Выганіцкі раён
Вы́ганіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ўва ўсходняй частцы Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Выганічы.
Выганіцкі раён | |
Выгоничский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Выганічы |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва (2009) | 22 600 |
Плошча | 1028 км² |
Месцазнаходжаньне Выганіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48341 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча раёну — 1028 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Лоўча, Ражок, Крупец.
Гісторыя
рэдагавацьВыганіцкі раён быў сфармаваны ў 1929 годзе на аснове Выганіцкай воласьці Бежыцкага павету, аднак ужо ў 1932 раён быў скасаваны, а ягоную тэрыторыю падзялілі паміж Бранскім, Почапскім і Трубчэўскім раёнамі. У 1939 годзе Выганіцкі раён быў адноўлены.
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Выганіцкі раён. У 1963 годзе раён ізноў скасавалі, а аднавілі ў 1977 годзе.
Дэмаграфія
рэдагавацьНа 1 студзеня 2009 году насельніцтва раёну складала 22,6 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 83 сельскія населеныя пункты. Найбуйнейшыя сёлы раёну — Кокіна, Лопуш.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьПа муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
Навука
рэдагавацьУ сяле Кокіна Выганіцкага раёну разьмяшчаецца Бранская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.
Славутасьці
рэдагавацьРэшткі старажытных паселішчаў і гарадзішчаў уздоўж рэчак Дзясна і Рэўна.
Асобы
рэдагавацьСяло Лопуш Выганіцкага раёну — радзіма паэта М. Грыбачова.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВыганіцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Выганіцкі раён на Radzima.org
- Сайт адміністрацыі Выганіцкага раёну Бранскай вобласьці (рас.)
- Гісторыя адміністрацыйных пераўтварэньняў Бранскай вобласьці(недаступная спасылка) (рас.)