Відэр (Відр, Вэдэр), Відар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Wiedher
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wid + Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Відар, Відр, Вэдэр
Зьвязаныя імёны Ervid
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Відэр»

Паходжаньне

рэдагаваць

Відэр, пазьней таксама Відар або Вэдэр (Wiedher[a], Wider, Víðarr[1][2], Weder) і Ервід (Ervid) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[4], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[5], германскага heru 'меч'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Widrance (1744 год)[7]; Iustina Widrewiczowa (1760 год)[8]; Stanisław Weder, żona Anna, synowie Bartłomiej 9, Maciej 6, córki Katarzyna 9, Franciszka 15… Józef Weder, żona Anna, syn Antoni 2, córka Rozalia (1782—1784 гады)[9]; Ewa Widerówna (1799 год)[10].

Носьбіты

рэдагаваць

Вэдэры (Weder) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[11].

Відэры (Wider) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Гданьску[12].

У 1511 годзе ўпамінаўся «дварэц Відараўскі», нададзены царкве (касьцёлу) Сьвятога Пятра ў Коўне[13].

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Відэршчына.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Wiedhereschirichun
  1. ^ Peterson L. Lexikon över urnordiska personnamn. — Uppsala, 2004. S. 34.
  2. ^ Víðarr, Nordic Names
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 781, 1569.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  8. ^ Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. VII. 1743—1776 metų mirties metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 26.
  9. ^ Pabaisko dekanato vizitacija 1782—1784 m.: atlikta Vilniaus vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio parėdymu. — Vilnius, 2010. P. 67.
  10. ^ Bolniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 363.
  12. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1938. S. 122.
  13. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 343.