Вэліка-Тырнава

(Перанакіравана з «Вялікае Тырнава»)

Вэліка-Тырнава (па-баўгарску: Велико Търново) — горад на поўначы Баўгарыі.

Вэліка-Тырнава
баўг. Велико Търново
Вэліка-Тырнава
Герб Вэліка-Тырнава Сьцяг Вэліка-Тырнава


Краіна: Баўгарыя
Вобласьць: Вялікатырноўская
Плошча: 30,379 км²
Вышыня: 220 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 68 783 чал.
шчыльнасьць: 2264,16 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 062
Паштовы індэкс: 5000
Нумарны знак: ВТ
Геаграфічныя каардынаты: 43°4′43.147″ пн. ш. 25°37′41.848″ у. д. / 43.07865194° пн. ш. 25.62829111° у. д. / 43.07865194; 25.62829111Каардынаты: 43°4′43.147″ пн. ш. 25°37′41.848″ у. д. / 43.07865194° пн. ш. 25.62829111° у. д. / 43.07865194; 25.62829111
Вэліка-Тырнава на мапе Баўгарыі
Вэліка-Тырнава
Вэліка-Тырнава
Вэліка-Тырнава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.veliko-tarnovo.bg/bg/

Гісторыя

рэдагаваць
 
Мапа сярэднявечнага Тырнаўграду

Узгорак быў заселеным яшчэ ў III тыс. да н. э. У V—VII стагодзьдзях н. э. тут знаходзіўся найбуйнейшы горад Бізантыйскай імпэрыі ў правінцыі Ніжняя Мёзія — Зікідэва.

У IX стагодзьдзі на гэтым месцы ўзьнікла старажытнабаўгарскае паселішча, якое хутка разраслося. Будаўніцтва крапасных муроў, якая захаваліся да нашых дзён, было распачата ў XII стагодзьдзі. Крэпасьць была названа Царавец.

У 1185 годзе пасьля абвяшчэньня Тырнава сталіцай Другога Баўгарскага царства Царавец ператварыўся ў яго галоўную апору. Больш за дзьвесьце гадоў у гэтым горадзе віравала палітычнае, эканамічнае і культурнае жыцьцё, што ператварыла яго ў адзін з найбуйнейшых цэнтраў на паўднёвым усходзе Эўропе, а крэпасьць — у найбольш важную для Баўгарыі. Сярод валадароў, якія кіравалі дзяржавай з Цараўца, імёны такіх цароў Асеня І, Пятра IV, Калаяна, Івана Асеня II, Івана Аляксандра, Івана Шышмана.

У 1393 годзе асманскія войскі ўзялі крэпасьць у асаду. Пад ціскам пераўзыходзячых сілаў праціўніка крэпасьць, нягледзячы на гераічнае супраціў яе абаронцаў на працягу трох месяцаў, был ўзятая. Падзеньне Цараўцу адзначыла канец Баўгарыі як незалежнай дзяржавы на мапе тагачаснай Эўропы, былая царская рэзыдэнцыя за часы асманскага валадарства прыйшла ў заняпад.

У 1930 годзе была распачата рэстаўрацыя крэпасьці Царавец, якая скончылася ў 1981 годзе, калі адзначалася 1300-годзьдзе прызнаньня Бізантыяй баўгарскай дзяржавы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Вэліка-Тырнавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў