Вера Глаголева
Вера Глаголева (31 студзеня 1956, Масква — 16 жніўня 2017, Бадэн-Бадэн, Нямеччына) — савецкая і расейская акторка тэатру і кіно, кінарэжысэрка, сцэнарыстка і прадусарка, Заслужаная артыстка Расеі (1995)[1], народная акторка Расеі (2011)[2].
Вера Глаголева | ||||
Вера Витальевна Глаголева | ||||
Дата нараджэньня | 31 студзеня 1956 | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Масква, СССР | |||
Дата сьмерці | 16 жніўня 2017 | |||
Месца сьмерці | Бадэн-Бадэн, Нямеччына | |||
Прычына сьмерці | Рак страўніка | |||
Месца пахаваньня | ||||
Грамадзянства | СССР, РФ | |||
Занятак | акторка, рэжысэрка, сцэнарыстка, прадусарка | |||
Гады дзейнасьці | 1975 — 2017 | |||
Бацька | Vitaly Glagolev[d] | |||
Маці | Galina Glagoleva[d] | |||
Дзеці | Ганна Нахапетава[d] і Anastasia Shubskaya[d] | |||
Узнагароды |
| |||
IMDb | ID nm0321687 | |||
У кіно дэбютавала ў 1975 годзе, пасьля заканчэньня школы — гэта быў фільм «На край сьвету» рэжысэра Радзівона Нахапетава. Фільм атрымаў прыз на кінафэстывалі ў Любляне.
Неўзабаве выйшла замуж за Нахапетава і зьнялася яшчэ ў некалькіх карцінах мужа. Агулам зьнялася амаль у 50 фільмах, самыя вядомыя зь якіх — «Не страляйце ў белых лебедзяў», «Выйсьці замуж за капітана», «Нядзельны тата». За галоўную ролю ў фільме «Выйсьці замуж за капітана» (1985) Віталя Мельнікава атрымала званьне «Лепшай акторкі 1986 году» па выніках апытаньня часопісу «Советский экран».
У 1990 годзе дэбютавала як рэжысэр фільмам «Зламанае сьвятло», дзе згуляла галоўную ролю. Пасьля зьняла карціны «Заказ», «Чортава кола». Яе драма «Адна вайна» яшчэ да выхаду ў пракат заваявала больш за дзясятак кінапрэмій[3].
Апошняй карцінай Глаголевай стаў фільм «Дзьве жанчыны» па п’есе Івана Тургенева, зьняты ў 2014 годзе.
Другі муж Веры Глаголевай — расейскі бізнэсовец Кірыл Шубскі. Іх дачка Наста Шубская замужам за вядомым хакеістам Аляксандрам Авечкіным.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Загад прэзыдэнта РФ ад 28.12.1995 № 1325, (рас.)
- ^ Загад прэзыдэнта РФ ад 21.03.2011 N 336 (рас.)
- ^ Памерла актрыса Вера Глаголева, Звязда, 16.08.2017
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |