Выбары ў Тарнопальскую абласную раду 2009 году
Датэрміновыя выбары ў Тарнопальскую абласную раду 2009 году — выбары ў Тарнопальскую абласную раду, якія адбыліся 15 сакавіка 2009 году.[1][2] Скасаваныя 3 сакавіка. Аднак паводле рашэньня Акруговага адміністрацыйнага суду Тарнопальскай вобласьці скасаваньне гэтых выбараў прызнана беззаконным, і пастанова Вярхоўнай Рады Ўкраіны была скасавана. Выбары адбыліся паводле прапарцыйнай выбарчай сыстэмы. Бар’ер, неабходны для праходжаньня ў раду, — 3 адсоткі.
Перадгісторыя
рэдагавацьВынікі выбараў ў Тарнопальскую абласную раду 26 сакавіка 2006 году
рэдагавацьПартыя ці блёк | Вынік (у адсотках)[3] |
---|---|
Блёк Юліі Цімашэнкі | 34,49 |
Наша Ўкраіна | 31,27 |
Блёк Кастэнкі і Плюшча | 8,65 |
Сацыялістычная Партыя Ўкраіны | 3,30 |
Рэмарка: у табліцы пазначаныя толькі тыя палітычныя сілы, якія здолелі прайсьці
3 % бар’ер і правялі сваіх прадстаўнікоў ў Тарнопальскую абласную раду
Канфлікт паміж Блёкам Юліі Цімашэнкі і Нашай Ўкраінай ў Тарнопальскай абласной радзе
рэдагавацьАсноўным чыньнікам прызначэньня выбараў стаў канфлікт паміж галавой Тарнопальскай абласной рады Міхалам Міколенкам (БЮЦ) з аднога боку, і галавой Тарнопальскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Юрыем Чыжмарам (НЎ) зь іншага. Пасьля апошніх выбараў ў Тарнопальскую абласную раду 2006 году была сфармавана большасьць з прадстаўнікоў Блёку Юліі Цімашэнкі, Сацыялістычнай Партыі Ўкраіны і Кангрэсу Украінскіх Нацыяналістаў (апошнія прайшлі ў Тарнопальскую абласную раду па сьпісу блёку «Наша Ўкраіна»). Большая частка дэпутатаў з «Нашай Ўкраіны», а таксама Украінскі народны блёк Кастэнкі і Плюшча апынуліся ў апазыцыі.
Удзельнікі выбараў
рэдагавацьПа стане на 2 лютага 2009 году (у апошні дзень рэгістрацыі суб’ектаў выбарчага працэсу) былі зарэгістраваныя 17 палітычных партыяў і блёкаў.[4][5]
Апытаньне грамадзкай думкі напярэдадні выбараў
рэдагавацьАпытаньне «Украінскага дэмакратычнага кола»
рэдагаваць№ | Палітычная партыя ці блёк. |
Вынік (у адсотках)[6] |
---|---|---|
1 | Блёк Юліі Цімашэнкі | 26 |
2 | Блёк Арсенія Яцэнюка† | 17 |
3 | Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» | 10 |
4 | Народны зьвяз — Наша Ўкраіна | 7 |
5 | Блёк Літвіна | 3 |
6 | Партыя рэгіёнаў | 3 |
7 | Блёк Народнага Руху Ўкраіны і Кангрэсу Ўкраінскіх Нацыяналістаў† |
1 |
8 | Адзіны цэнтар | 1 |
9 | Украінская народная партыя | 1 |
Іншая партыя/блёк | 1 | |
Супраць ўсіх | 8 | |
Ня будуць прымаць ўдзел ў выбарах |
17 |
Рэмаркі:
- 1) Усе дадзеныя падаюцца з акругленьнем з дакладнасьцю да аднаго адсотка.
- 2) «Блёк Арсенія Яцэнюка» і «Блёк Народнага Руху Ўкраіны
і Кангрэсу Ўкраінскіх Нацыяналістаў» хоць і плянаваліся на момант правядзеньня апытаньня (22—29 студзеня 2009 году), але так і не былі створаныя.
Апытаньне сацыялягічнай групы «Рэйтынґ»
рэдагавацьПартыя ці блёк | «За»(у % да ўсіх апытаных)[7][8] | «За»(сярод тых, хто зьбіраецца прыйсьці на выбары) | Колькасьць месцаў (Пры ўмове, што агульная колькасьць месцаў будзе, як і ў папярэднім скліканьні Тарнопальскай абласной рады 120 асобаў) |
---|---|---|---|
Блёк Юліі Цімашэнкі | 23,9 | 28,7 | 51 |
Усеўкраінскае аб'яднаньне «Свабода» | 13,2 | 16,1 | 28 |
Народны зьвяз — Наша Ўкраіна | 12,5 | 15,0 | 26 |
Блёк Літвіна | 4,9 | 5,6 | 10 |
«Народная Самаабарона» | 2,6 | 3,0 | 5 |
Адзіны цэнтар | 2,5 | 2,8 | — |
Партыя Рэгіёнаў | 2,2 | 2,4 | — |
НРУ | 1,7 | 1,9 | — |
«Пара» | 1,5 | 1,6 | — |
УНП | 1,4 | 1.6 | — |
СПУ | 1,4 | 1,6 | — |
КУН | 0,6 | 0,7 | — |
КПУ | 0,4 | 0,5 | — |
Іншая партыя ці блёк | 2,7 | — | — |
Супраць ўсіх партыяў і блёкаў | 16,2 | — | — |
Не прымалі б удзел ў выбарах | 8,1 | — | — |
Прагноз яўкі выбарнікаў
Варыянт адказу | Узровень падтрымкі варыянту адказу ў% |
---|---|
«Абавязкова прагаласую» | 40 |
«Хутчэй за ўсё прагаласую» | 35 |
«Не прагаласуюць» | 20 |
Ня вызначыліся | 5 |
Рэмарка: апытаньне праводзілася 24—30 сьнежня 2008 году[9]
Апытаньне цэнтру сацыялягічных дасьледаваньняў і прагназаваньня
рэдагавацьПартыя ці блёк | Адсотак галасоў «За»[10] | Колькасьць мандатаў |
---|---|---|
Блёк Юліі Цімашэнкі | 19,9 | |
Усеўкраінскае аб'яднаньне «Свабода» | 18,5 | |
Народны зьвяз — Наша Ўкраіна | 4,9 | |
Украінская Народная Партыя | 4,1 |
Ход выбараў
рэдагавацьРэгістрацыя суб’ектаў выбарчага працэсу
рэдагавацьУ выніку супрацьстаяньня Тарнопальскай абласной рады і Тарнопальскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі ўзьнікла сытуацыя, калі паралельна існуюць дзьве Тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі.
Спроба скасаваньня выбараў
рэдагаваць2 лютага 2009 году ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіныдэпутатамі Іванам Кірыленкам (БЮЦ) і Міколай Мартынекам (НУ—НС) быў зарэгістраваны праект пастановы аб "прызнаньні такой, што спыніла чыннасьць Пастановы Вярхоўнай Рады Ўкраіны «Аб прызначэньні датэрміновых выбараў дэпутатаў Тарнопальскай абласной рады».[11] На думку іхніх апанэнтаў (ў прыватнасьці УА «Свабода»[12], Партыя Рэгіёнаў[13], Адзінага цэнтру[14]) БЮЦ і НЗ — НУ проста баяцца паразы на выбарах. 17 лютага прыхільнікі Усеўкраінскага аб'яднаньня «Свабода» правялі пікетаваньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны з патрабаваньнямі гарантаваць мясцовае самакіраваньне ў Тарнопальскай вобласьці і не скасоўваць выбараў ў Тарнопальскую абласную раду[15]. Прадстаўнікі Усеўкраінскага аб'яднаньня «Свабода» таксама абвясьцілі, што ў выпадку скасаваньня Вярхоўнай Радай гэтых выбараў УА «Свобода» будзе ініцыяваць правядзеньне рэфэрэндуму наконт датэрміновага спыненьня паўнамоцтваў Тарнопальскай абласной рады[16] Таксама супраць скасаваньня гэтых выбараў выступілі камуністы[17]
Перадвыбарчая агітацыя
рэдагавацьВынікі выбараў
рэдагавацьЗдалелі прайсьці 3% бар’ер 7 партыяў (5 партыяў і 2 блёкі).
№ | Партыя ці блёк | Галасоў «За» | У %[18][19] |
---|---|---|---|
1 | Усеўкраінскае аб'яднаньне «Свабода» | 154 038 | 34,69 |
2 | Адзіны цэнтар | 63 207 | 14,20 |
3 | Партыя Рэгіёнаў | 43 616 | 9,80 |
4 | Блёк Юліі Цімашэнкі | 36 067 | 8,12 |
5 | Блок Украінскай Народнай Партыі | 35 544 | 7,99 |
6 | Народны зьвяз — Наша Ўкраіна | 24 599 | 5,50 |
7 | Блёк Літвіна | 16 026 | 3,58 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тернопільська обласна рада
- ^ Верховна Рада України. Постанови «Про призначення позачергових виборів депутатів Тернопільської обласної ради»
- ^ Основна політична тенденція виборів до Тернопільської облради: падіння рейтингів БЮТ та НСНУ, - соцопитування Результати останніх виборів до Тернопільської обласної ради були такими: Блок Юлії Тимошенко — 34,49 %, «Наша Україна» — 31,27 %, УНБ Костенка і Плюща — 8,65 %, Соціалістична партія — 3,30 %
- ^ Тернопіль стає пілотним полігоном майбутніх парламентських виборів(недаступная спасылка)
- ^ На вибори облради йде 17 блоків і партій(недаступная спасылка)
- ^ Електоральна ситуація у Тернопільській області за півтора місяці до виборів обласної ради
- ^ Тернополяни вирвалися на «Свободу» Учасники дострокових виборів до Тернопільської облради подають документи... відразу у два паралельні тервиборчкоми
- ^ На дострокових виборах до Тернопільської облради лідирують БЮТ, «Свобода» і «Наша Україна»
- ^ Пропозиція скасувати дострокові вибори до Тернопільської облради є намаганням БЮТ уникнути поразки - експерт
- ^ У Тернополі гризуться, у Києві — миряться. До Тернопільської обласної ради на наступних виборах потраплять чотири партії (блоки)
- ^ Проект Постанови про визнання такою, що втратила чинність Постанови Верховної Ради України «Про призначення позачергових виборів депутатів Тернопільської обласної ради»
- ^ Олег Тягнибок: «БЮТ та НУНС зривають вибори до Тернопільської облради, тому що бояться люстрації»(недаступная спасылка)
- ^ Тернопільські регіонали підведуть підсумки підготовки до позачергових виборів Тернопільської обласної ради(недаступная спасылка)
- ^ Вибори області зараз просто життєво необхідні
- ^ «Свобода» виступила проти скасування виборів до Тернопільської обласної ради
- ^ Якщо ВРУ скасує тернопільські вибори, "Свобода" буде ініціювати референдум про дострокове припинення повноважень облради(недаступная спасылка)
- ^ «Регіонали та комуністи не допустять скасування позачергових виборів до Тернопільської облради(недаступная спасылка)
- ^ «Єдиний Центр» — паралельний підрахунок голосів
- ^ ВО «Свобода» — Результати паралельного підрахунку голосів на Тернопільських виборах
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Ва Ўкраіне на мясцовых выбарах перамаглі радыкальныя нацыяналісты». Наша Ніва. 17.03.2009.
- Раздзел прысвечаны выбарам на сайце Тарнопальскай абласной рады (укр.)
- Артыкул аб выбарах ў Тарнопальскую абласную раду на сайце газэты «Дзень» (укр.)
- Артыкул ў газэце «Украіна Маладая» (укр.)
- Артыкул ў інтэрнэт-выданьні «Украінская праўда» (укр.)
- Артыкул на радыё «Свабода» (укр.)