Грамадзянская вайна ў Альбаніі (1997)
Грамадзянская вайна ў Альбаніі, інакш паўстаньне ў Альбаніі, забурэньні ў Альбаніі або Пірамідны крызіс — масавыя непарадкі і гвалт у Альбаніі ў 1997 годзе, выкліканы падзеньнем фінансавае піраміды. У выніку выступленьняў загінулі ад 2000[7] да 4000 чалавек, быў скінуты ўрад Салі Бэрышы[8].
Грамадзянская вайна ў Альбаніі | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Эвакуацыя амэрыканскіх грамадзянаў у часе апэрацыі «Срэбны ўздым» | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Паўстанцы
| Урад Салі Бэрышы
Узброеныя сілы Італіі (Апэрацыя «Альба») | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Лідэры паўстанцаў Шэндэр Джынушы Арбэн Імамі Нэрытан Цэка | Хаўрусьнікі ўраду Салі Бэрыша п/пал-к Дымітрыяс Цыманіс[4] | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
невядомыя | 30 000 жаўнераў
100 жаўнераў | ||||||||||
Агульныя страты | |||||||||||
3800 цывільных і вайскоўцаў, паліцыянтаў і спэцслужбоўцаў | |||||||||||
На пачатку 1997 року збанкрутавалі разнастайныя фінансавыя піраміды, падтрыманыя дзяржавай у пераходны пэрыяд. Задзейнічанымі ў гэтых схемах апынуліся да 2/3 жыхароў Альбаніі[7][9], якія ў выніку страцілі 1,2 млрд даляраў ЗША. На парлямэнцкіх выбарах у траўні 1996 року зь вялікім адрываў перамагла кіроўная Дэмакратычная партыя, той жа восені яна атрымала перамогу і на мясцовых выбарах. Сацыялісты абвінавацілі ўрад у фальсыфікацыях і не прызналі вынікаў ніводных выбараў.
У студзені 1997 року пачаліся першыя сутычкі з паліцыяй. 25 студзеня паўстанцы захапілі ўсе ўрадавыя будынкі ў Люшні, у наступныя дні непарадкі ахапілі іншыя паўднёвыя месты краіны, сярод якіх і Ўлёра. У лютым пачаліся шматтысячныя штодзённыя пратэсты з патрабаваньнямі кампэнсацыі ад ураду, паколькі лічылі, што ён нажываецца на гэтай схеме. Узбраеньнем пратэстоўцаў заняліся крымінальныя групоўкі і колішнія чальцы камуністычнай службы бясьпекі — Сыгурымі. У адказ 1 сакавіка прэзыдэнт Салі Бэрыша увёў у краіне надзвычайны стан і накіраваў на поўдзень войскі.
2 сакавіка падаў у адстаўку прэм’ер-міністар Аляксандар Мэксі. Пераабраньне 3 сакавіка Салі Бэрышы на пасаду прэзыдэнта з удзелам толькі дэпутатаў Дэмакратычнай партыі выклікала новую хвалю грамадзянскага абурэньня, былі захопленыя месты Саранда і Дальвіна, ва Ўлёры ў супрацьвагу ўраду створаны Камітэт грамадзянскага ўратаваньня. Да 10 сакавіка ў руках паўстанцах апынуўся ўвесь поўдзень Альбаніі.
11 сакавіка Сацыялістычная партыя Альбаніі дабілася значнага посьпеху — ейны лідэр Башкім Фіна быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам у сфармаваным урадзе(sq). Аднак гэта не спыніла пратэсты, якія перакінуліся на поўнач краіны. Там яны былі здушаныя ўрадам, аднак у паўднёвых частках Альбаніі ўладай завалодалі паўстанцы і злачынныя групоўкі[10].
Да 13 сакавіка ўсе найбольшыя населеныя пункты былі ахопленыя забастоўкамі, замежныя краіны пачалі эвакуяваць сваіх грамадзянаў. Эвакуацыя зьдзяйсьнялася ў апэрацых «Страказа», «Срэбны ўздым» і «Космас»[2]. 28 сакавіка Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю пра гуманітарную дапамогу Альбаніі, і 15 красавіка 7-тысячны ўзброены кантынгент на чале зь Італіяй пачаў апэрацыю «Ўзыход» па аднаўленьні законнасьці[10].
29 чэрвеня прайшлі пазачарговыя выбары ў парлямэнт, перамогу на якіх атрымала Сацыялістычная партыя. Адначасна праводзіўся і рэфэрэндум па аднаўленьні манархіі, аднак супраць гэтага пытаньня выказаліся 2/3 выбарцаў. 24 ліпеня падаў у адстаўку прэзыдэнт Салі Бэрыша, на ягоную пасаду абраны Рэджэп Мэйдані. Пасьля гэтага гвалт у Альбаніі скончыўся, завяршэньнем вайны можна лічыць вывад замежных войскаў 11 жніўня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Albanian Parliamentary Elections in 1997
- ^ а б Greek Army EVACUATION OF 240 FOREIGN DIGNITARIES FROM ALBANIA OPERATION "KOSMAS"
- ^ Tayfur, M. Fatih Semiperipheral development and foreign policy : the cases of Greece and Spain. — Aldershot: Ashgate, 2003. — С. 138. — ISBN 978-0-7546-1964-2
- ^ ΤΙΡΑΝΑ, Αποστολή. eleftherotypia. Праверана 6 ліпеня 2011 г.
- ^ Merriman, John A history of modern Europe : from the Renaissance to the present. — 3rd. — New York: W.W. Norton, 2010. — С. 1206. — ISBN 978-0-393-93433-5
- ^ Επιχειρήσεις στα Πλαίσια του NATO & της Ε.Ε. » Αλβανία Hellenic Army General Staf Праверана 6 ліпеня 2011 г.
- ^ а б Christopher Jarvis, The Rise and Fall of Albania's Pyramid Schemes, Finance & Development: A Quarterly Magazine of the IMF, March 2000.
- ^ Crisis in Albania. Public Broadcasting Service
- ^ On War article. On War article (27 лістапада 2003). Праверана 14 чэрвеня 2010 г.
- ^ а б Albanian Civil War (1997). Globalsecurity.org. Праверана 14 чэрвеня 2010 г.
Літаратура
рэдагаваць- "Modern Albania: From Dictatorship to Democracy", Fred C. Abrahams, 2015, NYU Press
- "Skaner 1997", Gëzim Zilja (альб.)
- "Humnerë ‘97", Bashkim Fino (альб.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГрамадзянская вайна ў Альбаніі (1997) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў