Вуліца Эрнста Тэльмана (Горадня)
Вуліца Эрнста Тэльмана — вуліца ў цэнтральнай частцы Горадні. Названая ў гонар лідэра нямецкага камуністычнага руху Эрнста Тэльмана. Назва з 1940 году.
Даўжыня — 200 м. ад вуліцы Гараднічанскай да вуліцы Савецкай.
Гісторыя
рэдагавацьСтарыя назвы — Гувэра (у гонар прэзыдэнта ЗША Гэрбэрта Гувэра, які ў 1920-х гадах аказаў дабрачынную дапамогу жыхарам Горадні).
Аб’екты
рэдагаваць- Ленінскі РАУС,
- Упраўленьне КДБ Гарадзенскай вобласьці (у будынку прыватнага дома купца Ёсіфа Фрумкіна).
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьНа вуліцы здымалася сцэна фільму «Белыя росы» (галоўны герой перахоплівае каляску з бутэлькамі).
Літаратура
рэдагаваць- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.