Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня

(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:АДР»)

Гэтая старонка прызначана для таго, каб удзельнікі, якія напісалі артыкул аднаасобна ці невялікай групай, маглі запытаць іншых ацаніць артыкул сьвежым поглядам. Выстаўленьне артыкула да рэцэнзаваньня рэкамэндуецца перад тым, як выставіць яго ў абраныя артыкулы.

Не выстаўляйце да рэцэнзіі зусім маленькія ці відавочна недапрацаваныя артыкулы.

Як высунуць артыкул да рэцэнзіі:

  • Зьмясьціце зьнізу артыкула, перад катэгорыямі, шаблён {{рэцэнзія}}.
  • Стварыце на гэтай старонцы падзел зьверху зь імем артыкула ў выглядзе спасылкі ў загалоўку. У ім коратка напішыце, для чаго высунулі артыкул да рэцэнзіі і крытыка ў якой вобласьці вас цікавіць больш за ўсё.

Пасьля сканчэньня рэцэнзаваньня (удзельнік, які высунуў артыкул, сказаў «хопіць» ці з апошняга паведамленьня-рэцэнзаваньня прайшло больш за два тыдні) зьмест старонкі рэцэнзаваньня пераносіцца ў абмеркаваньне артыкула, а загаловак запісваецца ў архіў. Таксама рэкамэндуецца скончыць рэцэнзаваньне артыкула пры намінаваньні яго ў добрыя ці абраныя. Сачыць за гэтай старонкай рэкамэндуецца ўсім актыўным удзельнікам.

Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць…

12 чэрвеня 2025 году стварыў артыкул памерам 79 кілябайтаў на падставе 37 крыніцаў пра ўстанову, загадваць якой вылучаны беларус Алексус Грынкевіч. Артыкул зьмяшчае ўводзіны і 7 разьдзелаў, 11 вольных выяваў і 6 сьпісаў, шаблён-картку і 8 катэгорыяў, вонкавыя і міжмоўныя спасылкі. Ёсьць найбольшым сярод адпаведных артыкулаў у 31 Вікіпэдыі, у тым ліку на 47 % большы памерам за адпаведны артыкул па-ангельску. Што варта дадаць перад вылучэньнем у добрыя (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)? З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 18:00, 12 чэрвеня 2025 (UTC+3)