Вячаслаў Рэўт
Вячаслаў Генадзевіч Рэўт[1] — начальнік «фінансавае разьведкі» Беларусі. Займае пасаду з 2014 году. Пасада мае назву «Дырэктар Дэпартамэнта фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь».
Вячаслаў Генадзевіч Рэўт | |
Дата нараджэньня | 1959 |
---|---|
Месца нараджэньня | СССР, БССР, Менск |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Занятак | паліцыянт |
Пасада | Дырэктар Дэпартамэнта фінансавага маніторынгу КДК РБ |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВячаслаў Рэўт нарадзіўся ў 1959 годзе ў г. Менску. Пасьля заканчэньня сярэдняе школы паступіў у ВНУ: Менскі радыётэхнічны інстытут. Скончыў яго ў 1981 г. і пайшоў рабіць у вытворчае абьяднаньне "Інтэграл". Работніцкая дзейнасьць у ВА "Інтэграл" В. Рэўта была з 1981 па 1995 гады.
З 1995 па 1998 гг. В. Рэўта прызначылі на дзяржаўную службу ў Менгарвыканкам. Пасада мела назву начальнік упраўленьня зьнешнеэканамічнае дзейнасьці Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту. В. Рэўт рабіў на гэтай пасадзе да 1998 году. З
1998 па 1999 гг. — кіраўнік СП "Менскі міжнародны адукацыйны цэнтар". З
1999 па 2000 гг. — намесьнік дырэктара ТАА «АМКВАДРА». З
2000 па 2003 гг. — намесьнік дырэктара НВА "Цэнтр". У 2001 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт.
Фінансавая выведка
рэдагавацьЗ 2003 па 2009 гады В. Рэўт пачаў рабіць у фінансавае выведцы Беларусі. Сваю дзейнасьць пачаў на пасадзе начальніка упраўленьня каардынацыі і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамэнта фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
У 2009 годзе В. Рэўт перайшоў на пасаду намесьніка кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 2011 па 2014 гг. — першы намесьнік старшыні Беларускае гандлёва-прамысловае палаты.
У сьнежні 2014 г. прызначаны дырэктарам Дэпартамэнта фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вячаслаў Генадзьевіч Рэўт.. КДК РБ. Праверана 1 траўня 2022 г.