Волма (вадасховішча)
вадасховішча ў Ігуменскім раёне Беларусі
Вадасховішча
Волма
| ||||||||||||||||
Месцазнаходжаньне Волмы
Волма |
Во́лма — вадасховішча ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі, на рацэ Волма, каля пасёлка Азёрны і вёскі Петравінка. Створана ў 1932 годзе.
Плошча паверхні 0,83 км². Даўжыня вадасховішча 1,8 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Найбольшая глыбіня 4 м, сярэдняя 1,48 м. Аб’ём вады 1,25 млн м³.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах вырошчваньня рыбы (рыбгас «Волма»), добраўпарадкаваньня прылеглых тэрыторый і адпачынку.
Літаратура
рэдагаваць- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 141. — 599 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-001-7 (рас.)
- Ліст мапы N-35-81. Выданьне 1981 г. (рас.)