Вера Церлюкевіч
Вера Церлюкевіч (13 кастрычніка 1941 – 31 сьнежня 2000) – беларуская грамадзкая дзяячка і прафсаюзная лідарка.
Вера Церлюкевіч | |
Род дзейнасьці | грамадзская дзяячка і прафсаюзная лідарка |
---|---|
Дата нараджэньня | 13 кастрычніка 1941 |
Месца нараджэньня | в. Новы Барок, Краснапольскі раён |
Дата сьмерці | 31 сьнежня 2000 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца пахаваньня | Паўночныя могілкі, Менск |
Нарадзілася ў вёсцы Новы Барок Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласьці. Пасьля чарнобыльскай катастрофы гэты населены пункт зьнік з беларускіх мапаў.
Працавала кранаўшчыцай у ліцейным цэху Менскага трактарнага заводу. Падчас страйку працоўных калектываў, які адбыўся ў кастрычніку 1991 году і «увайшоў у гісторыю Беларусі як самы масавы выступ рабочых у змаганьні за свае палітычныя правы»[1], была адным з галоўных арганізатараў пратэстаў на заводзе. Гэта стала паваротным момантам яе жыцьця.[2]
21 жніўня 1991 года, у апошні дзень жнівеньскага путчу, выступіла з прамовай на мітынгу ў Менску, адзначыўшы важную ролю страйку рабочых у барацьбе за незалежнасьць Беларусі.[3][4]
У другой палове 1990-х актыўна ўдзельнічала ў шэрагу пратэстных акцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі і ў выніку была зволеная з працы і зьведала шматлікія арышты і гвалт з боку праваахоўных органаў.[2][5]
Была сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту.
Памерла 31 сьнежня 2000 году ў Менску пасьля працяглай хваробы. Пахаваная на менскіх Паўночных могілках.[2][6][7][8][9]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сяргей Навумчык. Страйк, якога ніхто не чакаў. - Хартыя'97, 04.04.2021
- ^ а б в Уладзімер Арлоў. ІМЁНЫ СВАБОДЫ. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — 4-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020. — 826 с.: іл. – Ст. 474-475
- ^ Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) —2-е выд., дапрацаванае. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016. 544 с.: іл. – Ст. 302.
- ^ Сяргей Навумчык. «Мы разам кажам путчыстам: Не!» - Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 20.08.2016
- ^ Вера Церлюкевіч. - Радыё Свабода, 04.05.2011
- ^ Сьвятлана Курс. Скончыла век
- ^ Пяць гераіняў гісторыі Беларусі. Падкаст Уладзімера Арлова. - Радыё Свабода, 03.04.2021
- ^ Імёны Свабоды: Вера Церлюкевіч. - Радыё Свабода, 15.04.2006
- ^ Аляксандра Дынько. Вера Церлюкевіч: «Што ж ты зрабіў, сынок?» - Радыё Свабода, 07.05.2011