Бітва пад Вэрдэнам

(Перанакіравана з «Вэрдэнская апэрацыя»)

Бітва пад Вэрдэнам (21 лютага — 20 сьнежня 1916) — найбуйнейшая вайсковая апэрацыя падчас Першай сусьветнай вайны, за францускія ўмацаваньні Вэрдэну.

Бітва пад Вэрдэнам
Мапа бітвы пад Вэрдэнам
Дата: 21 лютага — 20 сьнежня 1916
Месца: Вэрдэн
Вынік: Перамога Францыі
Супернікі
Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Расеі Расейскі экспэдыцыйны корпус
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Францыі Філіп Пэтэн,
Сьцяг Францыі Робэрт Нівэль
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Эрых фон Фалькенгайн
Колькасьць
30 000 жаўнераў (21 лютага 1916)
усяго 69 францускіх дывізіяў
150 000 жаўнераў (21 лютага 1916)
усяго 50 нямецкіх дывізіяў
Страты
378 000 (163 тыс. забітымі)337 000 (143 тыс. забітымі)

Нямецкае камандваньне зьбіралася выкрывавіць такім чынам францускае войска. Пасьля шэрагу атакаў і контратакаў ў якіх абодва бакі панесьлі цяжкія страты Вэрдэн застаўся за французамі. Тыя вайсковыя дзеяньні засталіся ў гісторыі як «Вэрдэнскае пекла», «Вэрдэнскі млын», «Вэрдэнская мясарубка».

Плян бітвы пад Вэрдэнам прадставіў напрыканцы 1915 году шэф нямецкага Генэральнага штабу генэрал Эрых фон Фалькенгайн. Паводле яго каб выйграць вайну немцы мусяць перамагчы Вялікабрытанію. Каб пазьбегнуць працяглай падвойнай вайны, трэба было зьнішчыць саюзьніка Ангельшчыны — Францыю. Француская армія павінна была быць «скрываўлена» ў бітве на важным для французаў месцы, як стратэгічным, так і псыхалягічным. Фалькенгайн выбраў для гэтага Вэрдэн, горад вельмі значны ў францускай гісторыі (крэпасьць Вэрдэн лічылася «сэрцам Францыі»). Немцы меркавалі, што францускія страты будуць большыя адносна нямецкіх ад 2 да 5. Таму французы пасьля вычарпаньня сваіх рэзэрваў будуць вымушаны выйсьці з вайны, што вымусіла зрабіць бязсэнсоўным удзел брытанцаў у бітвах на кантынэнце.

Падрыхтоўка

рэдагаваць

Цьвярдыня Вэрэн не была цалкам падрыхтавана для бітвы. Хаця яе фартыфікацыі й былі збудаваныя адносна нядаўна (1880-я гады), але вымагалі мадэрнізацыі. Та таго ж з пачаткам вайны з умацаваньняў былі забраная частка артылерыйскіх арудый, якія францускае камандваньне зьбіралася выкарыстаць на іншых адцінках фронту. Ад часу баёў у верасьні 1914 году, калі немцы беспасьпяхова паспрабавалі заняць цьвярдыню, адцінак Вэрдэн належаў да самых спакойных на Заходнім фронце. Францускага войска напачатку 1916 году было тутака няшмат (адзін корпус, зь яго 3 дывізіі на першай лініі) і камандаваньне не спадзявалася на нямецкую атаку менавіта ў гэтым месцы. Інфармацыя выведкі і зварот гэн. Хэрра пра ўзмацненьне гэтага адцінку не зацікавілі францускага камандуючага Жазэфа Жофра. Толькі напярэдані атакі пачалося ўзмоцненая падрыхтоўка да адпору праціўніка.

Раён Вэрдэна з трох бакоў акружаны немцамі. Адзіная больш-менш бясьпечная, не абстрэліваемая артылерыяй дарога (шасэ Voie Sacrée — «Сьвятая Дарога») з поўначы злучала крэпасьць з францускаю тэрыторыяй. З-за цяжкасьці ў абароне, ужо на пачатку вайны, французы зьбіраліся пакінуць гэтае заглыбленьне ў нямецкую лінію.

Эрых фон Фалькенгайн зьбіраўся ўдарыць па правым беразе Мозы — перад атакаю пяхоту, мусіла добра папрацаваць артылерыя. Плянавалася таксама выкарыстаць новае тактычнае разьвязаньне — штурмавыя аддзелы (Sturmtruppen) адмыслова падрыхтаваныя для наступальных дзеяньняў (мелі таксама новы тып каскі — M1916 Stahlhelm, якая сталася пасьля адным з сымбаляў Вялікай Вайны). Заданьне здабыць крэпасьць атрымала 5 Армія (6 корпусаў, 1225 гармат) пад началам прускага наступцы трону (Kronprinza) князя Вільгельма; адразу мусілі атакаваць тры корпусы (6 дывізій). Апэрацыю заплянавалі на 12 лютага, але благое надвор’е прымусіла немцаў перанесьці наступ.

Атака немцаў распачалася 21 лютага 1916 году. Папярэднічала ёй 9-цігадзінная артпадрыхтоўка. Французы панесьлі вялікія страты, аднак немцы праводзілі наступ асьцярожна і ня выкарысталі сваёй перавагі ды замяшаньня, шта панавала на францускім баку ў першыя дні апэрацыі. 25 лютага немцы захапілі Форт Дуамонт (Fort Douaumont), але ў гэты час французы падцягнулі дапамогу і правялі рэарганізацыю сваіх сілаў пад Вэрдэнам. Ген. Жофр пагражаў вайсковым судом кожнаму камандзіру, які пачне адыход. Таго самага дня начале 2 Арміі што змагалася ў ваколіцах Вэрдэна быў прызначаны Філіп Пэтэн. Ён пачаў энэргічныя дзеяньні з мэтаю стабілізацыі і ўзмацненьня абароны. Хутка наладзіў рух транпарту «Сьвятою Дарогаю», ўвёў новую сыстэму ратацыі вайсковых аддзелаў, што змагаліся на першай лініі абароны — аддзелы ваявалі ад некалькіх да некалькідзясяткаў дзён на першай лініі, пасьля адводзіліся ў тыл і замяняліся сьвежымі часткамі. Гэткім чынам большая частка францускай арміі перайшла празь бітву пад Вэрдэнам.

Першы этап бітвы — наступ на правы бераг Маас — скончыўся 4 сакавіка. (За колькі дзён да таго ў нямецкі палон патрапіў цяжка паранены капітан Шарль дэ Голь.) Наступны наступ павінен быў адбыцца з абодвух бакоў ракі — для немцаў даўся ў знакі адчувальны агонь францускай артылерыі зь левага боку Маас. 6 сакавіка немцы распачалі са штурму ўзгорка 304 і Морт Хомме на левым беразе (цалкам здабыты пасьля трохмесячных жахлівых баёў), а праз два дні заатакавалі і на правым беразе. Баі, што цягнуліся да канца красавіка ня прынесьлі аднак нямецкаму войску значных здабыткаў. На францускім баку ў гэты час адбываўся канфлікт паміж Пэтэнам і Жофрам з-за неахвоты абаронцаў Вэрдэна да наступальных дзеяў, якіх дамагаўся апошні (францускае камандваньне рыхтавала наступ пад Сомаю і ім не падабалася адцягненьне людзкіх рэсурсаў дзеля сыстэмы ратацыі прыдуманай Пэтэнам). Гэта прывяло да кадравых зьменаў: Пэтэнт быў прызначаны камандуючым Групы Арміі Цэнтар, а 2 Арміяй стаў кіраваць гэн. Робэрт Нівэль. Новы камандуючы пад Вэрдэнам быў настроены наступальна і зьбіраўся перахапіць ініцыятыву ў немцаў.

Чарговы этап бітвы 1 траўня — 15 чэрвеня прыняў характар бою на зьнясіленьне. У другой палове траўня Робэрт Нівэль распачаў абяцаны наступ, а гэн. Шарль Манжэн на кароткі час адбіў нават форт Дуамонт (раней, 8 траўня, форт зьнішчыў выбух, у якім загінула амаль 700 немцаў), аднак ўся апэрацыя скончылася паразаю. Немцы хутка распачалі супраціў і здолелі атачыць форт Во (fort Vaux). Яго залога пад камандваньнем маёра Райнала (Raynala) абаранялася тыдзень і капітулявала толькі па сканчэньні запасаў і браку шанцаў на адыход (7 чэрвеня 1916). Князь Вільгельм асабіста выказаў сваю пашану гэраічным абаронцам форту.

Нямецкія дзеі страцілі імпэт, да таго ж пагаршалася агульная сытуацыя цэтральных дзяржаваў. На Ўсходнім фронце ў адказ на баі пад Вэрдэнам адбыліся Нарачанская апэрацыя, Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя. Распачаўся Брусылаўскі прарыў, які пагражаў разьбіць аўстра-вугорскае войска, на захадзе брытанцы іфранцузы распачалі ў чэрвені Бітву на Соме. Канчатковым сталася перакідваньне нямеціх частак на іншыя адрэзкі фронту. Акрамя таго з чэрвеня распачаўся бяспасьпяховы наступ немцаў на форт Саўвіль (Fort Souville). Немцы дасягнулі форту і маглі ўбачыць адтуль горад Вэрдэн, але французы хутка іх выбілі. Зацятыя баі адбываліся пасьля за Таўмонт (Thiaumont) і Флеры (Fleury), якія шматкроць пераходзілі з рук у рукі.

Кронпрынц ўжо выказваўся за спыненьне дарэмняых атакаў, але гэн. Эрых фон Фалькенгайн прыхільна пастаўвіўся да гэтага толькі ў жніўні 1916 году. Няўдалая апэрацыя пад Вэрдэнам узмацніла крытыку Фалькенгайна і дапамагла пазбавіць яго пасады Камандуючага генэральнага штабу (29 жніўня 1916). Новае нямецкае камандваньне начале з фэльдмаршалам Гіндэнбургам і ген. Людэндорффам вырашыла спыніць наступ на заходнім фронце. Гіндэнбург ужо 2 верасьня загадаў спынціь актыўныя дзеяньні пад Вэрдэнам. Праз два дні адбылася да катастрофа на францускім баку — здэнатаваў склад рыштунку ў тунэлі Таванэс (Tavannes), што каштавала жыцьцём некалькім сотням францускіх жаўнераў.

Інітыятыву перахапілі франузы якія распачалі здабыцьцё згубленых за апошнія месяцы тэрыторыяў і ўмацаваньняў. Атакі адбываліся на працягу апошніх трох месяцаў 1916 году і былі пасьпяховымі: 24 кастрычніка здабылі форт Дуамонт, 2 лістапада форт Во, а ў сьнежні французы наблізіліся да сваіх пазыцыяў, якія займалі напачатку апэрацыі.

Баі якія працгваліся амаль год ня прынесьлі немцам ні значных тэрытарыяльных набыткаў, ні прарыву, ні скрываўленьня францускай арміі. Агульныя страты (забітыя, параненыя, зьгінулыя, палонныя) наступныя: для нямецкага боку — 337 тысячаў, для францускага — 362 тысячаў жаўнернаў (паводле іншых падлікаў агульныя страты больш чым 800 тысячаў чалавек). Абодва бакі выкарысталі супольна 36 мільёнаў артылерыйскіх снарадаў. «Матэр’яльна бітва» і «стратэгія вычэрпаньня» сталіся бязвыніковымі, бо ня прынесьлі чакаемага разьвязаньня вайны. Ваколіцы Вэрдэну былі цалкам зьнішчаныя. Маральна абодва бакі былі вельмі ўзрушаныя: з аднаго боку бітва за Вэрдэн сталася сымбалем геройства і сьвятасьці, з другога ж была названая як «пэкла Вэрдэн» вызначаючы абсурд вайны. Французы выявілі сваю абараночую моц, але ж згубілі здольнасьць да наступу — гэта выявілася вясною 1917 году, калі францускую армію страсянула хваля пратэстаў супраць чаргі бязвыніковых атак. Немцы ж адмовіліся на час ад наступу на Заходнім фронце — Гідэнбург і Людэндорфф вырашылі шукаць разьвязаньня празь бязабмежаваную падводную вайну і вывад Расеі з вайны.

Баі пад Вэрдэнам працягваліся яшчэ ў наступнум годзе, калі ў жніўні французы здолелі адбіць большасьць страчаных напачатку абшараў. Напрыканцы вайны (верасень 1918) з Вэрдэнскага выступу пачаўся амэрыкана-францускі наступ.

Пад Вэрдэнам ўпершыню шырока сталі выкарыстоўвацца лёгкія кулямёты, гранатамёты, агнямёты і хімічныя снарады. Адбываліся актыўныя дзеяньні за перавагу ў паветры, штурмавыя дзеяньні авіяцыі. Пяхота навучылася абараняцца і выкарыстоўваць штурмавыя групоўкі. Упершыню з дапамогаю аўтамабіляў адбываліся апэратыўныя перагрупаваньні войска.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бітва пад Вэрдэнамсховішча мультымэдыйных матэрыялаў