, 2019. — 355, [1] с. ISBN 978-985-592-842-4.

Параўнальныя табліцы формаў

рэдагаваць
Беларуская Жамойцкая Латыская Летувіская Польская Расейская Украінская
Альгерд Algirdas Aļģirds Algirdas Olgierd Ольгерд Ольгерд
Аляксандар Aleksėndra Aleksandrs Aleksandras Alaksandr Александр Олександр
Антон Antuons Antons Antanas / Antonas Anton Антон Антон
Віктар Viktors Viktors Viktoras Wiktor Виктор Віктор
Віталь / Базыль Vėtalios Vitālijs Vitalijus Witalij Виталий Віталій
Вітаўт Vītauts Vītauts Vytautas Witold Витовт Вітовт
Гедзімін Gedemėns Ģedimins Gediminas Giedymin Гедимин Гедимін
Уладзімер Vladimėrs Vladimirs Vladimiras Włodzimierz Владимир Володимир
Ян / Іван Juons Jānis / Ivans Jonas / Ivanas Jan Ян / Иван Ян / Іван

Імёны па бацьку

рэдагаваць
Беларуская Жамойцкая Латыская Летувіская Польская Расейская Украінская
Васільеўна Васильевна Василівна

Прозьвішчы

рэдагаваць
Беларуская Жамойцкая Латыская Летувіская Польская Расейская Украінская
Бараноўская Baranauskaitė Baranowska Барановская Барановська
Бараноўскі Baranauskis Baranausks Baranauskas Baranowski Барановский Барановський
Буткевіч Botkevėčios Butkēvičs Butkevičius Butkiewicz Буткевич Буткевич
Грыбоўская Grībauskātė Grībauskaite Grybauskaitė Grybowska Грибовская Грибовська
Грыбоўскі Grībauskis Grībauskis Grybauskas Grybowski Грибовский Грибовський
Жырыноўскі Žirinovskis Žirinovskis Żyrinowski Жириновский Жириновський
Зяленскі Zelenskis Zelenskis Zelenskis Zełenski Зеленский Зеленський
Каліноўскі Kaļinovskis Kalinauskas Kalinowski Калиновский Калиновський
Лаўрыновіч Lavrinovičs Laurinavičius Ławrynowicz Лавринович Лавринович
Ленін Lenėns Ļeņins Leninas Lenin Ленин Ленін
Ляндсбэрг Landsbergis Landsberģis Landsbergis Landsberg Ландсберг Ландсберг
Міцкевіч Mickēvičs Mickevičius Mickiewicz Мицкевич Міцкевич
Пуцін Putins Putins Putinas Putin Путин Путін
Ушакоў Ušakuovs Ušakovs Ušakovas Uszakow Ушаков Ушаков
Чэхаў Čechuovs Čehovs Čechovas Czechow Чехов Чехов
Януковіч Janokuovėčios Janukovičs Janukovičius Janukowicz Янукович Янукович

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Жаночыя прозьвішчы адрозьніваюцца ад мужчынскіх і ўтвараюцца ад асновы прозьвішча бацькі з дапамогай суфіксаў «-āt-», «-ait-», «-ait-», «-ien-», «-iūt-», «-yt-», «-ut-» і канчатку «-е»/«-ė». Напрыклад Астроўская стала Astrauskaitė.
  2. ^ Звычайна гэта тыя самыя «беларускія» або «польскія» або «расейскія» імёны і прозьвішчы, але з даданьнем у канцы суфіксаў «-as», «-is», «-ios»/«-ius», «-s»[a] або з заменай на гэтыя суфіксы[1]. Гэтае адбываецца ў сувязі з тым, што гэтыя мовы валодаюць разьвітой сыстэмай скланеньняў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць