Вікіпэдыя:Абмеркаваньне правілаў/Нэўтральны пункт гледжаньня
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Хаду галасаваньня па правілу можна пабачыць тут.
Выносіцца на абмеркаваньне пазначанае правіла. Гэта наш першы блін у гэтым напрамку. Правіла створана амаль поўнасьцю як пераклад з ангельскага варыянту. Гэтым самым хацелася б даведацца ці ёсьць сэнс папаўняць уласныя правілы такім чынам, ці ўсё ж такі трэба сыходзіць з уласнага досьведу. Акрамя самой сутнасьці выносяцца на абмеркаваньне назвы гэтага і зьвязаных правілаў/рэкамэндацыяў:
- Нэўтральны пункт гледжаньня / Нэўтральны падыход / Нэўтральная кропка погляду;
- Правяраемасьць / (Спраўджвальнасьць?);
- Надзейныя крыніцы / Аўтарытэтныя крыніцы / Крыніцы, вартыя даверу;
- Спасылкі на крыніцы / Спасылаемасьць;
- Недапушчальнасьць уласных дасьледаваньняў;
- Пазьбягайце няпэўных словаў;
- Пазьбягайце ўзьнёслых словаў;
- Разгалінаваньне меркаваньняў;
- Аздабленьне артыкулаў.
Меркаваньні па правілу ўвогуле
рэдагавацьАргумэнтацыя ў падтрымку правіла
рэдагавацьАргумэнтацыя супраць прыняцьця правіла
рэдагавацьЗаўвага 1 (зьнятая)
рэдагаваць- Маю сумневы на конт 5 пункту. Калі я, спасылаючыся на надзейныя крыніцы прапаную пункт гледжаньня, які будзе адрозьнівацца ад афіцыйнага? Jim 06:04, 22 студзеня 2009 (UTC)
- Нешта я ўвогуле нічога не зразумеў з таго, што вы напісалі. :)
- Прынцыпы Нэўтральны пункт гледжаньня, Правяраемасьць, Недапушчальнасьць уласных дасьледаваньняў і Недапушчальнасьць парушэньня аўтарскіх правоў — асноватворныя для Вікіпэдыі. Яны самі па сабе ня могуць аспрэчвацца. Аднайменныя правілы, якія ад падзелу да падзелу могуць адрозьнівацца, і ў кожным зь іх маюць уласную працэдуру распрацоўкі і прыняцьця, прызначаны толькі для раскрыцьця, тлумачэньня гэтых прынцыпаў. Іншымі словамі, можна быць супраць таго, як прынцып раскрыты, але ня супраць саміх гэтых прынцыпаў.
- Па прыведзеным вышэй нумараваным сьпісе я пытаўся толькі наконт назваў правілаў, якія з большага яшчэ не напісаныя ў нас. Гэты сьпіс ня тычыцца непасрэдна правіла, які тут вынесены на абмеркаваньне, але ў якасьці дадатку, на будучыню.
- Што тычыцца тлумачэньня прынцыпу Недапушчальнасьць уласных дасьледаваньняў, то ён кажа аб тым, што вы ня можаце ўласна правесьці нейкае дасьледаваньне і вынікі яго апублікаваць непасрэдна ў Вікі, мінуя выпрабаваньня гэтага дасьледаваньня публікацыяй у аўтарытэтных папяровых выданьнях (зьвярніце ўвагу, што гаворка не вядзецца пра сынтэз матэрыялу з розных друкаваных крыніцаў, калі вы на іх спасылаецеся, што таксама можа быць названа дасьледаваньнем). Іншымі словамі, як ужо не раз казалася, Вікі — другасная крыніца інфармацыі, яна публікуе толькі тое, што ўжо недзе надрукавана (часьцяком іншымі словамі, каб не парушыць аўтарскіх правоў). А ВП:НПГ з свайго боку прынцыпова не забараняе вам прывесьці ў артыкуле пункт гледжаньня, які ўжо недзе апублікаваны, нават калі ён і адрозьніваецца ад агульнапрынятага. Пачытайце яшчэ раз ўважліва правіла і зьвярніце ўвагу на параграф #Празьмерная вага.
- --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 09:20, 22 студзеня 2009 (UTC)
- У такім выпадку заўвагу здымаю. Jim 11:24, 22 студзеня 2009 (UTC)
Дадатковыя меркаваньні і камэнтары
рэдагавацьАсобныя пытаньні, прапановы, заўвагі
рэдагавацьКрыху па тэрміналёгіі:
1. пяць стаўпоў — так сабе слова. Калі можна прыдумаць больш зразумелае/распаўсюджанае, то напэўна варта замяніць, але пакуль нешта не прыдумляецца нічога;
2. апэрыруе — можа лепей улічвае?
3. якія могуць быць спраўджаныя і пададзеныя ў надзейных крыніцах — лягічна дапаўняецца да якія могуць быць пададзеныя ў надзейных крыніцах. Думаю выраз «і пададзеныя» адсюль будзе лепей прыбраць;
4. Як вынікае з назвы, нэўтральны пункт гледжаньня... — мне здаецца, гэты абзац ня цалкам адлюстроўвае сутнасьць, прапаную наступны варыянт:
- Нэўтральны пункт гледжаньня ня можа сымпатызаваць альбо ставіцца зь недаверам да тэмы, якую ён апісвае: ён ні падтрымлівае, ні асуджае іншыя пункты гледжаньня. Але як вынікае з назвы, нэўтральны пункт гледжаньня ўсё ж зьяўляецца пунктам гледжаньня, а не адсутнасьцю пункту гледжаньня. Выдаленьне зьместу артыкула з спасылкай на тое, што ён не зьяўляецца нэўтральным, не падпадае пад дзеяньне гэтага правіла. Зьмест артыкула мусіць пэўна апісваць і прадстаўляць пункты ў межах тэмы, але без схіленьня ў бок таго ці іншага пункту гледжаньня. Артыкулы мусяць прыводзіць падставы якім чынам хто мяркуе і чаму, а таксама які пункт гледжаньня зьяўляецца найраспаўсюджаным. Падрабязныя артыкулы могуць таксама ўтрымліваць апісаньне зьмены кожнага пункту гледжаньня на працягу часу, але іхны зьмест мусіць старанна ўтрымлівацца ад схіленьня ў пэўны бок.
5. Сьцьвярджайце факты, у тым ліку і факты пра погляды — але не сьцьвярджайце самі погляды — думаю, лепей будзе Прыводзьце факты, у тым ліку і факты пра погляды, але не станавіцеся на бок саміх поглядаў. Ее атрымаецца такой гульні словаў, як у ангельскай, але лепей па сэнсе.
6. Таму мы можам сьцьвярджаць колькі заўгодна падобных фактаў. — тое самае. Прыводзіць?
7. што выразна азначаюць ацэнкі ці меркаваньні — мяркую, лепей будзе зьяўляюцца замест азначаюць. zedlik 02:06, 24 студзеня 2009 (UTC)
- 1. Адзінае, што сюды пасуе (пазнавальная слоўная асацыяцыя і адлюстраваньне сэнсу), гэта «стоўп» ці «кутні камень». Не перакананы, што апошні варыянт лепш першага.
- 2. Выправіў.
- 3. Выправіў.
- 4. Нешта мне ня вельмі ваш варыянт А менавіта: Выдаленьне зьместу артыкула з спасылкай на тое, што ён не зьяўляецца нэўтральным, не падпадае пад дзеяньне гэтага правіла. — не разумею да чаго гэта; Артыкулы мусяць прыводзіць падставы якім чынам хто мяркуе і чаму — не падабаецца;
- 5. Выправіў.
- 6. Выправіў.
- 7. Выправіў.
- --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:50, 22 лютага 2009 (UTC)
- Вернемся :) Наконт першага я ня супраць, гэта хутчэй суб’ектыўнае адчуваньне таго (магчыма, памылковае), што можна знайсьці больш трапны адпаведнік, але не знаходзіцца. Тым ня менш, «стоўп» ёсьць у слоўніках, таму праблемы ў выкарыстаньні гэтага слова няма. Таму я тут згодны на карысьць «стаўпоў».
- Адносна абзацу перакладу. Прапанаваны мной варыянт зьяўляецца перакладам адпаведнага абзацу з ангельскіх правілаў, бо як мне падаецца, у тым варыянце, які ёсьць зараз, ня згадваюцца пэўныя істотныя аспэкты:
- Сказ пра выдаленьне зьместу зьўляецца перакладам сказу «The elimination of article content cannot be justified under this policy on the grounds that it is "POV"». Сэнс яго ў тым, што гэтае правіла не дае падставаў выдаляць тэкст артыкула, калі хтосьці лічыць яго не нэўтральным. У гэтым выпадку тэст мусіць быць альбо перапрацаваным, альбо выдаленым на падставе іншых правілаў альбо пагадненьняў. Мне падаецца, што гэта істотна і гэты сказ варта ўключыць у правіла.
- Сказы «Article content should clearly describe, represent, and characterize disputes within topics, but without endorsement of any particular point of view. Articles should provide background on who believes what and why, and which view is more popular; detailed articles might also contain evaluations of each viewpoint, but must studiously refrain from taking sides.» перакладзеныя проста як «Спрэчкі павінны зразумела прадстаўляцца, апісвацца і ацэньвацца, але ня варта ўцягвацца ў гэтыя спрэчкі». Але не зусім зразумела, пра якія спрэчкі ідзе размова, калі ў арыгінале былі пункты гледжаньня з прадастаўленьне падставаў іхнага існаваньня. Таму на маю думку напэўна варта замяніць гэты сказ перакладам, больш блізкім да арыгіналу.
- З рэштай гэтага абзацу на маю думку ўсё добра, толькі выраз «Гэта пункт гледжаньня, які ёсьць нэўтральны ці бесстароньні — ...» я б перарабіў з складанага ў просты сказ, кшталту «Гэта нэўтральны і бесстароньні пункт гледжаньня — ...». Калі захоўваць складаны сказ, то кіраваньне пасьля «ёсьць» будзе іншае: ёсьць (якім) нэўтральным, бесстароньнім. Ці, напэўна, варта замяніць на і, але тут я не да канца ўпэўнены. Ну і калі складаны сказ, то яшчэ коска перад працяжнікам патрэбная. Хаця навошта так ускладняць, калі можна простым сказам перадаць той жа сэнс :)
- zedlik 12:19, 8 сакавіка 2009 (UTC)
- Зараз зразумеў сутнасьць заўвагі. Паспрабую перапісаць абзац. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:26, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Перапрацаваў. Трохі падправіўшы ваш варыянт. Паглядзіце, калі ласка. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:39, 24 сакавіка 2009 (UTC)
А, і яшчэ:
- стварацца з Нэўтральнага Пункту Гледжаньня — навошта вялікія літары? калі гэта назва, мяркую, толькі першай вялікай літары будзе дастаткова.
zedlik 03:55, 24 студзеня 2009 (UTC)
- Выправіў. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:50, 22 лютага 2009 (UTC)
Па назвах
рэдагавацьПрывяду свае меркаваньні:
- Нэўтральны пункт гледжаньня / Нэўтральны падыход / Нэўтральная кропка погляду;
- падтрымліваю першы варыянт.
- Цікава, лічыў, што «кропка погляду» — зусім ужо нейкае дзіўнае словаспалучэньне. Дадаў яго проста дзеля справядлівасьці, каб улічыць усе меркаваньні. Але вось надоечы сустрэў яго і ня раз ў «Была такая вёска...» Улашчыка. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:27, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Складана сказаць адназначна, але нехта некалі мне сказаў, то па-беларуску ў гэтым выпадку трэба пункт. Кропка — гэта ў расейцаў і ўкраінцаў. —zedlik 15:58, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- Даруйце, трохі без увагі зрабіў камэнтар. Сапраўды, менавіта пункт, але ўсё ж погляду. Апошняе і прыцягнула тады маю ўвагу. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:27, 29 сакавіка 2009 (UTC)
- Складана сказаць адназначна, але нехта некалі мне сказаў, то па-беларуску ў гэтым выпадку трэба пункт. Кропка — гэта ў расейцаў і ўкраінцаў. —zedlik 15:58, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- Цікава, лічыў, што «кропка погляду» — зусім ужо нейкае дзіўнае словаспалучэньне. Дадаў яго проста дзеля справядлівасьці, каб улічыць усе меркаваньні. Але вось надоечы сустрэў яго і ня раз ў «Была такая вёска...» Улашчыка. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:27, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- падтрымліваю першы варыянт.
- Правяраемасьць / (Спраўджвальнасьць?);
- можа правяральнасьць? спраўджвальнасьць таксама добра, але крыху грухвастка.
- Дык усё ж правяральнасьць ці правяраемасьць? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:31, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- Усё слушна, правяральнасьць. Правяраемасьць — гэта не зусім па-беларуску. —zedlik 15:58, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- Дык усё ж правяральнасьць ці правяраемасьць? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:31, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- можа правяральнасьць? спраўджвальнасьць таксама добра, але крыху грухвастка.
- Надзейныя крыніцы / Аўтарытэтныя крыніцы / Крыніцы, вартыя даверу;
- мяркую, reliable больш адпавядае Крыніцы, вартыя даверу.
- Ні ў каго заўваг няма да Крыніцы, вартыя даверу? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:31, 12 сакавіка 2009 (UTC)
- мяркую, reliable больш адпавядае Крыніцы, вартыя даверу.
- Спасылкі на крыніцы / Спасылаемасьць;
- Спасылальнасьць? Але напэўна ў гэтым выпадку будзе лепш проста Спасылкі на крыніцы.
- Недапушчальнасьць уласных дасьледаваньняў;
- падтрымліваю
- Пазьбягайце няпэўных словаў;
- падтрымліваю
- Пазьбягайце ўзьнёслых словаў;
- падтрымліваю
- Разгалінаваньне меркаваньняў;
- цікава гучыць, але лягічна ад галіны.
- Аздабленьне артыкулаў.
- падтрымліваю.
zedlik 02:17, 24 студзеня 2009 (UTC)