Велікашылавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Вялікашылавіцкі сельсавет»)

Велікашы́лавіцкі сельсавет[a] — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вялікія Шылавічы.

Гісторыя

рэдагаваць

Сельсавет утвораны 7 жніўня 1979 году.

18 верасьня 2013 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Дзеравянчыцкаму сельсавету[1].

Населеныя пункты

рэдагаваць

6 вёсак — Вялікія Шылавічы, Новая Стража, Савічы, Чапялёва, Шылавічы і Якімавічы. Агульнае насельніцтва вёсак — 1310 чалавек.

Геаграфія

рэдагаваць

Па тэрыторыі сельсавету працякаюць рэкі Шчара і Іса.

Эканоміка

рэдагаваць

Тэрыторыя складае 6 265 га. Працуюць сельскія гаспадаркі калгаснага тыпу, фэрмэрская гаспадарка «Астравок».

Установы культуры, аховы здароўя, адукацыі, турызму

рэдагаваць
  • Дом культуры
  • Два ФАПы
  • Велікашылавіцкая сярэдняя школа
  • Дашкольная ўстанова ясьлі-дзіцячы садок
  • Раённая турысцкая база
  • 5 крамаў
  • Паштовае аддзяленьне
  • Вясковая бібліятэка і інш.

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

Геалягічны помнік каля в. Якімавічы — вялізны камень, які складаецца з двух злучаных паміж сабою валуноў. Даўжыня камня — 3,5 м, шырыня — 3 м, вышыня — каля 3,5 м.

  • в. Шылавічы: сьпіртавы завод Пуслоўскіх (пач. 20 ст.)
  • в. Вялікія Шылавічы: царква Казанскай іконы Божай маці (пер. пал. 19 ст.)
  1. ^ Састарэлая назва — Вялікашы́лавіцкі сельсавет.