Выбух на Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце

Выбух на ААТ „Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат“ — надзвычайнае здарэньне, што адбылося 7 чэрвеня 2023 году ў горадзе Шацілавічы (Гомельская вобласьць, Беларусь).

Выбух на ААТ „Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат“
Краіна Беларусь
Месца Шацілавічы, Гомельская вобласьць
Тып катастрофы выбух
Дата 7 чэрвеня 2023
Час паміж 15:30 і 15:40 (UTC+3)
Наступствы
Загінулі 3 чалавекі
Пацярпелі 4 чалавекі
Каардынаты 52° пн. ш. 29° у. д. / 52° пн. ш. 29° у. д. / 52; 29Каардынаты: 52° пн. ш. 29° у. д. / 52° пн. ш. 29° у. д. / 52; 29
Выбух на ААТ „Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат“ на мапе Беларусі
Выбух на ААТ „Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат“
Выбух на ААТ „Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат“
Выбух на ААТ „Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат“

Храналёгія

рэдагаваць

7 чэрвеня прыкладна а 15.30 ратавальнікі атрымалі паведамленьні пра ўспышку газапаветранай сумесі без наступнага гарэньня на тэрыторыі Сьветлагорскага цэлюлёзна-кардоннага камбінату і выехалі на месца здарэньня, паведамілі ў МНС Беларусі[1].

Выбух адбыўся на ўчастку выпаркі шкіпінару цэха рэгенэрацыі. У выніку былі пашкоджаны мэталічныя абшыўкі трох рэзэрвуараў і парушаная цэласнасьць аднаго з рэзэрвуараў, пашкоджаны будаўнічыя канструкцыі ўчастка і бліжэйшых будынкаў[2].

«Выбух быў чутны ў суседняй з заводам вёсцы Якімава Слабада. Людзі папужаліся вельмі», — расказала сьведка выбуху[3].

Міністэрства аховы здароўя паведаміла а 18.30, што вядома пра 4 пацярпелых (1985—1996 г.н.). Ва ўсіх дыягнаставаны паверхневыя раны галавы і паверхневыя апёкі рук. Мэдычная дапамога аказана брыгадамі хуткай дапамогі на месцы. Ад шпіталізацыі пацярпелыя адмовіліся.

Праз некалькі гадзін МНС заявіла, што пошукава-выратавальных работ на месцы аварыі знойдзеныя парэшткі меркавана траіх чалавек[4]. Разбор завалаў і пошукавыя работы працягваюцца.

Сьпіс загінулых

рэдагаваць
  • Алег Кацуба
  • Віктар Раманькоў
  • Міхаіл Шаціца