Войскі з рогам (карціна Казімера Альхімовіча)

карціна Казімера Альхімовіча

«Войскі з рогам» (па-польску: Wojski Z Rogiem) — карціна Казімера Альхімовіча, напісаная ў 1907 годзе. Створана паводле паэмы «Пан Тадэвуш», якая была напісана Адамам Міцкевічам ў 18321834 гг. Памер карціны — 108 × 65,5 см.

Войскі з рогам
Польская моваWojski Z Rogiem
Мастак Казімер Альхімовіч
Год 1907
Тып алей, палатно
Памеры 108 × 65,5

Апісаньне

рэдагаваць

За аснову для карціны быў узяты эпізод «На паляваньні», дзе знакаміты Войскі трубіць у рог, абвяшчаючы пра паляўнічае шэсьце, мастак падае шляхціца сьпіною да гледача, што пазбаўляе вобраз канкрэтных індывідуальных рысаў, але падае яму абагульнены сэнс уладара пушчы[1][2].

  1. ^ Muzyka i taniec w malarstwie polskim
  2. ^ Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралёгія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялёгу цывілізацый» (Менск, 21-25 мая, 4-7 сьнеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001.