Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2006-09
Пала́цава-за́мкавы ко́мплекс у Нясьві́жы (Нясьві́скі за́мак) — рэзыдэнцыя князёў Радзівілаў у 16—19 стагодзьдзях. Разьмешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне Нясьвіжу. Унікальны помнік архітэктуры ўключаны ЮНЭСКО ў сьпіс сусьветнай спадчыны. Першы драўляны замак пачынае будавацца пры Мікалаі Радзівіле Чорным у 1551 годзе па прывілеі караля Жыгімонта II Аўгуста.