Вячаслаў Шуцілін

беларускі эканаміст

Вячаслаў Юр’евіч Шуцілін (нар. 29 студзеня 1969 г.) — беларускі эканаміст, рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту ад 2019 да 2021 году.

Вячаслаў Шуцілін
Рэктар БДЭУ
2019 — 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 студзеня 1969 (55 гадоў)
Сьцяг РСФСР Разань, Расея
Адукацыя:

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Разані (Расея), вырас у Менску[2].

У 1993 г. скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт, пасьля чаго застаўся працаваць выкладчыкам катэдны гандлю сродкамі вытворчасьці[3].

У 2004 г. прызначаны вучоным сакратаром БДЭУ. З 2008 па 2013 працаваў начальнікам упраўленьня падрыхтоўкі кадраў найвышэйшай кваліфікацыі БДЭУ.

У 2019 г. прызначаны рэктарам БДЭУ.

Жанаты, мае двух сыноў[2].

Удзел у палітычных рэпрэсіях

рэдагаваць

У 2020 г., падчас масавых пратэстаў, што пачаліся пасьля выбараў Прэзыдэнта Беларусі, кіраўніцтва БДЭУ, рэктарам якога ў той час быў Шуцілін, накіравала ў міліцыю сьпіс удзельнікаў пратэсных акцый зь ліку сваіх студэнтаў і папрасіла прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасьці[4].

Шуцілін падпісаў вымовы шэрагу студэнтаў БДЭУ[5] і выключыў некалькіх студэнтаў з унівэрсытэту ў сувязі зь іхным удзелам у акцыях пратэсту[6]. За выказваньне грамадзянскай пазыцыі Шуціліным быў звольнены з пасады дэкан факультэта міжнародных бізнэс-камунікацыяў Міхаіл Мішкевіч[7].

Больш за 150 выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДЭУ публічна зьвярнуліся да Шуціліна, пратэстуючы супраць палітычных рэпрэсій ва ўнівэрсытэце[8][9].