Всеукраїнське об’єднання «Свобода» (газэта)

украінская газэта

«Всеукраїнське об’єднаньня „Свобода“» (па-беларуску: Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода») — штотыдневая ўкраінская палітычная газэта нацыяналістычнага кірунку. Зьяўляецца партыйным выданьням Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода». Поўная вэрсія налічвае 20 тыс асобнікаў. Гэта варыянт для падпісчыкаў, таксама газэта прадаецца ў гарадох Заходняе Ўкраіны: Львову, Тарнопалі, Івана-Франкоўску, Луцку ды іншых меншых местах ды мястэчках. Вэрсія друкуецца «ў 2 колеры», чорны ды жоўты. Бясплатная вэрсія друкуецца раз на два тыдні, пад час выбараў яе наклад дасягае лічбы ў адзін мільён асобнікаў. Бясплатная вэрсія друкуецца ў адзін (чорны) колер.

Всеукраїнське об'єднання «Свобода»
Тып штотыдневік (поўнае выданьне)/раз на два тыдні (бясплатная вэрсія)
Фармат А2, 12 палосаў (поўнае выданьне)/4 палосы (бясплатная вэрсія)
Галоўны рэдактар Галіна Мыць-Чорная
Заснаваная 2005[1]
Палітыка нацыяналістычная
Мова украінская
Наклад 20 тыс. (поўнае выданьне)/да аднаго мільёну асобнікаў (бясплатная вэрсія)
Афіцыйны сайт Старонка газэты

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць