Воласаўскі раён
Воласаўскі раён (па-расейску: Волосовский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Ленінградзкай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Воласава.
Воласаўскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Воласава[1] |
Дата ўтварэньня | 1 жніўня 1927 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьВоласаўскі раён мяжуе з Ламаносаўскім, Гатчынскім, Лускім, Сланцаўскім і Кінгісепскім раёнамі. Плошча раёну складае 2,73 тысячаў км², што складае 3,65% ад тэрыторыі ад усёй вобласьці. Рэльеф раўнінны, часткова забалочаны, на поўначы раёну прысутнічаюць асобныя пагоркі. Большая частка раёну знаходзіцца на Іжорскім узвышшы. Больш за 60% плошчы займаюць лясы.
Гісторыя
рэдагавацьВоласаўскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. На той час на тэрыторыі раёну пражывала вялікая колькасьць фінаў і эстонцаў, але за апошнія амаль сто гадоў іхная колькасьць значна сакрацілася.
Дэмаграфія
рэдагавацьКолькасьць насельніцтва на 14 кастрычніка 2010 году складала 49443 чалавекі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)