Відзаўскі мячэт
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Відзаўскі мячэт
| |
Відзаўскі мячэт
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Відзы |
Каардынаты | 55°23′20.04″ пн. ш. 26°38′0.68″ у. д. / 55.3889° пн. ш. 26.6335222° у. д.Каардынаты: 55°23′20.04″ пн. ш. 26°38′0.68″ у. д. / 55.3889° пн. ш. 26.6335222° у. д. |
Відзаўскі мячэт |
Ві́дзаўскі мячэ́т — помнік архітэктуры XIX — першай паловы XX стагодзьдзяў у Відзах. Знаходзіўся ў паўднёва-ўсходняй частцы мястэчка, на гістарычнай Татарскай вуліцы[a]. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі мячэт.
Гісторыя
рэдагавацьМусульманскі прыход у Відзах арганізавалі ў 1816 годзе, аднак пэўны час вернікі ня мелі мячэту. У рапарце Браслаўскага земскага суду да губэрнскіх уладаў за 1829 год адзначалася, што ў Браслаўскім павеце на той час не было мячэтаў.
Сустракаюцца зьвесткі, што драўляны мячэт ў мястэчку збудавалі ў 1857 годзе[1]. Тым часам у Ковенскім акруговым архіве захоўваецца справа (Ф. 473, воп. 1, спр. 2789), зь якой вынікае, што ініцыятарам будаваньня мячэту быў Якуб сын Мустафы Якубоўскі, які належаў да шляхецкага стану. Ён арганізаваў зварот прыхажанаў да Таўрычаскай (у Крыме) духоўнай управы з просьбай паспрыяць будаваньню. Узьнікла ініцыятыва прыкладна ўвосень 1860 году. Дзеля Відзаў распрацавалі праект, які арыентаваўся на праект мячэту, збудаванага раней у месьце Белгарадзе-Днястроўскім. Узводзіўся мячэт па 1861 годзе. Ён служыў дзеля мусульманаў-татараў Відзаў (у канцы ХІХ ст. каля 150 чалавек), а таксама суседніх паселішчаў трох паветаў.
У Першую сусьветную вайну мячэт згарэў. За ваеннае ліхалецьце колькасьць вернікаў-мусульманаў зьменшылася (94 чалавекі ў 1923 годзе), а кнігі і пячаткі Відзаўскага прыходу трапілі ў Сімфэропаль. 1 ліпеня 1923 году ў мястэчку адбыўся першы арганізацыйны сход татараў, які пастанавіў аднавіць мячэт і зьвярнуўся да ўладаў з просьбай пра дапамогу. У 1927 годзе ў Відзах збудавалі парафіяльны дом, які дзеяў і як малітоўны. Таго ж году зьявіўся праект новага мячэту. 15 чэрвеня 1934 году новы мячэт урачыста адчынілі пры верніках Відзаў і ваколіцаў, прадстаўніках уладаў. Першую службу правёў муфці Якуб Шынкевіч.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі мячэт, яе будынак выкарыстоўвалі пад розныя гаспадарчыя патрэбы, а потым разабралі.
З 1994 году ў Відзах зноў пачала дзеяць мусульманская грамада. 19 траўня 1999 году адкрыўся новы будынак мячэту.
Галерэя
рэдагаваць-
1915 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1930-я гг.
-
1935 г.
-
1935 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашняя афіцыйная пазва — вуліца Спартовая
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Посох М. Ф. Г[ород] Видзы. (Опыт историко-статистического описания). — Ковно: Тип. губ. правл., 1895.