Вуліца Кастуся Каліноўскага (Менск)
вуліца ў Менску
(Перанакіравана з «Вуліца Каліноўскага (Менск)»)
Вуліца імя Кастуся Каліноўскага — вуліца ў Менску, у мікрараёнах Зялёны Луг ды Ўсход. Працягласьць 3,3 км.
Каліноўскага | |
вуліца Менску | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
Мікрараён |
|
Год заснаваньня | 1963 |
Даўжыня | 3,3 км |
Аўтобус | 15, 139 |
Тралейбус | 29, 37, 61 |
Вуліца Менску Каліноўскага ў Вікісховішчы |
Названая ў 1963[1] годзе ў гонар Кастуся Каліноўскага (1838—1864) — рэвалюцыянэра-дэмакрата, мысьляра і публіцыста, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў на Літве (Беларусі). На доме № 55 усталявана мэмарыяльная дошка.[2]
На вуліцы месьціцца найвышэйшы ў Беларусі Храм усіх сьвятых.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 1960-е и дальше // Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый»
- ^ Решение Минского городского исполнительного комитета №656 от 21.04.2005 «Аб аднаўленні мемарыяльных дошак»(недаступная спасылка)