Вялікі тэатар Гаваны
опэрны тэатар у Гаване (Куба)
(Перанакіравана з «Вялікі Тэатар Гаваны»)
Вялі́кі тэа́тар Гава́ны альбо Тэа́тар імя Гарсі́і-Лёркі (па-гішпанску: Gran Teatro de La Habana, Teatro García Lorca) месьціцца ў сталіцы Кубы Гаване. Зьяўляецца адным з найвялікшых опэрных тэатраў сьвету. Займае будынак Палацу Галісійскага цэнтру, збудаванага па праекце бэльгійскага архітэктара Паўля Бэлаў. Урачыстае адкрыцьцё тэатру адбылося 15 красавіка 1838 году. Але першы спэктакль прайшоў раней, у лістападзе 1837 году. Ад 1959 году тэатар ёсьць галоўнаю сцэнаю для Нацыянальнага балету Кубы пад кіраўніцтвам Алісіі Алёнса, і ад 1960 — Гаванскага міжнароднага фэстывалю балету.
На сцэне Вялікага тэатара Гаваны выступалі Энрыка Каруза, Ганна Паўлава, Сара Бэрнар, Мая Плісецкая, Карла Фрачы ды іншыя.