Влёра
Влёра (па-альбанску: Vlora, па-грэцку: Αυλώνας — Аўлон, па-італьянску: Valona) — горад на поўдні Альбаніі, адміністрацыйны цэнтар прэфэктуры Влёра і акругі Влёра. Порт на беразе заліву Влёра (Влёрская бухта) Адрыятычнага мора. Насельніцтва — 134 тысячаў жыхароў (2010).
Влёра | |||||
альб. Vlora | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | VI стагодзьдзе да н.э. | ||||
Былая назва: | Аўлон (грэч.: Αυλών) | ||||
Краіна: | Альбанія | ||||
Кіраўнік: | Dritan Leli[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 12км² м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 130 827 чал. (2015) | ||||
нацыянальны склад: | альбанцы | ||||
Паштовы індэкс: | 9401–9494 | ||||
Нумарны знак: | VL | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°27′0″ пн. ш. 19°29′0″ у. д. / 40.45° пн. ш. 19.48333° у. д.Каардынаты: 40°27′0″ пн. ш. 19°29′0″ у. д. / 40.45° пн. ш. 19.48333° у. д. | ||||
Влёра | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.vlora.gov.al/ |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя помнікі антычнасьці ў горадзе Влёра датуюцца VI стагодзьдзем да н.э.. На працягу IV стагодзьдзя да н.э. часта згадваецца ў якасьці важнага порту для караблёў, якія плылі з Атранта і Брындзізі і пераправачнага пункту паміж двума іншымі антычнымі гарадамі ў Альбаніі Бутрынці і Апалёніяй.
У 1481 годзе грэцкі военачальнік на нэапалітанскай службе Кракодылас Кладас пры падтрымцы мясцовых грэцкіх і альбанскіх паўстанцаў адбіў горад у туркаў. Горад знаходзіўся пад кантролем Нэапалітанскага каралеўства дзесяць гадоў.
28 лістапада 1912 году Ісмаіл Кэмалі абвясьціў у Влёры незалежнасьць краіны і горад стаў першай сталіцай незалежнай Альбаніі.
З 1955 па 1962 год порт Влёра выкарыстоўваўся ВМФ СССР як вайскова-марская база, але потым у сувязі з выхадам Альбаніі з Варшаўскай дамовы ў гэтай якасьці быў страчаны.
У 1997 годзе горад быў адным з гарадоў, дзе распачалася грамадзянскай вайны ў Альбаніі.
Славутасьці
рэдагаваць- Этнаграфічны музэй
- Гістарычны музэй
- Музэй Незалежнасьці
- Мячэт Мурадые
- Крэпасьць Каніні, у мястэчку Каніна
- Крэпасьць Порта-Палерма
- Руіны крэпасьці Гімара, у мястэчку Гімара
- Цэрквы Сьвятога Стэфана і Сьвятога Мітры ў мястэчку Дэрмі (XII—XIV стагодзьдзяў)
- Манастыр Сьвятой Марыі, у мястэчку Звэрнэц
- Антычны амфітэатар Арыкум (I да н.э.)
- Царква Маміроі, у мястэчку Арыкум
Гарады-пабрацімы
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ İzmir'in kardeş kentleri Архіўная копія ад 2012-08-04 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Авлона // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (маск.) . — СПб., 1890—1907.
- Влёра — мяжа двух мораў.