Відын
Ві́дын (па-баўгарску: Видин) — горад на паўночным захадзе Баўгарыі, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Відынскай вобласьці. Сельскагаспадарчы і гандлёвы цэнтар, горад мае славутыя вінныя традыцыі.
Відын | |||||
| |||||
Краіна: | Баўгарыя | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 34 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 094 | ||||
Паштовы індэкс: | 3700 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°59′19.284″ пн. ш. 22°52′26.609″ у. д. / 43.98869° пн. ш. 22.87405806° у. д.Каардынаты: 43°59′19.284″ пн. ш. 22°52′26.609″ у. д. / 43.98869° пн. ш. 22.87405806° у. д. | ||||
Відын | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://vidin.bg/ |
Гісторыя
рэдагавацьГалоўная славутасьць Відына, крэпасьць Баба Віда, была пабудаваная ў пэрыяд з X па XIV стагодзьдзяў. У Сярэднявеччы Відын быў важным баўгарскім горадам, месцам эпіскапату і сталіцай вялікай правінцыі. У пэрыяд з 971 па 976 год горад быў цэнтрам уладаньняў цара Самуіла, а ягоныя браты кіравалі землямі на поўдзень ад гораду. У 1003 годзе Відын быў захоплены Базылем II пасьля васьмімесячнай аблогі з-за здрады мясцовага біскупа. Ягонае значэньне яшчэ раз узрасло за часам існаваньня Другога Баўгарскага царства, бо кіраўнікі гораду былі ўплывовымі асобамі ў дзяржаве і некалькі разоў абіраліся імпэратарамі. Зь сярэдзіны XIII стагодзьдзя ім кіравала сям’я Шышманаў.
У пачатку 1290-х гадох Сэрбія пашырылася да самога Відына. Пад пагрозай сэрбскай экспансіі, Шышманы ня здолелі адбіць напады сэрбсіх сілаў і прынялі сэрбскі сюзэрэнітэт[2]. На практыцы ж баўгары працягвалі ў значнай ступені быць незалежнымі. Пасьля сьмерці сэрбскага караля Стэфана Мілутына і пачатку грамадзянскай вайны, Відын здолеў вырвацца з сэрбскай сфэры ўплыву. У сярэдзіне XIV стагодзьдзя было ўтворанае асобнае Відынскае царства, якое, аднак, была хутка заваяванае вугорцамі. З пашырэньнем земляў Асманскай імпэрыі ў 1396 годзе Відын быў захоплены туркамі. Вызвалены ад туркаў горад быў толькі ў 1878 годзе, пасьля чаго Відын быў уключаны ў склад Баўгарскага княства.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.grao.bg/tna/t41nm-15-06-2024_2.txt
- ^ D. Hupchick (2004). [«The Balkans: From Constantinople to Communism»]. Palgrave Macmillan. — С. 88. — ISBN 978-1403964175.