Аён (востраў)

востраў у Расеі
(Перанакіравана з «Выспа Аён»)

Аён (па-расейску: Айон) — востраў ва Ўсходне-Сыбірскім моры ля ўваходу ў Чаўнскую губу. Адміністрацыйна адносіцца да Чаўнскага раёну Чукоцкай аўтаномнай акругі Расеі. Плошча каля 2000 км². Паверхня раўнінная, вышынёй да 64 м. Тэрыторыя вострава занятая арктычнай тундрай. Маюцца аленевыя пашы. З 1941 году дзейнічае палярная станцыя.

Аён
Плошча 2000 квадратны кілямэтар
Краіна Расея
Вобласьць Чукоцкая аўтаномная акруга