Выдрыца (прыток Обалі)

рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Обалі, басэйн Дзьвіны

Вы́дрыца — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Обалі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2‰.

Рака
Выдрыца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Новыя Вайханы
Вусьце Обаль
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 17 км
Плошча басэйну 49 км²
Нахіл воднай паверхні 2,2 ‰

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Новыя Вайханы Гарадоцкага раёну, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіны. Упадае ў Обаль каля вёскі Мішневічы Шумілінскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 9,8 км[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 108

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 108