Выдранка (рака)

рака ў Беларусі

Выдра́нка, Выдрэ́йка — рака ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, левы прыток ракі Цны (басэйн Дняпра). Даўжыня 9,2 км. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Боркі, упадае ў старое рэчышча Цны за 2 км на паўночны захад ад вёскі Палонь. Цячэ ў лясістай мясцовасьці. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

Рака
Выдранка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Боркі
Вусьце Цна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьцейская вобласьць
Даўжыня 9,2 км

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 108