Вуліца Алега Кашавога (Менск)
вуліца ў Менску
Ву́ліца Але́га Кашавога — вуліца ў Партызанскім раёне Менску. Названая ў гонар Алега Кашавога (1926—1943), камісара і чальца штабу падпольнай камсамольскай арганізацыі «Маладая гвардыя», Героя Савецкага Саюзу.
Вуліца Алега Кашавога | |
вуліца | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раён гораду | |
вуліца Вуліца Алега Кашавога ў Вікісховішчы |
Разьмешчаньне
рэдагавацьПралягае ад вуліцы Даўгабродзкай (у раёне ст. мэтро «Трактарны завод») у паўднёва-заходнім кірунку паўз бульвар Трактарабудаўнікоў, перацінаючы вуліцы Стаханаўскую, Шчарбакова, Партызанскі праспэкт да злучэньня вуліцаў Ванеева, Трасьцянецкай і праспэкту Ракасоўскага (у раёне аўтавакзалу «Ўсходні»).