Вікіпэдыя:Апытаньні/Найменьне перанакіраваньняў

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Перанакіраваньні ў Вікіпэдыі служаць розным мэтам, часьцей — стварэньню магчымасьці спасылацца з варыятыўных назваў на артыкул пра адзін панятак. З-за недасканаласьці пошукавых падказак распаўсюджаныя памылковыя запыты ня будуць выпраўленыя. Гэтак, вельмі распаўсюджаная абрэвіятура АБСЕ, якая згодна з клясычным правапісам мусіць пісацца АБСЭ, але распаўсюджаная сярод карыстальнікаў сеціва. І куды большая верагоднасьць, што людзі напішуць у пошукавым радку АБСЕ, незалежна ад правапісу, які выкарыстоўвае карыстальнік.

Больш таго, пакуль не было ўзьнятае пытаньне пра АБСЭ, у Вікіпэдыі ў вялікай колькасьці артыкулаў выкарыстоўваўся варыянт АБСЕ. Адсутнасьць спасылак на перанакіраваньне — зусім не прычына да яго выдаленьня, практыка чаго праводзілася да гэтага часу. Прыклад, артыкулы пра Microsoft у ангельскай і расейскай Вікіпэдыях. Яны пакінутыя не таму, што nobody cares, а таму, што ёсьць пэўная частка людзей, якая зазвычай выкарыстоўвае, бадай, памылковую форму. У любым выпадку яны павінны знайсьці патрэбную інфармацыю. Перанакіраваньні для гэтага і зробленыя.

  • Апытаньне праводзіцца з 27.11.2010 па 11.12
  • Арганізатар: Wizardist г

Пытаньне рэдагаваць

Ці ўхваляеце вы існаваньне перанакіраваньняў, назвы якіх не адпавядаюць нормам беларускай мовы і клясычнага правапісу ў прыватнасьці, згодна з рэкамэндацыямі ў en:WP:REDIRECT, якія прапануецца імплемэнтаваць у нашу Вікіпэдыю?

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Так, ухваляю рэдагаваць

  1. Падтрымліваю --Jauhienij 18:27, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
  2. Падтрымліваю--Jim 23:05, 27 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Не, не ўхваляю рэдагаваць

  1. Супраць. Глядзіце таксама Апытаньне па назвах на іншых мовах беларускіх аб'ектаў і Абмеркаваньне неабходнасьці перанакіраваньняў наркамаўкай да геаграфічных назваў. --Taravyvan Adijene 06:24, 28 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
  2. Супраць. Стварэньне перанакіраваньняў з памылкамі створыць больш шкоды, чым карысьці. Ня мае сэнсу штучна ўносіць у Вікіпэдыю і беларускую мову дадатковыя памылкі. Што да пытаньня пошуку, то напрыклад, пошук у Вікіпэдыі па запыце «АБСЕ», сярод іншага, мае фразу «Магчыма, вы мелі на ўвазе: АБСЭ»; пошук у Google наогул знаходзіць абодва варыянты, таму «зручнасьць для пошуку» таксама зьяўляецца надуманым аргумэнтам. --Red_Winged_Duck 17:13, 29 лістапада 2010 (EET)[адказаць]

Камэнтары рэдагаваць

  • Нічога кепскага ў існаваньні памылковых перанакіраваньняў, якія б дапамаглі чытачам знайсьці тое, што яны шукаюць, я ня бачу. Разам з тым мне падаецца няправільным выкарыстаньне няслушных альбо артаграфічна няправільных формаў толькі таму, што яны выкарыстоўваюцца. З гэтай прычыны магчымым вырашэньнем пытаньня мне бачыцца спосаб яўнага аддзяленьня слушных моўных формаў або назваў ад няслушных, каб можна было адназначна высьветліць, ці зьяўляецца пэўнае перанакіраваньне варыянтам назвы, або гэта проста назва з памылкай, якая, тым ня менш, зьяўляецца распаўсюджанай (або, напрыклад, афіцыйныя назвы населеных пунктаў наркамаўкай). У выпадку адназначнага вылучэньня групы перанакіраваньняў з артаграфічнымі памылкамі іх існаваньне мне бачыцца дапушчальным. Спосабам гэта разьвязаць я бачу выкананьне дзьвюх умоваў: 1) ва ўсе перанакіраваньні з памылкамі дадаецца адмысловая катэгорыя, каб было можна без праблемаў вылучыць гэтыя перанакіраваньні з агульнага мноства старонак; 2) стварэньне адмысловага робата, які будзе выпраўляць у артыкулах спасылкі на перанакіраваньні з такой катэгорыі на слушныя назвы. —zedlik 19:48, 28 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
    Справа ў тым, што як раз не абмяркоўваецца дапушчальнасьць спасыланьня на іх у артыкулах. Гутарка хіба што пра іх існаваньне. Навошта — у прадмове напісана. Wizardist г 19:58, 28 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
    Элемэнтарна магчымы варыянт, калі аўтар артыкула бачыць, што спасылка сіняя, а не чырвоная, і вырашае, што абрэвіятура «АБСЕ» цалкам прымальная. Стварэньнем памылковых перанакіраваньняў мы вырашаем адну праблему, апісаную вышэй, але ствараем іншую. Патрэбны спосаб, каб было можна знаходзіць артыкулы па ўсіх магчымых назвах, але пры гэтым не перамешваць назвы з артаграфічнымі памылкамі з артаграфічна правільнымі тэкстамі. Тобо калі існуе варыянт аддзяліць гэтыя рэчы, то я за. Калі няма і прапануецца ўсё ў адзін шэраг, то я супраць. —zedlik 20:16, 28 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
    А да чаго тут пэрфэкцыянізм? Хто знойдзе памылку, той выправіць. У enwiki, дарэчы, ёсьць перанакіраваньне і з en:Tommorow да en:Tomorrow (чуў неяк, што Тоні Блэр усё жыцьцё так памыляўся). Ледзь ня кожны дзень зьяўляюцца артыкулы зь няправільнымі назвамі. Людзі іх выпраўляюць. Не разумею, што тут не спрацуе. Wizardist г 20:26, 28 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
    Другі пункт не спрацуе, які пра тое, што «людзі іх выпраўляюць». Ужо ж неаднойчы вылоўлівалі дыназаўраў 2005 году, дзе было напісана невядома што. І што? Артыкул правісеў 5 гадоў, і яго ніхто не заўважыў. А колькі яшчэ такіх незаўважаных артыкулаў засталося? —zedlik 20:30, 28 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
    Ніхто ад гэтага не застрахаваны. Плюс, мноства разоў зьмяняліся ўдзельнікі, зьмяняліся накірункі дзейнасьці. Хто што адкапаў, той тое і выправіў. Гэта ня справа аднаго дня. Wizardist г 20:33, 28 лістапада 2010 (EET)[адказаць]
    Я пра агульны падыход, а не пра застрахаваны. Вось глядзі, я кажу: давайце створым сыстэму, якая б магла прадухіляць памылкі самастойна; а ты кажаш: а навошта, давайце наробім памылак, пасьля хто-небудзь выправіць. Дык вось ня выправіць. Няма сэнсу спадзявацца на тое, што пасьля ўсё будзе выдатна, бо ніхто ня будзе сыстэматычна займацца адной справай з мэтай выпраўленьня памылак — гэта проста нецікава. —zedlik 20:51, 28 лістапада 2010 (EET)[адказаць]