Востраў Ратманава
Во́страў Ратма́нава (па-расейску: Остров Ратманова, па-чукоцку: Имэлин) — востраў у складзе астравоў Дыяміда ў Бэрынгавым праліве. Зьяўляецца самай усходняй кропкай тэрыторыі Расеі. Адміністрацыйна востраў адносіцца да Чукоцкай аўтаномнай акругі. Сталае насельніцтва на востраве адсутнічае, тут разьмешчана толькі база расейскіх памежнікаў. Названы ў гонар расейскага мараплаўца Макара Ратманава[1].
Востраў Ратманава | |
Месца | Бэрынгаў праліў |
---|---|
Плошча | 29 км² |
Найвышэйшы пункт | 505 м |
Краіна | Расея |
Вобласьць | Чукоцкая аўтаномная акруга |
Насельніцтва (2012) | 0 |
Каардынаты | 65°46′52″ пн. ш. 169°03′25″ з. д. / 65.78111° пн. ш. 169.05694° з. д.Каардынаты: 65°46′52″ пн. ш. 169°03′25″ з. д. / 65.78111° пн. ш. 169.05694° з. д. |
Востраў Ратманава |
У 3,76 км ад вострава разьмешчаны меншы востраў — востраў Крузэнштэрн, які належыць ЗША. Па цэнтры праліву паміж астравамі праходзіць дзяржаўная марская мяжа паміж Расеяй і ЗША, якая ўтварылася пасьля продажу Аляскі. Па гэтаму праліву праходзіць лінія перамены датаў, то бок на востраве Ратманава пачынаюцца содні, а на востраве Крузэнштэрн яны сканчаюцца.