Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2008-08
Зальцбург (па-нямецку: Salzburg, па-баварску: Såizburg, літаральна — «Замак солі») — горад на захадзе Аўстрыі, сталіца фэдэральнай зямлі Зальцбург. Чацьверты па велічыні горад Аўстрыі пасьля Вены, Граца і Лінца. Стары горад Зальцбургу сусьветнавядомы сваёй архітэктурай у стылі барока і зьяўляецца адным з найболей захаваных цэнтраў гарадоў на нямецкамоўных тэрыторыях. Цэнтральная гістарычная частка гораду ў 1997 годзе была ўключаная ў сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.